Вянок (1927)/Згукі Бацькаўшчыны/Ян і маці

∗ Ня кувай ты, шэрая зязюля Ян і маці
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
∗ Сэрца ные…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ян і маці.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЯН І МАЦІ.

Ты стамілася, змарнела, сьлёз праліла рэчку.
Што-ж, пастаў прад абразамі, запаліўшы, сьвечку:

Мо’ паможа Яну гэты сьвет і пацер словы…
Асьвяціла сьвечка з воску хлопца твар васковы.

Тае воск і ўніз ціхутка капелькі сьцякаюць,
А ў вачох збалелых Яна сьлёзы праступаюць.

Сьвечка сьвеціць, сьвечка зьзяе, сьвечка дагарае,
І ў панурай, цеснай хаце хлопец памірае.

Ой, ня век-жа сьвечцы тонкай зіхацець, гарэці.
Дагарыць яна і зьнікне, як і ўсё на сьвеце…