Вянок (1927)/Згукі Бацькаўшчыны/Сэрца ные…

Ян і маці ∗ Сэрца ные…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
Вечар
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сэрца ные, сэрца кроіцца ад болю…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗        ∗

Сэрца ные, сэрца кроіцца ад болю:
Ой, пайду я з цеснай хаты ў тое поле.
Ў чыстым полі вецер вее, павявае, —
Ты пакінь мяне, нуда мая нямая!
Я тады-б у песьні звонкай, салаўінай
Выліў тугу і на вецер буйны кінуў.
І разьвеяў-бы яе ён па раздольлі,
Каб ня ўбачыць мне ніколі ўжо нядолі.