Географія Эўропы (1924)/Усходняя Эўропа/Надбалтыцкі край

Усходняя Эўропа Надбалтыцкі край
Падручнік
Аўтар: Мікалай Азбукін
1924 год
Беларусь

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Надбалтыцкі край.

На паўночны ўсход ад Польшчы аж да Фінскай затокі па ўзьбярэжжы Балтыцкага мора цягнецца шырокая нізінная паласа, аддзеленая ад Беларусі ланцугом ледавіковых назёр, ад Маскоўшчыны ― глыбокай лагчынай, у якой ляжыць Чудзкае возера, і па якой працякае рака Нарова. Гэтую старану можна назваць Надбалтыцкім краем, бо галоўныя асаблівасьці яе залежаць перш-на-перш ад яе палажэньня на беразе Балтыцкага мора.

Старана гэтая можа лічыцца працягам паўзморскай нізіны Кашубскай краіны і Паўночна-ўсходняй Нямеччыны. Як і там, тут павярхоўныя адклады складаюцца з навалу даўных ледавікоў, з-пад якога толькі ў далінах рэк месцам высоўваюцца вельмі даўныя адклады (вапнякі або лупняку). Морзнавыя груды і пагоркі чаргуюцца тут з лагчынамі і катлінамі, некаторыя з якіх зрабіліся вазёрамі. Рэкі месцам прамылі сабе шырокія даліны, месцам глыбока ўрэзаліся аж у споднія вапняковыя пласты.

Клімат Надбалтыцкага краю, параўнаўча з кліматам іншых старон Усходняй Эўропы, морскі, досыць вільгатны, мяккі.

Зіма тут цяплейшая, лета халаднейшае, як на Беларусі або у Маскоўшчыне. Нават паўночнае ўзьбярэжжа Чорнага мора мае халаднейшую, як тут, зіму, а з другога боку хіба толькі ў тайзе такое прахалоднае, як тут, лета. Ападкаў тут выпадае болей за 500, а месцам болей за 600 мілім.

Сярэдняя тэмпэратура году ў Лібаве +6,3°, сярэдняя студзеня -2,7°, ліпеня +16,7°.

Расьліннасьць тут падобна да беларускай: тыя-ж мяшаныя лясы дубоу, елак, бяроз і хвой, тыя-ж ліпы, клёны, вязы, вольхі і асіны, тыя-ж поплавы, хмызьнячкі і балоты. Але чалавек тутака значна раней пасьпеу павысякаць большую частку лясоў, раней паасушаў балоты і перавярнуу іх на нівы і сенажаці. Лясоў тут засталося меней, чым на Беларусі, меней, як у Маскоўшчыне. Блізкасьць мора і выгоды вывазу дапамагалі тутака зьнішчэньню лясоў. Затое поплавы, сенажаці і паша займаюць тут вялікія прасторы, так што хіба толькі Палесьсе можа раўняцца па колькасьці іх з Надбалтыцкай стараной.

Галоўнай асаблівасьцю краю зьяўляецца яго люднасьць. Побач з фінскім племем эстаў, якія жывуць на поўначы стараны, тут жывуць народы лета-літоўскага племя (латышы і літоўцы), якіх лічаць за першых перасяленцаў белай расы ў Эўропу. На паўднёвым захадзе літоўцаў выціснулі пазьнейшыя перасяленцы — немцы.

Лета-літоўскія мовы стаяць; блізка да мовы санскрыцкае, ад якой паходзяць усе інда-эўропэскія мовы і гаворкі. Вучоныя мяркуюць, што літоўцы прышлі ў Эўролу раней за славян, гэрманцаў і нават за кельтаў і захавалі ў чыстаце сваю мову толькі з тае прычыны, што жылі у баку ад дарог, па якіх ішлі пазьнейшых перасяленцы.

Палажэньне стараны між Усходняй Эўропай і Балтыцкім морам выклікала буйное разьвіцьцё гандлю, бойкі таварапамен як з захадам, гэтак і з усходам. З другога боку гэтае палажэньне у беспасрэднай блізкасьці да культурных краін Заходняй Эўропы дапамагала пашырэньню тут заходня-зўропэйскай высокай культуры. Цяпер сярод тутэйшых насельнікаў-эстонцаў, латышоў, літоўцаў і немцаў-высока стаіць асьвета і засталося вельмі мала няпісьменных. Ня гледзячы на дрэнныя грунты, гаспадарка тут стаіць добра; зямля, дзякуючы шчырай працы і старэннаму угнойваньню, прыносіць багатыя ўраджаі.

