Вянок (1927)/У зачарованым царстве/Плакала лета, зямлю пакідаючы…

Сомнамбул ∗ Плакала лета, зямлю пакідаючы…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
∗ Дзесь у хмарах жывуць павукі…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Плакала лета, зямлю пакідаючы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Цвѣты осенніе милѣй
Роскошныхъ первенцевъ полей
А. Пушкинъ.


∗        ∗

Плакала лета, зямлю пакідаючы;
Ціха ліліся сьлязінкі на поле,
Але прыгожаю восеньню яснаю
Там, дзе упалі яны, вырасталі
Кветкі васеньнія, кветкі ўспаённыя
Тугаю, горам, сьлязінкамі лета, —
Кветкі асеньнія, родныя, бледныя!
Вырасьлі вы, каб ураз-жа і згінуць.
Можа таму-то душа надарваная
Гэтак любоўна вянок з вас сплятае.