Вянок (1927)/Думы/Мудрай прамовы…

∗ Жывеш нявечна, чалавек… ∗ Мудрай прамовы…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
∗ Дзе вы, лясоў, палёў цьвяты?
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мудрай прамовы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗        ∗

Мудрай прамовы
Мёд залацісты,
Поўныя соты
Мне да спадобы;

Але ня меней
Сэрцу панадны
Мёд сваім хмелем
Сьветлым і тонкім.