Да таго часу, пакуль зносіны між эўропэйскімі народамі адбываліся пераважна па сухаземных дарогах, насельнікі Надбалтыцкага краю стаялі на нізкай ступені культуры. Лябірынт вазёр і балот бараніў межы іх зямель ад варожых наступаў, але затое перашкаджаў гандлёвым і культурным зносінам. Калі-ж людзі навучыліся будаваць моцныя караблі, а моры перасталі быць перашкодай для зносін, становішча Надбалтыцкага краю хутка зьмянілася. Ужо ў 1159 г. тут першы раз аказаліся немцы, якіх ласкава спаткалі мясцовыя насельнікі. У хуткім часе за першымі нямецкімі гандлярамі сюды надышлі новыя хвалі нямецкіх перасяленцаў, якія пачалі тут прышчапляць тубыльцам хрысьцянскую веру часткай словам, часткай і галоўным чынам сілай зброі. Нямецкія рытары-манахі залажылі тут суполку крыжакоў, пабудавалі сабе замкі па берагох Рыскае затокі, заўладалі усёй зямлёй эстаў і латышоў, а тубыльцаў зрабілі сваімі рабамі. З часам немцы распаўсюджылі тут сваю культуру, лютэранскую веру і нямецкія парадкі. Толькі паўднёва-ўсходняя частка стараны—Літва—спачатку заставалася самастойнай і злучылася з Беларусьсю ў магутную Літоўска-Беларускую дзяржаву. Потым гэтая краіна падпала пад улалу і культурнае панаваньне палякаў, якія сюды занесьлі і каталіцкую веру. У XVІ в. Польшча захапіла і землі латышоў, а ў XVІІ в.—там замацаваліся шведы. У пачатку XVІІІ в. Эстонія і Паўночная Латвія (Ліфляндыя) адышлі да Расіі, а ў канцы гэтага веку пасьля апошняга падзелу Польшчы Масква далучыла да сябе яшчэ і паўднёвую частку латыскіх зямель (Курляндыю) і большую частку Літвы. Толькі паўднёва-заходняя краіна засталася пад Нямеччынай.
Маскоўскі ўрад аднак зусім не клапаціўся аб дабрабыце насельнікаў краю. Уціск, прымус і прыгняценьне панавалі тут праз увесь час маскоўскага забору. Праўда, эстонцы і латышы звольніліся ад прыгону раней за беларусоў і маскоўцаў (яшчэ ў пачатку XІX веку), але ўсе іх землі засталіся за нямецкім шляхецтвам, а эстонскія і латыскія сяляне мусілі працаваць на гэтых землях, як парабкі, пад пагрозай панскай пугі. Нямецкія земляўласьнікі ўладалі тут такімі вялікімі маёнткамі, якіх ня было болей нідзе ў даўнай Расійскай імпэрыі (сярэдняя велічыня маёнткаў дасягала 3500 дзес.). Маёнткі знаходзіліся ў маëратным уладаньні і непадзельна пераходзілі ад бацькаў да старэйшых сыноў. У гарадох таксама панавалі нямецкія бюргеры, гандляры, чыноўнікі. Аднак нацыянальны рух сярод эстонцаў і латышоў ужо распачаўся. у 1917 г. пасьля Расійскай рэволюцыі край адразу вызваліўся ад уціску расійскага ураду ад панаваньня нямецкіх баронаў.
Пасьля рэволюцый у Расіі і Нямеччыне у межах надбалтыцкага краю ўтварыліся з самастойных рэспублікі: Эстонія, Латвія і Літва, межы якіх прыблізна адпавядаюць граніцам разьмяшчэньня трох галоўных народаў: эстонцаў, латышоў і літоўцаў. Паўднёва-заходняя частка, так званая Усходняя Прусія, засталася пад Нямеччынай. Кожную з гэтых частак можна разглядаць, як асобную географічную краіну.


Эстонія выразна адмяжоўваецца ад суседніх краін шырокай лагчынай, якая ахапляе яе з паўдня і ўсходу. Лагчына гэтая цягнецца на ўсход ал Рыскай затокі па даліне ракі Пернавы, вадазбор якой толькі нізкім балотным вадападзелам адлучан ад вадазбору возера Вірц-Ярві. 3 ВірцЯрві у вялікае Чудзкае возера цячэ рака Эмбах, а з Чудзкага возера на поўнач — у Фінскую затоку — р. Нарова.

Калісь па лагчыне Пернавы—Эмбаху—Наровы цягнулася морская пратока з Рыскай затокі у Фінскую. Значыць тады Эстонія была востравам, падобным да тых, якія цяпер ляжаць на захад ад яе між Рыскай затокай і Балтыцкім морам. (Гэта так званае Моонзундзкае згуртаваньне астравоў. Паводле карты пералічы астравы, з якіх яно складаецца).

Берагі Эстоніі на фінскай затоцы досыць высокія, пакроеныя многалічнымі буктамі, выгоднымі для прыстою караблёў. Роўналежна з берагам Фінскай затокі цягнецца зрывістая, скалаватая прыступка, так званы глінт. У тым месцы, дзе з глінту сьцякае рака Нарова, стварыўся слынны Нароўскі вадаспад, у якім вада раптам падае з вышыні каля трох сажняў. Гэты вадаспад зьяўляецца важнай перашкодай для руху судзінаў па Нарове. Ніжэй яго на гэтай рацэ могуць плаваць ужо морскія караблі.

Люднасьць Эстоніі складаецца з эстонцаў (або эстаў), якіх даўныя славяне звалі чудзьдзю. Сваім абліччам і мовай эстонцы нагадваюць фінаў Фінляндыі. Паводле культуры яны стаяць ніжэй за фінляндцаў, але значна перавышаюць маскоўцаў. Простадушныя, працаздольныя і прыхільныя да асьветы эстонцы жывуць аднак бедна, бо да апошняга часу на сваёй баць. каўшчыне ня мелі сваёй уласнай зямлі і мусілі працаваць, як парабкі, на маёнтках нямецкіх баронаў або на фабрыках нямецкіх багатыроў.

