Вянок (1914)/У зачараваным царстві/Бура

Зьмяіны цар Бура
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
⁂ У небі ля хмары грымотнай…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Бура (Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БУРА.

Панурая, вялізная жывёла
Па шыры неба ў даль марудна праплывае.
Ўсё сціхла. Але вось паветрэ разсекае
Агністы меч і зіхаціць вясёла.

Ударыў ён — і грукат пракаціўся;
Мігае грозны меч, удары не змаўкаюць,
І ў ніз халодные бічы крыві сьцекаюць,
А людзі кажуць: гэта дождж праліўся.