Вянок (1914)/У зачараваным царстві/Добрай ночы зара-зараніца…

⁂ Цёплы вечэр, ціхі вецер… ⁂ Добрай ночы зара—зараніца…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
⁂ Ціха па мяккай траве…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Добрай ночы, зара-зараніца…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗                    ∗

Добрай ночы, зара-зараніца!
Ўжо імгла над зямлёю лажыцца,
Чорнай рызай усё пакрывае,
Пылам зор небасхіл абсевае.
Цішыня агартае мне душу!
Вецярок прыдарожную грушу
Ледзьве чутна варушэ — калышэ,
Міла бомы сьмяюцца у цішы,
Ціха срэбрам грукае крыніца.
Добрай ночы, зара-зараніца!