Вянок (1927)/Вольныя думы/Была калісь пара…

∗ Мы доўга плылі ў бурным моры… ∗ Была калісь пара…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
Мне сьнілася
Іншыя публікацыі гэтага твора: Была калісь пара: гучэла завіруха…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗        ∗

Была калісь пара: гучэла завіруха
І замяла маей мінуўшчыны сьляды.
Усьціхла ўжо яна… Плывуць удаль гады,
А ўсё ня б’юцца крыльлі духа:
Куды цяпер ісьці? Куды?

Ў душы гарыць агонь нуды — пануры, чорны.
Ці мне крыніцай сьлёз сваіх яго заліць
І плугам цяжкага мучэньня сэрца ўзрыць?
Мо’ ўзойдуць там надзеі зёрны!..
Куды-ж ісьці і што рабіць?