Географія Эўропы (1924)/Усходняя Эўропа

Заходняя Эўропа Усходняя Эўропа
Падручнік
Аўтар: Мікалай Азбукін
1924 год
Слоўнік тэрмінаў

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Усходняя Эўропа.

Ужо пры агульным аглядзе Эўропы выявіліся галоуныя асаблівасьці яе Ўсходняга абшару. У Заходнюю і у Паўднёвую Эўропу глыбока ўразаюцца морскія затокі, так што большая частка сухазем'я там складаецца з астравоў і паўвастравоў. Наадварот, ува Ўсходняй Эўропе мора дзе-ні-дзе ледзьве датыкаецца да ўскрайкаў абшару. У Заходняй Эўропе няма ніводнага куточка, які ляжаў-бы далей за 400-450 вёрст ад мора, а ўва Ўсходняй Эўропе значныя прасторы ляжаць ад мора ў адлегласьці 600-1000 і нават болей верст. Міжземнае мора, каля якога ляжыць Паўднёвая Эўропа, было найважнейшай гандлёвай дарогай сьвету ў даўныя вякі; Атлянтычны акіян, што атачае Заходнюю Эўропу, зьяўляецца галоўным сучасным гандлёвым шляхам; а моры, якія дасягаюць да Усходняй Эўропы, ляжаць у баку ад сусьветных гандлёвых дарог і злучаны з акіянам за дапамогай цэлага шэрагу праток і праходных мораў. Важная загана усходня-эўропэйскіх мораў і ў тым, што да іх не дасягае Гольфштром, так што яны замярзаюць на вялікі тэрмін, і узімку ня могуць быць дарогай для гандлёвых караблёў.

(Паводле карты пералічы тыя моры, якія дасягаюць да Ўсходняй Эўропы. Зазнач, якія праходныя моры і пратокі злучаюць іх з Антлянтычным акіянам. Ці можна лічыць морам Касьпій? Чаму?).

У адзнаку ад паўднёвага і паўночна-заходняга абшараў Эўропы ўсходні абшар адзначаецца надзвычайнай роўнасьцю паверхні. Толькі на ускрайках Усходня-Эўропэйскай раўніны ўтварыліся зморшчавыя горы: на ўсходзе ― Уральскія, на поўдні ― Каўкаскія і Крымскія, на паўднёвым захадзе ― Карпаты. Рэшта Ўсходняй Эўропы зьяўляецца досыць аднастайнай раўнінай, месцам гладкай, як стол, месцам хвалістай або ўзгаркаватай. Пласты земнай кары ляжаць тутака роуна, паземна, адзін пад адным. Гэта тлумачыцца тым, што Усходня-Эўролайская раўніна зьяўляецца спрадвечнай. Некалькі разоў гэтая раўніна была дном мора, потым зной рабілася сухаземем, але заўсёды была роўнай: ніколі ад першых часоў жыцьця зямлі тут ня было значных гор.

Гэтым Усходняя Эўропа адразьняецца ад раўнін Заходняй Эўропы. Там, напрыклад, у Паўночна-Гэрманскай нізіне, на паверхні таксама ляжаць паземныя пласты, але пад зямлёй на глыбіні захаваліся пагнутыя і парваныя пласты ― рэшткі даўно зьнікшых гор. Раўніны Заходняй Эўропы ня могуць лічыцца спрадвечнымі. Падобнай да заходня-зўропэйскіх раўнін зьяўляецца толькі тая частка Усходняй Эўропы, што ляжыць на поўдні між Карпатамі і Азоўскім морам. Там таксама пад лаземнымі пластамі ў глыбіні ляжаць пагнутыя і парааныя пласты, бо там таксама былі калісь горы, якія даўно ўжо страцілі свой горны выгляд. у іншых месцах нават пад зямлёй не вынаходзілі няроўных пагнутых пластоў. Большая частка Ўсходняй Эўропы зьяўляецца нізінай, а ўзьбярэжжы Касьпійскага возера ляжаць нават ніжэй роўня мора. Па сярэдзіне раўніны аднак сустракаюцца і нявысокія ўзвышшы, з якіх у розныя бакі сьцякаюць галоўныя рэкі і якія, значыцца, зьяўляюцца вадападзелажі. Найвялікшае з гэтых узвышшаў Сярэдня-Рускае цягнецца з поўначы на поўдзень блізкашто па самай сярэдзіне абшару.