У першыя часы сярэдніх вякоў яны займаліся паляўніцтвам і рыбацтвам і жылі ў будках, падобных да самаедзкіх чумаў. Толькі пазнаёміўшыся з сваімі суседзямі ― латышамі і славянамі, эстонцы запазычылі ад іх земляробскую культуру. У тойчас, як найбліжэйшыя родзічы эстаў — лівы і куроны — аблатышыліся, а пляменьні весь, водзь, іжора зьліліся з ноугародзкімі вялікарусамі, самі эсты доўга бараніліся ад сваіх суседзяў. Толькінямецкія крыжакі з дапамогай латышоу перамаглі эстонцаў,захапілі іх зямлю і зрабілі іх сваімі нявольнікамі. Немцы пабудавалі тут замкі і гарады, завялі гандаль з Эўропай і пашырылі тут нямецкую культуру. Затое яны нішчылі усё самабытнае эстонскае, зьдзекваліся з эстонцау, ганьбілі іх. У XVІ веку Эстонію захапілі швэды, якія адабралі ў дзяржаўную ўласнасьць маёнткі нямецкіх баронау і трошккі палепшылі становішча эстонскіх сялян. Аднак расійскі урад, які ў XVІІ в. адваяваў Эстонію ад шведаў, зноў перадаў усе маёнткі нямецкай шляхце. Немцы пакрысе анямечвалі эстонцаў. Тыя з эстонцаў, якія выходзілі з сялянскага стану і атрымоўвалі сярэднюю або вышэйшую асьвету, хутка забываліся на родную мову і пачыналі лічыць сябе немцамі. Аднак пашырэньне асьветы сярод грамадаў сялянства павялічвала і нацыянальную сьвядомасьць эстонцаў. У XІX в., дзякуючы працы народнай інтэлігэнцыі, эстонская мова зрабілася літаратурнай; маладыя эстонскія вучоныя пачалі зьбіраць народныя песьні і байкі; у гарадох пачалі друкавацца эстонскія газэты і кнігі. Пасьля вайны эстонцам пашанцавала здабыць незалежнасьць, прычым Эстонія была абвешчана самастойнай рэспублікай (43800 кв. клм., 1250 тыс. насельнікаў). Нямецкі ўціск скончыўся, але становішча працоўнага люду пакуль-што мала. палепшылася. На чале маладой дзяржавы аказаліся правыя соцыялістыя, якія не асьмеліліся пачаць адкрытую барацьбу з буржуазіяй. Наадварот, тыя эстонскія работнікі, што адчынена змагаліся за панаваньне працоўнага люду, прасьледаваліся ўрадам соцыялістых. За прыналежнасьць да комуністычнай партыі работнікаў кідаюць у турмы і судзяць. Нягледзячы на гэта, комуністычныя партыя карыстаецца вялікім уплывам на работнікаў і нават правяла сваіх прадстаўнікоў у парлямэнт. Пад уплывам комуністычнай партыі знаходзяцца і профзсыянальныя організацыі работнікаў.

У гаспадарцы эстонцы карыстаюцца палепшанымі способамі ральніцтва, штучнымі гнаямі, найлепшымі сельска-гаспадарчымі прыладамі. З гэтай прычыны, ня гледзячы на благую глебу, мясцовага збожжа хапае для ўсіх насельнікаў краіны. Сеюць пераважна авëс, жыта, бульбу, ячмень, лён, кармовыя травы. Бульба ідзе на бравары, дзе з яе вырабляюць гарэлку, а так званая "барда", адкіды, якія застаюцца пры вырабе гарэлкі — зьяўляецца добрым кормам для жывёлы. Дастатнасьць прыродных і штучных лугоў, сяўба кармовых траў — дапамагаюць пашырэньню гадоўлі жывёлы. Па усіх маёнтках і хутарох трымаюць добрае быдла, сьвіньні, авечкі з мяккай каштоўнай воўнай. Малочная гаспадарка стаіць вельмі высока і дазваляе вывозіць масла ў Заходнюю Эўропу і ў Ленінград. У лясох, якіх тут засталося болей, як у іншых краінах Надбалтыцкага краю, заведзена правільная лясная гаспадарка з падзелам лясоў на дзялянкі, якія высякаюцца па чарзе. На багацьці лесам і бульбай грунтуецца прамысловасьць гарадоу: выраб паперы, гарэлкі, пілаваньне дрэва і г. д.

Сталіца Эстоніі — Рэваль (або паэстонску Талін, 160000 нас.) ляжыць каля выйсьця з Фінскай затокі насупроціў Гэльсінгфорсу. Увясну і Увосень, калі Ленінградзкая прыстань яшчэ загароджана лёдам, праз рэваль прывозіліся заходня-эўролэйскія тавары для Расіі. (Гандлёвы абарот рэвальскай прыстані перад вайной перавышаў 91 міл. рублёу золатам). Рэваль — старасьвецкі горад нямецкага тыпу з будынкамі, крытымі дахоўкай, з готычнымі нямецкімі царквамі-кірхамі і прыгожым даўна-нямецкім замкам. Як прамысловы асяродак, Рэваль вырабляе гарэлку і консервы з рыбы (кількі), якую ловяць у яго ваколіцах.

