Вянок (1927)/У зачарованым царстве/Дзесь у хмарах жывуць павукі…

∗ Плакала лета, зямлю пакідаючы… ∗ Дзесь у хмарах жывуць павукі…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
Разрытая магіла
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дзесь у хмарах жывуць павукі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗        ∗

Дзесь у хмарах жывуць павукі,
Што снуюць павучыну дажджа.
Кожны тлусты і мягкі такі,
Скура сьлізкая, як у вужа,
Ў целе стыгне халодная кроў,
Злосьць бязцэльная ў круглых вачах…
Чу! Чуваць шорах ног павукоў,
Аплятаючых сьцены і дах.