(Пераглядзі паводле карты, якія яшчэ ўзвышшы сустракаюцца ўва Ўсходняй Эўропе).

Абымаючы вялізную прастору ад Белага да Чорнага мора, Усходняя Эўропа ня можа мець паўсюды аднальковы клімат. Але дзякуючы раўкіннай паверхні, пераход ад халоднага беламорскага ўзьбярэжжа да цёлплага Чорнамор'я павольны, ледзьве прыметны. Агулам кажучы, клімат сухі, адзначаецца гарачым летам і сьцюдзёнай, марознай зімой.

Ападкі выпадаюць пераважна ўлетку, але ападкаў мала і тым менш, чым далей на усход. Болей за усё выпадае ападкаў на захадзе, у трыкутніку між фінскай затокай, вусьцем Камы і вышнявінай Днястра. На паўночны ўсход і на паўднёвы ўсход ад гэтага трыкутніка ападкаў меней за 500 мілім. у год. Толькі на ускрайных горных ланцугох колькасьць ападкаў досыць вялікая.

Рэкі Ўсходняй Эўропы адзначаюцца павольным бегам, бо цякуць па раўніне; узімку яны надоўга замярзаюць, увясну ў час раптоўнага раставаньня сьнягоў шырока разьліваюцца, а ўлетку, ня гледзячы на перавагу летніх ападкаў, з прычыны высокай тэмпэратуры і вялікага параваньня, усыхаюць, мялеюць.

Прыглядаючыся пільней да ўсходня-зуропэйскай прыроды, лёгка зауважыць процілежнасьць паміж паўночнай і паўднёвай паловамі Усходняй Эўропы. Пауночная палова адзначаецца морзнавым краявідам. У ледавіковую эпоху вялікі зўропэйскі ледавік наваліў там цэлыя ўзгоркі і груды з морзнавых глік, пяскоў і каменьня. Паўсюды сярод узгоркаў там раскіданы ледавіковыя вазёры, значная частка якіх ужо зарасла і перавяр нулася на балоты.

(Прасачы на карце паўднёвую мяжу даўнага зьледзяненьня. Успомні, адкуль перанёс ледавік морэны ува Усходнюю Эўропу).

У паўднёвай палове Усходняй Эўропы на паверхні ляжаць не ледавіковыя адклады, а пласты лёэсу, ад уласьцівасьцяй якога залежаць галоўныя асаблівасьці тамтэйшага краявіду. Ані морэнавых узгоркаў, ані ледавіковага каменьня там няма. Толькі раўчакі з зрывістымі сьценкамі ўва усіх кірунках пераразаюць тамтэйшую паверхню.

(Прасачы на карце паўночную мяжу лёэсавых грунтоў. Якія мясцовасьці адначасна пакрыты ледавіковым навалам і лёэсам? Што ў гэтых мясцовасьцях ляжыць вышэй — ледавіковыя адклады ці лёэс? Чаму?).

Вазёры і балоты рэгулююць колькасьць вады у рэках паўночнай часткі Ўсходняй Эўропы. Там ня бывае вельмі вялікіх веснавых разводзьдзяў, але затое ўлетку вады ў рэках болей. З свайго боку й лясы, якімі багата паўночная частка, затрымліваюць веснавое раставаньне сьнягоў, дапамагаюць павольнаму прасякненьню вады у грунт, адкуль вада патроху за дапамогай крыніц трапляе ў рэкі.

У паўднёвай частцы вазёр і балот мала; хіба што у рэчных далінах трапляюцца так званыя старарэччы, якія маюць выгляд вазёр. Лясоў там таксама мала. Увясну сьнягі раптам растаюць, і ўся сьнегавая вада адразу сьцякае ў рэкі. Рэкі там асабліва моцна разьліваюцца ўвясну і мялеюць улетку.

(Пераглядзі па карце галоўныя рэкі Ўсходняй Эўропы. Успомні, як утварыліся рэкі ў Паўночнай і ў Паўднёва-Усходняй Эўропе. Якія рэкі Усход. няй Эўропы належаць да вазёрных, якія да раўчаковых? Якія рэкі ў сваіх вышнявінах належаць да вазёрнага, а ў нізавінах да раўчаковага тыпу?).

