Вянок (1927)/Думы/Даўно ўжо целам я хварэю…

∗ Ой, чаму я стаў поэтам… ∗ Даўно ўжо целам я хварэю…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
∗ Калі зваліў дужы Геракл…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Даўно ўжо целам я хварэю…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗        ∗

Даўно ўжо целам я хварэю,
І хвор душой, —
І толькі на цябе надзея,
Край родны мой!

У родным краі ёсьць крыніца
Жывой вады.
Там, толькі я змагу пазбыцца
Сваей нуды.

Калі-ж у ім умру-загіну —
Ня жалюсь я!
Ня будзеш цяжкая ты сыну
Свайму, зямля.

Там хоць у гліне, хоць у брудзе,
Там пад зямлёй,
Знайдуць мае слабыя грудзі
Сабе спакой.