Каля Нароўскага вадаспаду на р. Нарове ляжыць другі важны горад краіны — Нарва (35 тысяч насельнікаў). Сілай вадаспаду карыстаюцца буйныя фабрыкі гораду, на якіх вырабляецца крамніна.

На рацэ Эмбах знаходзіцца горад Юр'еў (панямецку Дэрпт, па-эстонску Тарту), які налічвае 60 тыс. насельн. Гэта галоўны культурнаасьветны асяродак Эстоніі з слынным унівэрсытэтам, заложаным яшчэ ў XVІІ веку (пры швэдах).

Латвія ляжыць на поўдзень ад Эстоніі навокала паўднёвай паловы Рыскай затокі. Мора тутака мае простыя берагі і ўтварае значна меней выгодных буктаў, чымся ў Эстоніі. Як у Паўночна-Ўсходняй Нямеччыне, паузьбярэжнае хваляваньне накідала тут на бераг шмат пяску, з якога стварыліся пескавыя паўзморскія выдмы. Пад уплывам заходніх вятроў выдмы павольна перасоўваюцца на усход у бок сухазем'я і пагражаюць засыпаць пяском вёскі і гарады, якія трапляюцца на іх дарозе. З гэтым рухам выдмаў насельнікі краіны мусяць змагацца шляхам засеву на іх розных расьлін, якія замацоўваюць пяскі. Пад ледавіковым навалан у Латві ляжаць пласты старадаўных вапнякоў, так што ў далінах некаторых рэк, глыбока ўрэзаных у земныя пароды, часамі агаляюцца, высоўваюцца з-пад морэн прыгожыя вапнавыя скалы. Наагул прыгожыя мясцовасьці часта сустракаюцца у краіне. Асаблівай славай карыстаецца так званая, "Вэндэнская Швайцарыя", што ляжыць паміж рэкамі Дзьвіной і ліфляндзкай Аа. Досыць высокія узгоркі (312 мэтраў н.р.м.), апранутыя густым лесам, чаргуюцца там з лучыстымі рэчкамі і дадаюць нязвычайнае хараство краявіду.

Па сярэдзіне Латвіі працякае нізавіна Дзьвіны, якая тут і ўліваецца У Рыскую затоку. Па гэтай рацэ і па яе берагох пралягаюць галоуныя дарогі з Беларусі і Маскоўшчыны да мора, так што Латвія зьяўляецца пасярэдніцай у гандлёвых зносінах Усходу і Захаду яшчэ болей, як Эстонія. Ужо ў далёкую даўніну цераз Латвію адбываліся зносіны паміж Понацкам і Заходняй Эўропай.

Першапачатковыя насельнікі краіны — народы фінскага пахаджэньня (кроўныя эстонцам лівы, куроны і крэвы) — былі выціснуты адгэтуль латышамі, якія надышлі сюды з паўдня. Цяпер толькі рэшткі гэтых фінскіх пляменьняў захаваліся на поуначы Курляндыі каля выйсьця з Рыскай затокі. Затое ў склад латышоу увайшлі часткай і фінскія пароды, так што латышоу можна лічыць мешанінай літоўцаў і фінаў. У той час, як на берагох Рыскае затокі аказаліся першыя вайсковыя аддзелы немцаў-крыжакоў, латышы біліся з эстонцамі, і немцы з дапамогай іх хутка ўправіліся з Эстоніяй. Але ўсьлед за гэтым прышоў чарод і саміх латышоў. Крыжакі захапілі і іхнюю зямлю і прымусілі працаваць на сябе. Ад немцаў латышы, як і эсты, запазычылі лютеранскую веру, і толькі на усходзе у так званай Латгаліі (у Дзьвінскім і Рэжыцкім паветах былай Віцебскай губэрні), дзе ў час заняпаду суполкі крыжакоў латышы аднавілі паганства, пануе каталіцкая вера, якую сюды значна пазьней занесьлі палякі. Пад імем Інфлянт Польскіх Латгалія досыць доўга належала да Польшчы, а ў XVІ в. уся краіна, залюдненая латышамі, часова ўваходзіла ў склад Польскай Рэчы Пасполітай. У XVІІ в. паўночная палова краю (Паўднёвая Ліфляндыя) разам з Эстоніяй далучылася да Швэдзіі, а паўднёвая (Курляндыя) лічылася яшчэ часткай Польшчы, хаця фактычна была самастойным гэрцогствам, у якім неабияжована гаспадарылі мясцовыя нямецкія бароны. У ХVІІІ в. Латвію па частках захапілі расійцы, і толькі пасьля сусьветнай вайны краіна здабыла незалежнасьць. У 1919 г. Латвія была часова савецкай рэспублікай, але Савецкі Саюз быў тады яшчэ слабым і ня мог абараніць Латвію ад нямецкага войска. Савецкая рэспубліка у Латві была зьнішчана, і толькі пасьля рэволюцыі ў Нямеччыне аднавілася самастойная Латвійская дзяржава. Аднак на гэты раз на чале новай рэспублікі (66000 кв. клм., 2500 тыс нас.) сталі правыя соцыялістыя, сялянскія і буржуазныя колы грамадзянства. Яны паклапаціліся падзяліць зямлн паміж сялянамі, але ўсімі спосабамі перашкаджаюць разьвіцьцю работніцкага руху. Комуністычная партыя прасьледуецца ўрадам і знаходзіцца ў нелегальным становішчы. Аднак уплыў яе на бяднейшыя колы працоўнага люду няўхільна узрастае. Паводле мірнай умовы 1920 г. між Латвіяй і Савецкім Саюзам. У склад Латвійскай рэспублікі ўвайшла між іншым частка нашай бацькаўшчыны-стары беларускі горад Дзьвінск і яго ваколіцы.