Розьніца паміж паўночнай і паўднёвай часткамі Усходняй Эўропы выяўляецца і ў клімаце. На поўначы заусёды рашуча пераважваюць заходнія вятры, як і ў Заходняй Эўропе. На поўдзень ад паўднёвай мяжы даўнага зьледзяненьня наадварот — узімку пануюць сухія і халодныя паўночна-ўсходнія вятры. Сьнегу там выпадае мала, у некалькі разоў меней, як на поўначы.

У зьвязку з гэтымі асаблівасьцямі клімату знаходзіцца разьмяшчэньне талоўных расьлінных згуртаваньняў па Усходняй Эўропе. На поўначы часьцей за ўсё сустракаюцца лясныя згуртаваньні, на поўдні-пераважна стэм. Таксама і глебы на поўначы пад лясамі пераважна падзольныя, а на поўдні на лёзсе пад стэпам — чорназем.

На крайняй поўначы, асабліва ў вадазборы ніжняй Пячоры, пануе імшарная бяздрэўная тундра. На поўдзень адтуль, дзе замест імпараў на першы плян высоўваецца ігласты лес — тайга. Яшчэ далей на поўдзень, у тым грыкутніку, у якім болей за ўсё выпадае ападкаў, да ігластых дрэў далучаюцца шырокаліставыя гатункі дрэу: дуб, клён, ліпа, вяз і г. д. Гэтая паласа мяшаных лясоў аддзелена ад стэпаў пасам так званага лесастэпу, у якім сярод стэпавых прастораў раскіданы дубовыя гаі. Запраўдны кавыльны стэп пакрывае толькі нізіну каля Чорнага мора, а каля Касьпія замяняецца палынавым стэпам або саланчакамі. На паўднёвым беразе Крыму, пад забаронай Крымскіх гор, сустракаецца вечназялёная расьліннасьць.

Паводле асаблівасьцяй насельнасьці Ўсходнюю Эўропу таксама можна падзяліць на тыя-ж 2 часткі: паўночную і паўднёвую.

На поўначы першапачатковымі насельнікамі лічацца розныя фінскія пляменьні; падмешку фінскай крыві можна зауважыць нават у сучасных насельніках паласы лясоў, чарэшце ў гэтай паласе захаваліся астраўкі, да гэтага часу залюдненыя патомкамі тубыльцаў: эстамі, марыйцамі, ванякамі, пермякамі, зыранамі, самаедамі і іншымі фінскімі народамі.

У паласе стэпаў з даўных часоў жылі розныя вандроўныя народы, пераважна туркскага племя. Месцам і там захаваліся куточкі, залюдненыя патомкамі гэтых вандроўнікаў. Туркская кроў складае значную прымешку ў крыві сучасных насельнікаў стэпу.

У адзнаку ад Заходняй Эўропы, ува Ўсходняй жывуць пераважна славянскія народы, якія распаўсюджыліся ў абедзьвюх палосах і ўвабралі у сябе пачатковую поднасьць, як фінскую на поўначы, гэтак і туркскую на поўдні. Сярэдні рост, круглы чэрап шырокі твар могуць лічыцца raлоўнымі фізычнымі адзнакамі ўсходніх эўропейцаў.

Тры галоўныя народы Ўсходняй Эўропы — беларусы, маскоўцы або расійцы і ўкраінцы-маюць паміж сабой шмат супольнага, і агулам завуцца усходнімі славянамі або рускімі. З гэтых трох народаў беларусы зьяўляюцца найболей чыстымі славянамі, у той час, як расійцы перамяшаліся з Фінамі, а ўкраінцы запазычылі шмат туркскай крыві.

(Паводле карты народаў Эўропы вывучы, дзе і ў вадазборах якіх рэк, на якіх нізінах і якіх узвышшах жывуць беларусы, маскоўцы і ўкраінцы).

Да славянскіх народаў тут належаць яшчэ славакі, што жывуць у Заходніх Карпатах і зьяўляюцца блізкімі родзічамі чэхаў.

у Дунайскіх нізінах і ў Паўднёвых Карпатах жывуць вугорцы і румыны; першыя з іх гавораць на адной з фінскіх моў, а другіх паводле мовы далучаюць да романскага племя. (Успомні, якія яшчэ народы гавораць на романскіх мовах). Вугорцы і румыны спакон веку жылі побач з славянамі, мяшаліся з імі і ў сваім абліччы і ў звычаях маюць шмат супольнага з імі.

