Вянок (1914)/У зачараваным царстві/Блішчыць у небі зор пасеў…

⁂ Прывет табе жыцьцё на волі… ⁂ Блішчыць у небі зор пасеў…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
⁂ Цёплы вечэр, ціхі вецер…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Блішчыць у небе зор пасеў….

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗                    ∗

Блішчыць у небі зор пасеў;
У полі — рунь, і ў небі — рунь.
Да рэчкі лецючы, ўзляцеў
Між імі марай белы лунь.

Кажан пранёсся на крылах;
Стракочуць конікі ў траве,
Снуюцца мышы па палях,
Здаецца — ўсё вакол жыве.

Жыцьцё чуваць з усіх старон
Жыцьцём напоўнены ўвесь мрок.
Ці ж загубіў плывучы сон
С чырвоных макоў свой вянок?