Сучасныя насельнікі Латвіі — латышы — сваім абліччам мала нагадваюць эстонцаў. Нос у іх не такі шырокі, а выдатны, просты, твар пякнейшы. Як і ўсе літоўскія народы, латышы маюць сьветлую скуру, белыя валасы, шэра-блакітныя вочы. Працалюбныя, здольныя, вытрыманыя і ўпартыя працы латышы сьвядома цікавяцца сваім нацыянальным рухам, шануюць асьвету; паводле культуры стаяць вышэй за эстонцаў, маюць болей уласных кніжак, газэт, часопісяй. Як у Нямеччыне, у Латвіі існуе шмат нацыянальных навуковых і культурна-асьветных гурткоў, мастацкіх таварыстваў, клюбаў, профэсыянальных і экономічных хаўрусаў. У мінулым веку пачало красаваць латыскае пісьменства, і адначасна пачалося ўпартае змаганьне супроць нацыянальнага прыгнячэньня. Як і ў Эстоніі, зямля тут належала да нямецкіх баронаў, і латышы мусілі працаваць па нямецкіх маёнтках у вельмі цяжкіх варунках. У апошнія гады перад вайной тысячы латышоў падымалі паўстаньні за незалежнасьць, дзесяткі тысяч проста кідал бацькаўшчыну і выяжджалі за межы.

Латышы жывуць пераважна ла хутарох. Іх чысьценькія прыгожыя хаты атачаюцца садочкамі, гародамі, добра збудованымі ёўнямі, стайнямі. пунямі і г. д.

Гаспадарка у латышоў стаіць яшчэ лепей, як у эстонцаў. Сеюць тут галоўным чынам тыя самыя расьліны, што і ў Эстоніі: авëс, жыта, ячмень, бульбу, кармавыя травы, лëн. Асабліва вялікую вагу маюць лён і ячмень. Звычайна на месцы лён толькі мочыцца і апрацоўваецца ― напалову. Большая частка лёну вывозіцца ў Заходнюю Эўропу у стане сы рыны. Толькі невялікая частка канчаткова перарабляецца на латвійскіх фабрыках. Ячмень ідзе на піваварні, якіх вельмі многа ў латвійскіх ме стах.

Фабрычная прамысловасьць наагул мела досыць добрае становішча, бо па моры сюды прывозіцца ангельскі вугаль, дый лесу тут досыць многа. Вялікую вагу мае беларускі лес, які сюды сплаўляюць па Заход няй Дзьвіне з Віцебшчыны і перарабляюць на латвійскіх пільнях і па пернях. Наагул багацьце краіны грунтуецца на гандлі, прывозе чужазем ных тавараў з суседніх старонак і з-за мора. Перад вайной 1914-18 г. сюды прывозілі з Украіны шмат збожжа і пянькі, з Маскоўшчыны і з Беларусі — лён і лес, з суседняй Літвы — збожжа, з Заходняй Эўропы — жалеза, вугаль, крамніну. На латвійскіх фабрыках перапрацоўваліся як свае продукты: лён, дрэва, воўна мясцовых авечак і скуры, гэтак і бе ларускія, украінскія і маскоўскія тавары. Пасьля вайны як гандаль, гэ так і прамысловасьць краіны, дзякуючы ваенным здарэньням, заняпалі.

Каля мора насельнікі Латві ловяць рыбу, якую консэрвуюць і ў значнай колькасьці вывозяць за межы (рыскія кількі і шпроты).

Гандлёвым і прамысловым асяродкам Латвіі зьяўляецца яе сталіца — Рыга (300.000 насельн.). Горад гэты ляжыць у вусьці Дзьвіны ў самым асяродку краіны, у тым месцы, дзе Рыская затока глыбей за ўсè ўраза ецца ўва усходнюю Эўропу. Такім чынам Рыга зьяўляецца найбліжэйшай морскай прыстаньню для вялікіх прастораў Латвіі, Беларусі і Маскоў шчыны. Важная дарога па дзьвіне злучае яе з Дзьвінскам, Полацкам і Віцебскам; Смаленск, Бранск, Арол злучаны з ёй простай важнай чыгункай (Рыга-Арлоўскай). З гэтай прычыны Рыга зрабілася галоўнай прыстаньню, па якой вывозяцца тавары з усходняй Эўропы. (Гандлёвы абарот яе дасягаў перад вайной 314 мільёнаў рублёў золатам). Адначасна гэта важны прамысловы асяродак з машынабудавальнымі і вагонабудавальнымі фабрыкамі, з вырабам крамніны, з пільнямі, паравымі млынамі, вялізнымі піваварнямі, папернямі і г. д.

