Вянок (1927)/Думы/Дзе вы, лясоў, палёў цьвяты?

∗ Мудрай прамовы… ∗ Дзе вы, лясоў, палёў цьвяты?
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
∗ Калі ў ракавіну…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дзе вы, лясоў, палёў цьвяты?..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗        ∗

Дзе вы, лясоў, палёў цьвяты?
Вас холад загубіў!
Чаму-ж ён срэбныя цьвяты
На гэтым шкле ўзрасьціў?

Ім, бледным, мёртвым ня збудзіць
Былога пачуцьця,
Як не змагу яго збудзіць
Халодным вершам я.