Вянок (1927)/Думы/Калі ў ракавіну…

∗ Дзе вы, лясоў, палёў цьвяты? ∗ Калі ў ракавіну…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
∗ Сьвяча бліскучая зіяе…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Калі ў ракавіну цёмную жамчужніцы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗        ∗

Калі ў ракавіну цёмную жамчужніцы
Ўпадзе пясчынка хоць адна, —
Жамчугом патро́ху робіцца яна!
Калі ў дух мой западзе і заварушыцца,
Там кавалак грубага жыцьця, —
Ў жомчуг зьвернецца ён сілай пачуцьця!