Вянок (1927)/Вольныя думы/Мне сьнілася

∗ Была калісь пара… Мне сьнілася
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
∗ Шмат у нашым жыцьці ёсьць дарог…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мне сьнілася (Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МНЕ СЬНІЛАСЯ.

Ўсё вышэй і вышэй я на гору ўзьбіраўся,
Падымаўся да сонца, што дае нам цяпло:
Але чым болей да яго набліжаўся,
Тым усё халадней мне і маркотней было.

Заскрыпеў сьнег сыпучы пад маімі нагамі,
І марозам калючым твар пякло ўсё крапчэй.
І пануры, прыстаўшы, ўніз пайшоў я сьнягамі,
Сонца там хоць і далей, але грэе цяплей!