Вянок (1914)/У зачараваным царстві/Разрытая магіла

⁂ Дзесь у хмарах жывуць павукі… Разрытая магіла
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
⁂ Ноч. Газніца гарыць, чырванее…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Разрытая магіла (Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РАЗРЫТАЯ МАГІЛА.

Polatuj nad groby,
Piosenko żałoby.
Żygliński.[1]

Дробны дождж сячэ, ліецца;
Вецер злосна ў хату рвецца,
У полі стогнам аддаецца,
Стукне ў дзьверы і вакно; —
Сэрцэ беднае заб‘ецца
І адразу ў ім прачнецца,
І адразу скалыхнецца
Усё што згінуло даўно.

Ўспомніць сэрцэ, што любіло,
Успомніць моладасць і сілу,
Ўсё, што знікло і уплыло,
Усё успомніць, як у сьне, —
Бачу: сэрцэ не забыло,
Што жыцьцё ў ім загубіло…
І разрытаю магілай
Вее сумна на мяне.



  1. Па-беларуску (Вікікрыніцы ):
    Паляці над трунамі,
    Песенка жальбы
    Жыгліньскі.