Ганулька
верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
Крыніца: http://biadulia.ru/stories/214.htm

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




То не жаўранак над гаем,
То Галуленька слявае,
Каля рэчкі-весялушкі
Пяе песні, нібы птушка:
«Набяру я збан вадзіцы,
Буду мыцца, весяліцца.
Расплятаці буду косы,
Басаножкаго — на росы.
Як рассеюцца туманы,
У люстэрка-рэчку гляну
На свой белы твар дзявочы,
На васількавыя вочы.
Назбяру шмат кветак белых,
Назбяру шмат ягад спелых
І пайду я пуцявінай
Па зялёнай па лагчыне.
І пайду цяністым борам,
Сонцаграйным касагорам.
Там схаваюся далёка
Ад зайздроснага ад вока.
Там па пасоках мядовых,
Там у пушчах у хваёвых
Прыпаду да мшыстай горкі,
Там сустрэнуся з Ягоркам».
Так Гануленька спявае
І на кладачку ступае.
Кладка крэхча ля парэчкі.
Бух — Ганулька ўпала ў рэчку.
Застагнаў чарот зялёны,
Закружыўся вір шалёны,
Кружаць кругі, зыбяць зыбкі,
Устрывожліся рыбкі.
Праз дзён колькі пад ракітай
Знайшлі людзі збан разбіты.
Хоць шукалі многа часу,
А дзяўчына не знайшлася.
Каля рэчкі стаў Ягорка.
Хлопцу сумна, хлопцу горка.
Ён на чулых гуслях грае
І з грамадай размаўляе:
«Не тапчыце дробнай роскі,
Дробна роска — яе слёзкі.
Вы не рвіце незабудкаў,
Незабудкі — яе грудкі.
Не чапайце тут парэчкі,
Васількоў ля гэтай рэчкі:
Куст парэчкі — стан дзявочы,
Васількі — Ганулькі вочы.
Не касіце кволай траўкі,
Не чапайце птушкі-грайкі:
Квола траўка — яе волас,
 Сновы птушкі — яе голас».