Вянок (1914)/У зачараваным царстві/Ноч. Газніца гарыць, чырванее…

Разрытая магіла ⁂ Ноч. Газніца гарыць, чырванее…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
Зімовая дарога
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ноч. Газьніца гарыць, чырванее…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗                    ∗

Ноч. Газьніца гарыць, чырванее,
І гарбата, астыўшы, стаіць.
За сьцяной запевае завея,
Сумна бомамі ў полі зьвініць.
С краю ў край яе гул аддаецца,
І чагось усё думаю я,
Што з няволі зімовай там рвецца
Крэпка скутая сьнегам земля:
Грудзі моцные цяжка ўздымае,
Ветрам вее, як дыхаць пачне,
Сьнег халодны ў палёх калыхае,
І вось-вось свае путы страхне.