Каля Балтыцкага мора ля вусьцяў Нёмну і Заходняй Дзьвіны жывуць літоўцы і латышы, якія складаюць асобную групу сярод народаў, белай расы.

Да жоутай расы апроч фінскіх і туркскіх народаў належаць калмыкі, народ мангольскага племя, якія жывуць каля Касьпійскага возера на захад ад вусьцяў Волгі. Калмыкі стаяць блізка да народаў Асяродкавай і Усходняй Азіі і ня маюць блізкіх родзічаў у Эўропе.

(Пералічы паводле карты народаў Эўропы, якія яшчэ народы жывуць ува Усходняй Эўропе, дзе яны жывуць і да якой групы належаць).

Паводле культуры сваіх насельнікаў Усходняя Эўропа засталася далёка пазаду ад Заходняй. Палажэньне яе у баку ад сусьветных гандлёвых дарог, адсутнасьць у ёй незамярзаючых мораў затрымалі гандлёвыя, а разам з тым і культурныя зносіны яе з рэштай сьвету. З другога боку брама між Уральскім горным ланцугом і Касьпійскім возерам прапускала ува Усходнюю Эўропу час-ад-часу горды стэпавых дзікіх вандроўнікаў, якія часамі пашыралі сваю ўладу бязмаль на ўсю Усходня-Эўропэйскую раўніну, нішчылі мясцовую сямляробскую культуру і таксама перашкаджалі зносінам усходня-эуропейскіх ральнічых народаў з народамі іншых краëў. Усё гэта вельмі дрэнна адбівалася на культурным разьвіцьці ўсходня-эўропейцаў. Заўсёды і асьвета і гаспадарка стаялі тут многа ніжэй, як на захадзе. Большасьць насельнікаў Усходняй Эўропы і да гэтага часу належыць да няпісьменных, школ паусюды мала, газэт і кніжак тут выдаецца у некалькі разоў менш, чымся у кожнай з вялікіх заходнязуропэйскіх дзяржаў. Толькі заходнія ускрайкі Ўсходняй Эўропы: Прыбалтыцкія краіны і Заходнія Карпаты, дзякуючы суседзтву з Заходняй Эуропай, знаходзяцца у лепшых варунках. Чым далей на ўсход, тым ніжэй культура, болей няпісьменных, меней школ, горш вядзецца ральніцтва, горшыя сельска-гаспадарчыя прылады, горшыя спосабы землякарыстаньня. Затое люднасьць жыве тут радзей, і зямельнай цеснасьці не адчуваецца ў такой меры, як на захадзе. На кожнага працаздольнага чалавека тут прыпадае 10-12 дзесяцін зямлі, тады як у Нямеччыне толькі з дзесяціны, а ў Ангельшчыне яшчэ меней. З гэтай прычыны, ня гледзячы на горшае становішча сельскай гаспадаркі, Усходняя Эўропа можа вывозіць шмат збожжа і сырыны на сусьветны рынак і зьяўляецца тыповым сельска-гаспадарчым краем. На падзольных грунтох паўночнай паловы зямля родзіць кепска, галоўнымі гатункамі збожжа зьяўляюцца там жыта ды авëс, але і іх не хапае для мясцовай люднасьці, так што сяляне мусяць займацца пабочнымі промысламі, асабліва ляснымі і саматужнымі. У паўднёвым пасе на чорназемнай глебе ураджай лепшыя, збожжа (пшаніцы, жыта, кіяхоў) хапае ня толькі для мясцовай люднасьці, але й на вываз. Адтуль, галоўным чынам па Чорным моры, і вывозіцца ўсходня-эўропейская пшаніца у Заходнюю Эўропу.

Як на поўдні, гэтак і на поўначы большасьць насельнікау жыве па вёсках. Гарадоў ува Ўсходняй Эўропе мала, што стаіць у зьвязку з слабым разьвіцьцём гандлю і фабрычнай прамысловасьці.

З прычыны нізкага роуня культуры, насельніка Ўсходняй Эўропы яшчэ мала ведаюць багацьці свайго краю. Магчыма, што тут ёсьць яшчэ многа нявыкарыстаных падземных багацьцяў, як аб гэтым сьведчаць вынаходкі апошняга часу (Напрыклад, выяўленьне вялізных запасаў жадезнай руды у Курскай губ.) Пакуль-што тут здабываюць яшчэ мала карысных мінэралау, і да вайны мясцовыя фабрыкі ў значнай меры карысталіся замежным вугалем.