У новай частцы гораду шырокія простыя вуліцы абстаўлены вялізнымі сучаснымі будынкамі; паркі і бульвары зьяўляюцца прыгожай акрасай сталіцы. Старая частка Рыгі нагадвае старасьвецкія нямецкія гарады 3 крывымі вузкімі завулкамі, хатамі, крытымі дахоўкай, готычнымі востраверхімі кірхамі і замкамі. Сярод гарадоў Усходняй Эўропы Рыга лічыцца найчысьцейшым і адным з найпрыгажэйшых.

Другая важная латвийская прыстань — Лібава (50000 нас.) — ляжыць на беразе адкрытага Балтыцкага мора і мае тую перавагу над іншымі прыстанямі краю, што каля яе мора вельмі рэдка і не надоўга заплывае лёдам. Злучаная чыгункай з Вільняй, Менскам, Бабруйскам і Гомлем, Лібава, як і Рыга, мае вялікую значнасьць для Беларусі, бо праз яе вывозіліся на захад тавары сярэдняй часткі нашай бацькаўшчыны. (Гандлёвы абарот Лібавы перад вайной дасягаў 77 мільёнаў рублёў золатам).

Літва абымае вадазбор ніжнята Нёмну ў шырокай паласой стыкаецца на паўднёвым усходзе з Беларусьсю.

Часамі пад словам Літва разумеюць тэрыторыю даўнага Літоўскага або, лепей кажучы, Літоўска-Беларускага княства ў яго гістарычных межах. У ХV в. літоўцамі зваліся ўсе насельнікі ня толькі Літвы і Беларусі, але нават Украіны, большасьць якой тады належала да гэтага княства. За Беларусьсю назоў Літвы затрымаўся аж да апошняга часу; палякі і ўкраінцы яшчэ й цяпер часамі завуць беларусоу літвінамі: запраўдных літоўцаў, якія карыстаюцца літоўскай мовай, празываюць жмудзякамі або жмудзінамі.
Некаторыя дасьледчыкі выводзяць слова Літва або Лютва ад імя мітычнага славянскага племя лютыкаў ці люцікаў, якія нібы-то жылі калісь у ваколіцах сучаснай Вільні. Мы будзем зваць Літвой краіну, у якой пераважвае літоўская мова. Уласна кажучы, у Літоўскай краіне жывуць 2 племі: жмудзякі на захадзе і літоўцы на ўсходзе. Супольнага імя гэтыя 2 племі ня маюць, але часьцей ім даюць агульны назоў літоўцаў, чым жмудзякоў.

Як і Латвія, Літва адзначаецца вялікай рознастайнасьцю форм паБерхні, але ледавіковы навал тут ляжыць грубейшым пластом, так што споднія даўныя пласты земнай кары тут ляжаць вельмі глыбока і рэдка могуць быць выяўлены. У адзнаку ад Беларусі Літва паводле сваёй паверхні належыць да Надбалтыцкай нізіны, нідзе ўзгоркі Літвы не дасягаюць такой вышыні, як вярхт ўзгор'яў Паўночна-Заходняй Беларусі. На мяжы з Беларусьсю цягнецца паласа дробных вазёр, якія там чаргуюцца з грудамі і пагоркамі, складзенымі з морэнавых глін, пяскоў і каменьня.

Глебы на Літве болей ураджайныя, як у Латвії або на Беларусі; гліны тут звычайна пераважваюць над пяскамі. Клімат, расьліннасьць і жывёлы на Літве бязмаль адны і тыя самыя, што й на Беларусі. Адно — колькасьць лясоў тут значна меншая, як у нас, бо на лепшай глебе было выгадней перавярненьне лясоў на ральлю, і большая іх частка даўно павысякана і расьцярзблена. Нівы на Літве займаюць болей прасторы, як у Латвіі, Эстоніі або на Беларусі. Насельнікі Літвы — літоўцы й жмудзякі — блізкія родзічы латышоў, вельмі падобныя да іх паводле аблічча і характару. Таксама яны адзначаюцца харошым целаскладам, сярэднім ростам, сьветлым колерам скуры, вачэй і валасоў, правільным простым носам і наагул тыповым эўропэйскім абліччам. Працалюбнасьць і здольнасьць літоўцаў ня меншая, як латышоў. У хаце і на панадворку літоўцы вільна сочаць за чыстатой і ахайнасьцю.

Літоўская мова стаіць яшчэ бліжэй да санскрыцкай, чым латыская. Вучоныя прабавалі зварочвацца да літоўскіх сялян пасанскрыцку, і тыя разумелі санскрыцкія сказы без тлумачэньняў. Літоўская народная поэзія адзначаецца багацьцем і прыгожасьцю. Літоўцы нічога не пяюць аб асілках і слаўных бойках з чужаземцамі і толькі смуткуюць аб згінуўшых на вайне братох. У любоўных вершах і песьнях унікаюць ад усяго нясьціплага, бруднага, пяюць толькі аб чыстым харошык каханьні і пяшчотах. Як і беларуская мова, літоўская адзначаецца баТацьцем памяншальных і ласкальных слоў і адсутнасьцю павялічальных і зьневажальных.

