Вянок (1914)/У зачараваным царстві/Зімой

Зімовая дарога Зімой
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
Перад паводкай
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зімой (Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗІМОЙ.

Здароў, марозны, звонкі вечэр!
Здароў, скрыпучы, мяккі сьнег!
Мяцель ня вее, сціхнуў вецер,
І волен лёгкіх санак бег.

Як мары, белые бярозы
Пад сінявой начной стаяць.
У небі зоркі ад марозу
Пахаладзеўшые дрыжаць.

Вільготны месяц стуль на поле
Празрысты, сьветлы стоўп спусьціў
І рызай срэбнаю раздольле
Сьнягоў сінеючых пакрыў.

Ўзрывайце-ж іх санямі, коні!
Зьвіні, вясёлых бомоў медзь!
Вакол лятуць бары і гоні,
Ў грудзях пачала кроў кіпець.