Вянок (1914)/У зачараваным царстві/У небі ля хмары грымотнай…

Бура ⁂ У небі ля хмары грымотнай…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
Возера
Іншыя публікацыі гэтага твора: У небе — ля хмары грымотнай — празрыстая, лёгкая хмара…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗                    ∗

Ў небі — ля хмары грымотнай — празрыстая, лёгкая хмара
Шпарка плыла, і абедзьве чагось чырванелі ад жару.
Зліцца жадалі яны зрабіліся-б хмарай магутнай,
Але далёка іх вецер разнёс, наляцеўшы нячутна.

Дробным дажджом над зямлёй, як сьлезамі, адна пралілася;
Гулкім раскатам грымотаў другая ў атказ азвалася.
І па асобку загінулі хмары бяздольные тые,
Чуючы ў небі, як вецер над сьмерцьцю іх радасна вые.