Вянок (1927)/У зачарованым царстве/Добрай ночы, зара-зараніца…

∗ Цёплы вечар, ціхі вецер… ∗ Добрай ночы, зара-зараніца…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
∗ Ціха па мягкай траве…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Добрай ночы, зара-зараніца…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗        ∗

Добрай ночы, зара-зараніца!
Ўжо імгла над зямлёю лажыцца,
Чорнай рызай усё пакрывае,
Пылам зор небасхіл абсявае,
Цішыня агартае мне душу!
Вецярок прыдаржную грушу
Ледзьве чутна варуша-калыша,
Міла бомы сьмяюцца уцішы,
Ціха срэбрам грукае крыніца.
Добрай ночы, зара-зараніца!