Вянок (1927)/Думы/Рушымся, брацьця…

∗ Зразаюць галіны таполі адну за адной… ∗ Рушымся, брацьця…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
∗ Нашых дзядоў душылі абшары лясоў…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Рушымся, брацьця, хутчэй…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗        ∗

Рушымся, брацьця, хутчэй
Ў бой з жыцьцём, пакідаючы жах;
Крыкі пужлівых людзей
Ня стрымаюць хай бітвы размах…

Проці цячэньня вады
Зможа толькі жывое паплыць,
Хвалі-ж ракі заўсягды
Тое цягнуць, што скончыла жыць.