Вянок (1927)/Старая спадчына/З Чарняўскага

З Крымскага З Чарняўскага
Верш
Аўтар: Мікола Чарняўскі
1927 год
Арыгінальная назва: Шляхи
Пераклад: Максім Багдановіч
З Олеся
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ўжо зноў не спаткаюцца тыя шляхі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




С ЧАРНЯЎСКАГА.
(Пераклад з украінскай мовы).

Ўжо зноў не спаткаюцца тыя шляхі,
Якімі ў жыцьцё выходзілі мы зраньня,
Мы ўсе пакляліся, маўляў жаніхі,
Да сьмерці адзінае меці каханьне.
А як разыйшліся — пакінулі нас
Заходы і думкі высокія ўраз:
На іншыя сьцежкі жыцьцё нас зьвяртае,
Па своему кожны свой век пражывае,
У кожнага неба і сонца свае,
Супольная-ж праўды крыніца ня б’е.