Вянок (1927)/Думы/Калі зваліў дужы Геракл…

∗ Даўно ўжо целам я хварэю… ∗ Калі зваліў дужы Геракл…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
∗ Бледны, хілы ўсё-ж люблю я…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Калі зваліў дужы Гэракл у пыл Антэя…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗        ∗

Калі зваліў дужы Гэракл у пыл Антэя,
Як вецер валіць поўны колас да ральлі, —
Ўдыхнула моц у грудзі сына маці Гэя,
І вось, цьвярды, як дуб, яшчэ чым перш сільней,
Ён, напружыўшыся, падняўся ўраз з зямлі.

Паломаны жыцьцём, чакаючы магілы,
Радзімая зямля, прынікнуў я к табе.
І бодрасьць ты ўліла ў слабеючыя жылы,
Зварушыла маей душы драмаўшай сілы.
І месца ў ёй з тых пор няма ўжо больш жальбе.