Па асьвеце сучасныя літоўцы стаяць вышэй за беларусоў; зямлю яны апрацоўваюць старэнна і жывуць багацей за нашых сялян. Аднак самабытнага яны далі мала, а літоўскае пісьменства толькі пачынае разьвівацца. Да апошняга часу культурнай мовай на Літве была мова аднаго з суседніх народаў — спачатку беларуская, потым польская. З гэтай прычыны самабытная літоўская культура ніжэй за латыскую або эстонскую.

Першым народам, які навёў у Літву першыя зародкі эўропэйскай культуры, былі беларусы. Ужо ў XІІ, XІ веку і нават яшчэ раней па паўднёвых межах Літвы пабудаваліся беларускія гарады, насельнікі якіх гандлявалі з літоўцамі, абменьваліся з імі ведамі і практыкай у гаспадарным жыцьці. З беларусамі літоўцы жылі, як з добрымі суседзямі і братамі, запазычалі ад іх мову, веру і звыча), пакрысе злучаліся з імі ў адну нацыю, зьліваліся з імі. Літоўскія князі жаніліся з беларускімі князёўнамі, злучалі пад сваім валадарствам і літоўскія і беларускія землі. Такім чынам утварылася магутная Літоўска-Беларуская дзяржава, у якой панавала беларуская мова і беларуская культура. Злучыўшыся ў адну дзяржаву з Беларусьсю, літоўцы не баяліся ужо нямецкіх крыжакоў Латвіі ды Усходняй Прусі, і часамі самі пагражалі існаваньню іх суполак. У XІV в. літоўска-беларускі князь Ягайла ажаніўся з польскай каралеўнай і злучыў пад сваёй уладай Літву, Беларусь і Польшчу. Аднак Літоўска-Беларуская княства карысталася ў гэтай дзяржаве самаўрадам было фактычна самастойным да XVІ в. Пасьля так званай Люблінскай вуніі Літвы з Польшчай, на Літве замест беларускіх уплываў пачынаюць панаваць уплывы польскія. Польская мова пачынае выціскаць беларускую ў дзяржаўных установах, каталіцтва пачынае выціскаць праваслаўную веру. Тыя літоўцы, якія яшчэ трымаліся паганства, пад уплывам Польшчы прынялі рымска-каталіцкую веру, хаця й захавалі сваю даўна-літоўскую мову, старасьвецкія звычаі і абрады. Пасьля падзелаў Польшчы бязмаль уся Літва адышла да Расіі, за выняткам Сувальшчыны і вусьцяў Нёмну, якія адышлі да Прусіі. Пасьля наполеонаўскіх войн, разам з так званым "Царствам Польскім", да Маскоўшчыны далучылі і Сувальшчыну. Такім чынам толькі вусьці Нёмну з прыморскім местам Клайпеды (Мэмэль) заставаліся пад немцамі. Пасьля нямецка-расійскай вайны 1914-18 г. літоўцам удалося стварыць нарэшце незалежную Літоўскую рэспубліку. Па ўмове між урадам гэтай рэспублікі і Савецкім урадам да Літоўскай дзяржавы мусіла адысьці яшчэ частка Беларусі з даўнай сталіцай Беларуска-Літоўскага княства—Вільняй. Але гэтая частка Беларусі пасьля польскарасійскай вайны была акупована палякамі, якія склікалі там мясцовы сойм, абвясьціўшы злучэньне Віленшчыны з Польшчай.

Сучасная Літоўская дзяржава (50000 кв. клм. з 2300000 насельн.) лічыцца самастойнай рэспублікай, якая абымае амаль што ўсе землі, залюдненыя літоўцамі і жмудзякамі.

Дзякуючы добрым гляістым грунтом, ральніцтва на Літве мае яшчэ большую вагу, як на Беларусі, Латвіі або Эстоніі. Ня толькі жыта, але й пшаніца добра расьце ў межах краіны і задавальняе збожжам усіх яе насельнікаў. Збожжа нават вывозіцца за межы Літвы ў Заходнюю Эўропу, асабліва ў Нямеччыну. Замест трохпалёўкі, якая пануе на Беларусі ды у Маскоўшчыне, тут ужо даўно пашырыўся чатырохпольны спосаб ральніцтва з засевамі канюшыны і іншых кармавых трау. Бульба і лён, як і ў Латвіі, тут маюць вялікае значэньне. Дастатнасьць кармавых трау дазваляе трымаць добрую жывёлу, і малако дае важныя продукты вывазу. Як і на Беларусі, добрыя варункі для свайго ўзрастаньня знаходзіць тут і садовіна, так што за межы—у Рыгу, Кенігсберг, Вільню, а раней нават у Ленінград і Маскву — вывозілася шмат яблыкаў і йгруш. Гандлёвае значэньне Літвы не такое вялікае, як значэньне Латвіі, бо яна мае толькі маленькую частку морскага ўзьбярэжжа. Аднак і праз Літву па Нёмне вывозіцца за межы значная частка беларускага лесу.