На пашырэньне фабрычнай прамысловасьці дае надзею проэкт так званай электрыфікацыі Расіі. Гэты проэкт грунтуецца

на магчымасьці скарыстаньня ня толькі ўсіх запасаў мясцовага апалу, але таксама сілы тутэйшых вадаспадаў і парагоў на рэках, пакладаў гаручага матар'ялу горшых гатункаў і г. д. Электрыфікацыя дазволіць з найменшай затратай апалу разьвіць буйную прамысловасьць, якая будзе прыводзіцца ў чыннасьць за дапамогай электрычных станцый, сетка якіх пакрые амаль усю Ўсходнюю Эўропу. Першыя такія буйныя электрычныя станцыі ўжо будуюцца у розных куткох Усходняй Эўропы, а часткай ужо пабудованы (напрыклад, Шатурская станцыя каля г. Ягор'еўску, Кашырская у Падмаскоўным краі, станцыя, Красный Октябрь" пад Ленінградам).

Аднак роўнасьць паверхні павольнасьць бегу большасьці рэк Усходняй Эўропы не дазваляе чакаць, што Ўсходняя Эўропа апярэдзіць Заходнюю на полі карыстаньня так званага "белага вугалю". "Белага вугалю" — рэчнай сілы — ў Заходняй Эўропе многа болей, як ува Ўсходняй, а значыць і ў будучыне прамысловасьць, паколькі яна будзе грунтавацца на каменным і на "белым" вугалі, будзе стаяць вышэй у Заходняй, чымся ўва Ўсходняй Эўропе.

Прыродныя і гістарычныя варункі Усходняй Эўропы спрыялі ўтварэньню у ёй вялізных дзяржаўных організацый. Адсутнасьць горных ланцугоў па сярэдзіне краю, адсутнасьць замкнутых катлін, абкружаных гарамі, даступнасьць і роўнасьць большай часткі краю — перашкаджалі малым дзяржавам Усходняй Эўропы бараніць сваю самастойнасьць. Адны з тутэйшых дзяржаў, як сярэднявяковая Ноўгародзкая рэспубліка, як Літоўска-Беларускае княства і Маскоўская дзяржава, хутка распаўзаліся па раўніне, іншыя лёгка падпадалі пад іх панаваньне. Роўнасьць і аднастайнасьць Усходняй Эўропы спрыялі злучэньню дзяржаўных організацый у адно. Утвораная на ўсходзе Маскоўская дзяржава, якая вырасла ў абставінах цяжкага змаганьня з прыродай і гордамі вандроўнікаў, аказалася наймацнейшай сярод дзяржаўных адзінак Усходняй Эўропы. Яна зламала сілу Ноўгародзкай і Літоўска-Беларускай зямлі, заўладала імі, перакінулася цераз Урал, дакацілася аж да Вялікага акіяву, захапіла Сібір, Туркестан, Каўказ і Ўкраіну. Набыўшы назоў Расійскай імпэрыі, гэтая дзяржава аб'яднала пад сваёй уладай амаль усю Усходнюю Эўропу з Паўночнай і Сярэдняй Азіяй. З усходня-зўропэйскіх зямель толькі Прыкарпацкія краіны заставаліся за межамі Расіі, але затое да яе належалі значныя прасторы ў Польшчы і фінляндыя, якія могуць лічыцца часткам! Заходняй Эўропы. Аднак адзінства Расі трымалася на грубай вайсковай сіле, і пасьля сусьветнай вайны і рэволюцыі 1917 г. ад Расіі адарваліся Польшча, Эстонія, Латвія, Літва і Фінляндыя. Апрача таго Польшча захапіла Заходнюю Беларусь і частку Украіны, а Румынія без вайны і без дагавору з Расіяй заўладала Бесарабіяй (што ляжыць між Днястром і Прутам). Аднак іншыя часткі былай Расіі і пасьля рэволюцыі захавалі ўзаемную сувязь, утварыўшы адзіны Саюз Савецкіх Соцыялістычных Рэспублік, эўропейская частка якога абымае прастору ў 4481000 кв. клм. і мae 105400000 насельнікаў.

