Вянок (1927)/Места/У Вільні

∗ Вулкі Вільні… У Вільні
Санэт
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
∗ За дахамі места…
Іншыя публікацыі гэтага твора: У Вільні.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У ВІЛЬНІ.
(Сонэт).

Ліхтарняў сьвет у сіняй вышыне…
Вітрыны… мора вывесак… як плямы,
Аннонсы і плакаты на сьцяне.
Кіпіць натоўп на жорсткім вулак дне!
Снуюць хлапцы, суючыя раклямы…
Разношчыкі крычаць ля кожнай брамы…
Грук, гоман, гул, — усё ракой імкне.

А дальш — за радам касс, лёмбардаў,
банкаў, —
Агні вакзала… павадка хурманкаў…
Віры людзей… сіпяшчы паравоз…
Зялёны семафор… пакгауз… склады…
Заводаў коміны пад цьмой нябёс…
О, горада чароўныя прынады!