Вянок (1927)/Думы/Кінь вечны плач свой аб старонцы…

∗ Халоднай ноччу я ў шырокім, цёмным полі ∗ Кінь вечны плач свой аб старонцы…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
∗ Зразаюць галіны таполі адну за адной…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Кінь вечны плач свой аб старонцы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗        ∗

Кінь вечны плач свой аб старонцы!
Няўжо-жа цёмнай ноччу ты
Ня бачыш, што глядзіцца сонца
Ў люстэрка — месяц залаты?

Не згасла сонца! Сонца гляне,
Усіх падыме ада сна!
Ён, гэты дзень, яшчэ настане, —
І ачунее старана!

Я пад яе зімовай маскай —
Пад сьнегам — бачу твар вясны,
І вее верш мой дзіўнай казкай,
І ясны ён, як зорак сны.