Вікікрыніцы:Змест

Гэтая старонка тлумачыць Правілы і парады Вікікрыніцаў. Яно агульнапрынятае сярод удзельнікаў і прызнаецца за норму, якой мусяць прытрымлівацца ўсе карыстальнікі. Перад зьмяненьнем правілаў любыя зьмены, акрамя невялічкіх правак, варта абмяркоўваць на старонцы размоваў.
Змест

Мэта Вікікрыніц, як Вольнае Кніжні, — гэта стварэнне збору твораў з вольным зместам. Гэтая старонка змяшчае правіла, якое выкарыстоўваецца, каб вызначыць, ці змест канкрэтнага твора адпавядае мэтам праекту.

Што адпавядае

правіць

Ніжэй прыведзеныя крытэры з’яўляюцца дадатковымі да крытэраў, звязаных з аўтарскім правам.

Творы з электроннымі копіямі

правіць

Вікікрыніцы — кніжня алічбаваных, вычытаных ды правераных копіяў, што існуюць у папяровым выглядзе, мастацкіх, навуковых, публіцыстычных твораў, дзяржаўных дакумантаў і мясцовых органаў улады, архіўных дакумантаў, рукапісаў (далей — Твор). Творы павінныя знаходзяцца ў грамадскім набытку або мець вольную ліцэнзіі да выкарыстаньня.

Пажадана, каб змешчаны ў Вікікрыніцах твор меў электронную копію (скан) арыгіналу ў вольным да распаўсюджваньня фармаце. Дзеля гэтага сканаваную копію Твору ў выглядзе файлу карыстальнік заладоўвае ў Вікісховішча і на аснове дадзенага файлу стварае старонку Індэксу. Да яго аўтаматычна ствараецца набор старонак. Індэкс дазваляе зручна ды якасна вычытваць старонкі Твору, а таксама дае магчымасьць любому карыстальніку пераканацца ў дакладнасьці арыгінальнага тэксту Твору.

Дакумантальныя крыніцы

правіць

Дакумантальныя крыніцы характаразуюцца адным з двух крытэраў:

  1. гэта афіцыйныя дакуманты суб’екту, што іх стварыў, або
  2. яны даказальныя ў сваёй прыродзе і створаныя ў ходзе падзеяў.

Гэтыя дакуманты ад канстытуцыі ды дамоваў да асабістага ліставаньня ды дзёньнікаў. Гэтая катэгорыя можа ўключаць матэрыялы, што не былі даступныя гістарычна, такія як: гістарычныя тэлефонныя званкі, юрыдычныя справы ды звесткі вайсковых апэрацыяў. Дакумантальныя крыніцы павінныя дадавацца ў поўнай форме, калі гэта магчыма, без істотных рэдактарскіх выпраўленняў. Крыніца такіх твораў павінная быць указаная, каб іншыя ўдзельнікі маглі праверыць, што копія на Вікікрыніцах ёсць згоднай з законам. Выказванне звычайных думак ня ёсць дакумантальнай крыніцай.

Аналітычныя ды мастацкія творы

правіць

Аналітычныя творы — гэта публікацыі, якія збіраюць інфармацыю з розных крыніцаў ды аналізуюць яе. Любы публіцыстычны твор, напісаны на нейкую тэму пасля таго. як адбыліся адпаведныя падзеі, звычайна трапляе ў гэтую катэгорыю. Як аналітычныя творы, так і любыя мастацкія творы павінныя быць апублікаваныя ў СМІ, якое ўключае рэцэнзаванне або рэдактарскі кантроль; гэта выключае самадрукі.

Навуковыя даследаванні

правіць

Навуковыя даследаванні могуць публікавацца ў Вікікрыніцах, калі твор прайшоў рэцэнзію надзейнага суб’екту і які можна верыфікаваць. Гэты твор павінны быць выпушчаны пад вольнай ліцэнзіяй, што выключае творы, якія ўжо былі апублікаваныя камерцыйна з пагадненнем, што перадрук забаронены.

Прыкладам такой прынятай даследчай працы ёсць дысертацыя. што была ўважліва разгледжаная і прынаятая навуковай радай акрэдытаванага ўніверсітэту.

Навуковыя даследаванні, што раней не публікаваліся, незалежна ад таго, ці праходзілі яны рэцэнзаваньне або не, могуць быць апублікаваныя ў Вікікрыніцах, калі аўтар адпавядае крытэрам значнасці (незалежна ад таго, ці Вікіпедыя мае артыкул пра аўтара або не) і твор выпушчаны пад вольнай ліцэнзіяй, сумяшчальнай з правіламі Вікікрыніцаў.

Што не адпавядае

правіць

Усё ніжэйшэе засноўваецца на правілах, прыведзеных вышэй.

Арыгінальны ўнёсак

правіць

Творы, створаныя карыстальнікамі Вікікрыніцаз і не апублікаваныя ў правераным, звычайна рэцэнзаваным выдавецтве, не дазваляюцца ў Вікікрыніцах. Вікікрыніцы — гэта ня спосаб для аўтара апублікаваць свой твор і зрабіць яго даступным для іншых людзей.

Рэклама

правіць

Вікікрыніцы не збіраюць рэкляму, што датычыцца любога тыпу твораў, калі яна сама не з’яўляецца публікацыяй. Гэта ўключае інфармацыю пра нядаўна апублікаваныя творы, што абараняюцца аўтарскім правам або знаходзяцца ў грамадскім набытку. Рэклама можа быць у розных формах, але звычайна гэта выяўлянцца ў напісаных каментарах або вонкавых спасылках.

Зважайма: Рэкляма, якая з’яўляецца часткай большае публікацыі, дазваляецца.

Урыўкі

правіць

Выпадковыя або выбраныя ўрыўкі агулам не дазваляюцца. Калі ўвесь твор даступны як djvu- або pdf-файл на Вікісховішчы і тутака створаная старонка індэксу, творы разглядаюцца як творы ў працэсе вычыткі, а не ўрыўкі.

Творы, што змяняюцца

правіць

Мэта Вікікрыніцаў — збор і захоўванне твораў у іхняй апублікаванай форме. З гэтае прычыны, творы, чый змест будзе зменьвацца час ад часу, імаверна, з мэтай абнаўлення твору, паляпшэння зместу, які ўжо быў апублікаваны або для лепшага ўспрымання тэксту, не ўключаюцца ў Вікікрыніцы:

Некаторыя прыклады:

  1. неабмежаваныя часам тэксты, калі аўтар спадзяецца на супольныя намаганні многіх людзей, каб скончыць і палепшыць яго твор;
  2. кампіляцыі, калі ёсць шмат крыніцаў нейкага тэксту, ды/або гэты тэкст пастаянна змяняецца, як толькі знойдзецца новая адпаведныя інфармацыя;
  3. спісы (глядзі ніжэй).

Даведкавы матэрыял

правіць

Вікікрыніцы не збіраюць даведкавы матэрыял, калі ён ня быў апублікаваны як частка закончага тэксту. Такая інфармацыя, што раней не публікавалася, часта створаная карыстальнікамі і не правераная, што не пасуе мэтай праекту Вікікрыніцаў.

Некаторыя прыклады:

  1. спісы;
  2. матэматычныя канстанты;
  3. табліцы даных або вынікаў;
  4. матэрыялы крыптаграфіі;
  5. выходны код праграмаў;

Заўважма: Даведкавы матэрыял, што дадзены, як частка большай публікацыі (табліцы, дадаткі) пасуе Вікікрыніцам.