Вянок (1927)/Вольныя думы/Вы, панове, пазіраеце далёка…

∗ Вы кажаце мне, што душа у поэта… ∗ Вы, панове, пазіраеце далёка…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
∗ Мы доўга плылі ў бурным моры…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вы, панове, пазіраеце далёка…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗        ∗

Вы, панове, пазіраеце далёка,
Ў бліску сонца з вялізарных плеч народных,
Але сьвятло крые шмат чаго ад вока: —
Днём ня бячыце Вы зорак пуцяводных.

Заглянеце-жа, будзь ласка, Вы у студню:
Ўжо даўно яна счарнела і згнівае,
Але дно яе і ўночы і ў палудню
У вадзе люстранай адбівае.

К тым, каго жыцьцё заціснула глыбока
Ўніз, у норы пад’зямельныя пад Вамі,
Вы, панове, хоць і бачыце далёка,
Заглянеце ў душы — студні са сьлязамі.