Вянок (1927)/Старая спадчына/Октава

Рондо Октава (Як моцны рэактыў…)
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
Тэрціны (Ёсьць чары у забытым, старадаўным)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Актава (Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ОКТАВА.

Як моцны рэактыў, каторы выклікае
Між строк ліста, маўляў нябожчыкаў з магіл,
Рад раньш нявідных слоў, — так цемень залівае
Зялёны, быццам лёд, халодны небасхіл,
І праз імглу яго патроху праступае
Маленькіх, мілых зор дрыжачы, срэбны пыл
Здароў, радзімыя! Мацней, ясьней гарэце
І сэрцу аб красе прыроды гаварэце!