Вянок (1914)/У зачараваным царстві/Перад паводкай

Зімой Перад паводкай
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
⁂ Падыймі у гару сваё вока
Іншыя публікацыі гэтага твора: Перад паводкай.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕРАД ПАВОДКАЙ.

Праясьняецца пагода,
Бо вярнулася весна.
Ўсё чакаеш, што прырода,
Ўстрэпянецца ада сна.

І пад птушчы крык і гоман,
Даўшы хвалям вольны ход,
Прыпадыйме бацька Нёман
На хрыбце магутным лёд.

Зазьвіняць жалобна крыгі,
І бурлівая вада
Сьнег, размоклы ў час адлігі,
Змые з луга без сьледа.

Дык разлійся-жэ раздольна
Ў чыстым полі і гаю,
І красой паводкі вольнай
Душу выпрастай маю!