Вянок (1927)/Старая спадчына/З Олеся

З Чарняўскага З Олеся
Верш
Аўтар: Аляксандр Алесь
1927 год
Арыгінальная назва: Пекло, здавалось
Пераклад: Максім Багдановіч
Астры
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пекла было тут у тую часіну…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З ОЛЕСЯ.
(З украінскага).

Пекла было тут у тую часіну:
Гром, звар’яцеўшы, стагнаў і равеў,
Білі вакол пяруны бяз упыну,
Ўвесь небасхіл то пылаў, то чарнеў.

Бура прайшла, і людзей я пытаю, —
Што-жа зрабілася з роднага краю?
Пэўна, руіны ў ім бура зрабіла…
Кажуць разьбітую ліпу дабіла.

Думка! Калі я цябе выліваю
Ў слова халоднае, ў песьню сваю,
Гэткае-ж пекла ў душы сваей маю,
Паліць яна мне душу ўсю маю.

Што-ж, асьцюджоная словам людзкім,
Ты нарабіла ў краю дарагім?
Можа разьбіла маркотную ліпу,
Сьмерці прасіўшую ў нуднаму рыпу.