Вянок (1927)/Места/За дахамі места…

У Вільні ∗ За дахамі места…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
∗ На глухіх вулках — ноч глухая…
Іншыя публікацыі гэтага твора: За дахамі места памеркла нябёс пазалота…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗        ∗

За дахамі места памеркла нябёс пазалота;
Паветра напоена ціха гусьцеючым мрокам;
Ўжо відна, як іскры зьлятаюць з трамвайнага дрота.
Як зоркі гараць і зрываюцца ў небе далёкім.

Музыкі стагнаньне ліецца па вулках з бульвара;
Гараць і агнём машкару к сабе вабяць ліхтарні;
Ўкруг тоўстага шкла яна ўецца, як лёгкая хмара.
А к сьвятлу прабіцца ня можа і томіцца марна.
І ўспомніў я час: срэдзь васеньняй нахмуранай ночы
Музыка зайграла, агні ў вышыне запылалі,
Ўдыхалі грудзі шырока, сьвяціліся вочы…
Мыксьветлуўзьляцелі…ішклоўкругяго
напаткалі