Вянок (1927)/Старая Беларусь/Безнадзейнасьць

Слуцкія ткачыхі Безнадзейнасьць
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
∗ Ціхі вечар, зьнікнула сьпякота…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Безнадзейнасьць (Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БЕЗНАДЗЕЙНАСЬЦЬ.

Скарына, доктар лекарскіх навук,
У доўгай вопратцы на вежы сочыць зоры.
Яны спрыяюць! Час! З рухавых рук
Скарыны п’е адвар пан земскі пісар хворы.

І ўраз пабачыў ён, што ізумруд
Ў пярсьцёнку залатым на пальцы штось імгліцца,
Што бліску ў ім няма… І з болем тут
Ён зразумеў, што ўжо к жыцьцю не вараціцца.