Як тыповая сельска-гаспадарская краіна. Літва мае мала гарадоў і мест. Толькі ў сталіцы яе — Коўне (палітоўску Каунас, 90 тыс. насельн.) — ёсьць досыць многа фабрык, у тым ліку і паравых млыноў, на якіх апрацоўваюць мясцовае збожжа. Лежачы каля сутокі Нёмну і Вяльлі, Коўна зьяўляецца галоўным гандлёвым асяродкам Літвы і важным складам беларускага лесу і літоўскага збожжа. У даўнейшыя часы Коўна была аднай з лепшых крэпасьцяй, якія засланялі Расійскую дзяржаву з захаду. Значную ролю гэтая крэпасьць адыграла ў 1812 і 1915 г.

Галоўная морская прыстань Літвы — Клайпэды (або Мэмэль, 20000 н.) ляжыць на Балтыцкім моры каля выйсьця затокі Курышгаф, у якую уліваецца Нёман.

Да вайны гэтая прыстань належала да Нямеччыны, а пасьля вайны з яе акругі была створана нібы асобная маленькая дзяржава (2700 кв. клм. і каля 141000 насельн.), якая знаходзілася пад кіраўніцтвам Лігі Нацый. Аднак не бяз удзелу

літоўскага ўраду тут было організована паўстаньне, прычым паўстанцы вымагалі далучаньня Клайпэдаў да Літоўскай рэспублікі. Цяпер літоўцы фактычна ўладаюць Клайпэдамі.

Усходняя Прусія ляжыць каля паўднёва-ўсходняга кутка Балтыцкага мора паміж Літвой і Кашубскай краінай, галоўным чынам у вадазборы рак Прегеля.

Каля мора, як і ў Латвіі або ў Кашубскай краіне, на бераг накіданы паузьбярэжным хваляваньнем пяскі, складзеныя ў выдмы. Вузкі даўгі гак, пакрыты такімі выдмамі, аддзяляе ад мора Курышгаф, затоку, у якую уліваецца Нёман.

Паўночная паласа ўсходняй Прусі мае выгляд нізіны і пакрыта добра ўгноенымі палямі, якія засеяны збожжам і бульбай. Паўднёвая паласа зьяўляецца ўзгор'ем, на якім раскіданы дзесяткі назёр. Гэтае ўзгор'е, так званы край Мазурскіх вазёр (найвялікшае з іх Шпірдынг), злучае вазёрную паласу Літвы і Беларусі з вазёрнымі ўзгор'ямі Кашубскай краіны і Паўночна-Усходняй Нямеччыны. Некаторыя з Мазурскіх вазёр ужо заплылі вадзянымі расьлінамі і зрабіліся балотамі. Лясы, балоты і вазёры робяць паўднёвую частку Усходняй Прусіі маладаступным краем, які засланяе краіну ад наступаў з паўдня і з усходу.

Назоў Прусіі краіна атрымала па імю даўнага літоўскага племя прусаў, якое тут жыло ў даўнейшыя часы. З часам сюды надышлі нямецкія латнікі, якія залажылі тут суполку — крыжакоў-тэўтонаў. Яны ахрысьцілі і анямечылі прусаў, а потым, злучыўшыся з адным нямецкім княствам (Брандэнбургам), стварылі магутную Прускую дзяржаву, на долю якой выпала аб'яднаньне Нямеччыны.

Цяперашняя люднасьць краіны складаецца з немцаў, і толькі ў акрузе Мазурскіх вазёр жыве шмат палякоў-мазураў, якія запазычылі ад немцаў лютэранскую веру і культуру. У паўднёва-ўсходнім кутку, на мяжы з Беларусьсю, жывуць і беларусы.

Пасьля вайны Усходняя Прусія засталася за Нямеччынай, хаця беспасрэднай сухаземнай сувязі з рэштай Нямеччыны ня мае, бо аддзелена ад яе Кашубскай краінай.

(Да якой дзяржавы належыць большая частка Кашубскай краіны?).

Зямля тут належала пераважна да буйных земляўласьнікаў, але падзелена на дробныя фольваркі, якія аддаюцца ў арэнду заможным сялянам. Гаспадарка стаіць добра; славіцца гадоўля жывёлы, асабліва заводзкіх коняй.

З даўных часоў краіна дае на сусьветны рынак бурштын, па колькасьці якога яна займае першае месца ў сьвеце.

Асяродкам краіны зьяўляецца горад Кэнігсберг або Крулевец, як яго завуць палякі (261 тыс. насельн.). Горад гэты ляжыць пры вусьці Прэгелю і зьяўляецца важнай морскай прыстаньню і крэпасьцю. Адгэтуль вывозіцца збожжа, мясцовае і беларускае, дрэва і бурштын. Вырабляюць у горадзе съпірытус, машыны, апрацоўваюць воўну, будуюць караблі. Кенігсбаргскі унівэрсытэт прывабліваў сюды многа моладзі з Польшчы і Беларусі, дзе да вайны не хапала сваіх вышэйшых школ.