Вянок (1927)/Вольныя думы/Вы кажаце мне, што душа у поэта…

Гутарка з паненкамі ∗ Вы кажаце мне, што душа у поэта…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
∗ Вы, панове, пазіраеце далёка…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вы кажаце мне, што душа у паэта…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗        ∗

Вы кажаце мне, што душа у поэта,
Калі спараджае ён дзіўныя вершы,
Нябесным агнём абагрэта,
І ў час той між люду ён — першы…

Ах, дзякуй вам, дзякуй на гэтай прамове;
Душа мая, пэўна, шчасьлівай была-бы,
Калі-б я ня ведаў, панове,
Што пекна сьпяваюць і жабы.