Саюз гэты складаецца з 4-х незалежных рэспублік: Расійскай Фэдэрацыйнай, Украінскай, Беларускай і Закаўкаскай фэдэрацыйнай. Кожная з гэтых рэспублік мае права выйсьці з Саюзу і зьвязана з іншымі толькі дагаворам, умовай, паводле якой злучаюцца вайсковыя з гаспадарчыя організацыі рэспублік. Саюзны урад кіруе ўсімі чыгункамі і грашовымі справамі рэспублік.

Улада у савецкіх рэспубліках належыць да працоўнага люду. Працоўны люд абірае сваіх прадстаўнікоў у гарадзкія і вясковыя саветы дэпутатаў, а гэтыя саветы даручаюць некалькім сваім членам (выканаўчаму комітэту) кіраваць бягучай працай. На чале кожнай краіны, кожнай акругі і кожнага раëну адпаведна стаяць валасныя, павятовыя і губэрскія зьезды саветаў, якія абіраюць свае выканаўчыя комітэты для кіраваньня ўсімі справамі данай краіны, акругі, раëну. Найвышэйшаю ўладаю рэспублікі зьяўляецца Зьезд Саветаў усёй дзяржавы, які абірае Цэнтральны Выканаўчы Комітэт, маючы ў пэрыоды паміж зьездамі ўсю законадаўчую і выканаўчую ўладу рэспублікі. Цэнтральны выканаўчы Комітэт утварае Савет Народных Камісараў, кожны член якога стаіць на чале пэўнай галіны адміністрацыйнага і гаспадарчага кіраўніцтва (унутраных спраў, народнай асьветы, юстыцыі, земляробства і г. д.).
Профэсыянальныя саюзы, якія ў заходня-эўропэйскіх дзяржавах маюць сваім галоўным заданьнем барацьбу з капіталістымі за лепшыя экономічныя варункі жыцьця работнікаў, у савецкіх рэспубліках прымаюць удзел у дзяржаўным будаўніцтве і ў адраджэньні гаспадаркі.
Таксама комуністычная партыя, якая ў іншых краëх вядзе упартую барацьбу за політычныя правы работніцкай клясы, у савецкіх рэспубліках стаіць на чале політычных організацый і дае кірунак як унутраной, гэтак і замежнай політыцы. Па ініцыятыве Расійскай Комуністычнай Партыі ўтварыўся так званы Комуністычны інтэрнацыянал (Комінтэрн), які паставіў сваім заданьнем аб'яднаць рэволюцыйных работнікаў усіх краёў і народаў для барацьбы з буржуазіяй усяго сьвету.
Таксама Саюз Расійскіх Профорганізацый быў сярод тых першых аб'яднаньняў профэсыянальных саюзаў, што утварылі так званы Профінтэрн або міжнародны савет усіх профэсыянальных організацый, якія лічаць патрэбным зьнішчыць панаваньне буржуазіі шляхам соцыяльнай рэволюцыі.

стар.

.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
237—389
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
244—257
Эстонія
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
246
Латвія
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
250
Літва
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
253
Усходняя Прусія
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
256
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
257—289
Палесьсе
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
272
Краіна Заходня-Беларускіх узгор‘яў
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
277
Наддзьвіньне
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
283
Вокаўскі лес
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
285
Краіна Дняпроўскіх узгор‘яў
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
286
Беларускі лесастэп
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
287
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
289—312
Окска-Волскае міжрэчча
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
292
Вазёрная краіна
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
299
Усходня-Эўропэйская тайга
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
305
Тундра
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
309
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
312—321
Падканцавосны Урал
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
314
Паўночны Урал
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
314
Срэдні Урал
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
315
Паўднёвы або Башкірскі Урал
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
318
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
321—335
Паўднёва-Заходняя Маскоўшчына
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
324
Прыволскае ўзвышша
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
326
Заволжа
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
330
Казаншчына
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
332
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
336—358
Заходняя Ўкраіна
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
341
Правабочная Ўкраіна
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
343
Левабочная Ўкраіна
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
347
Слабажаншчына
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
349
Данеччына
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
351
Паўднёвая Ўкраіна
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
353
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
358—373
Заходнія Карпаты
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
360
Сярэднія Карпаты
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
362
Сямёхгорадзьдзе
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
362
Малдаўшчына
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
364
Валаская нізіна
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
366
Вугоршчына
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
368
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
374—379
Паўночна-заходняя частка Крыму
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
375
Крымскія горы
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
376
Керчанскі паўвостраў
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
379
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
379—384
.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .
384—389