Вянок (1927)/У зачарованым царстве/Разрытая магіла

∗ Дзесь у хмарах жывуць павукі… Разрытая магіла
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
∗ Ноч. Газьніца гарыць, чырванее…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Разрытая магіла (Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РАЗРЫТАЯ МАГІЛА.

Polatuj nad groby,
Piosenko żałoby.
Żygliński.

Дробны дождж сячэ, ліецца;
Вецер злосна ў хату рвецца,
Ў полі стогнам аддаецца,
Стукне ў дзьверы і вакно; —
Сэрца беднае заб’ецца
І адразу ў ім прачнецца,
І адразу скалыхнецца
Ўсё, што згінула даўно.

Ўспомніць сэрца, што любіла,
Ўспомніць моладасьць і сілу,
Ўсё, што зьнікла і уплыла,
Ўсё успомніць, як у сьне. —
Бачу: сэрца не забыла,
Што жыцьцё ў ім загубіла…
І разрытаю магілай
Вее сумна на мяне.