Вянок (1927)/Згукі Бацькаўшчыны/Ня кувай ты, шэрая зязюля

∗ Сумна мне… ∗ Ня кувай ты, шэрая зязюля
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
Ян і маці
Іншыя публікацыі гэтага твора: Не кувай ты, шэрая зязюля…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗        ∗

Ня кувай ты, шэрая зязюля,
Сумным гукам у бары;
Мо‘ і сказаш, што я жыці буду,
Але лепш не гавары.

Бо на тое сьведчыць маё сэрца,
Грудзі хворыя мае;
Боль у іх мне душу агартае,
Думцы голас падае.

Кажа, што нядоўга пажыву я,
Што загіну без пары…
Прыляці-ж тады ты на магілу,
Закувай, як у бары.