Вянок (1914)/У зачараваным царстві/Цёплы вечэр, ціхі вецер…

⁂ Блішчыць у небі зор пасеў… ⁂ Цёплы вечэр, ціхі вецер…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
Добрай ночы зара—зараніца…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗                    ∗

Цёплы вечэр, ціхі вецер, сьвежы стог
Улажылі спаць мяне вы на зямлі.
Не ўстае стаўпом пыл сьветлы ўздоўж дарог,
У небі месяца праглянуў бледны рог,
У небі ціха зоркі расцьвілі.

Заварожэны вячэрняй цішыной
Я не цямлю, дзе рука, дзе галава;
Бачу я, с прыродай зліўшыся душой,
Як дрыжаць ад ветра зоркі на да мной,
Чую ў цішы, як расьце трава.