Географія Эўропы (1924)/Усходняя Эўропа/Паўночная Маскоўшчына

Беларусь Паўночная Маскоўшчына
Падручнік
Аўтар: Мікалай Азбукін
1924 год
Урал

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Паўночная Маскоўшчына.

Большую частку паўночнага ляснога пасу Ўсходняй Эўропы займае Паўночная Маскоўшчына. Гэта вельмі вялікая старана, пераважна нізінная, месцам роўная, месцам узгаркаватая з рядкай люднасьцю, якая стварылася праз злучэньне Фінскіх вершапачатковых насельнікаў з славянам, што надышлі сюды з Беларусі і Украіны.

Ледавіковы навал пакрывае гэтую старану таксама, як Беларусь і Надбалтыцкі край, і толькі на крайнім паўночным усходзе грунты складаюцца з адкладаў Ледаватага мора, якое насоўвалася туды ў ледавіковую эпоху.

Клімат Паўночнай Маскоўшчыны жорсткі, сухі, тыповы для Ўсходняй Эўропы. Асабліва халодныя тутака зімы. Лета досыць цёплае. Ападкау хапае. Параваньне вады з земнай паверхні малое, і з гэтай прычыны ў грунтох заўсёды многа вільгаці, так што балоты займаюць вялікія прасторы, а рэкі заўсёды маюць досыць вады. Лясы, якія пакрываюць старонку, затрымоўнаюць занадта хуткае раставаньне сьнягоў, якіх тут, дзякуючы сьцюдзёнай і трывалай зіме, набіраецца ў канцы зімы вельмі многа.

Дзякуючы лясом, веснавая вада пакрысе прасочваецца ў грунт і патроху папаўняе недахват вады у рэках. Тутэйшыя рэкі належаць да трох вялікіх вадазбораў: адны з іх бягуць у ледаватае і Белае моры, другіяу Балтыцкае мора, трэція-у Касьпійскае возера. (Пераглядзі па карце назовы гэтых рэк). Вадападзелы тут нявысокія, так што ў даўныя часы падарожнікі лёгка перацягвалі свае чаўны з аднаго вадазбору ў другі, а цяпер рэкі ўсіх трох вадазбораў злучаны суднаходнымі каналамі і складаюць адзіную рэчную сець.

Лясы Паўночнай Маскоўшчыны складаюцца пераважна з ігластых дрэў, але на паўднёвым захадзе да іх далучаюцца дубы, ліпы, вязы 1 іншыя шырокаліставыя дрэвы. Аднак многія расьліны, якія на Беларусі зьяўляюцца самымі звычайнымі, ужо ня могуць вытрымаць халадоў Паўночнай Маскоўшчыны. Так ніколі не сустракаецца граб, няма й таполяў, конскіх каштанаў, белых "акацый" (робініяў), якія зьяўляюцца прыгожай акрасай беларускіх гарадоў. Лясы чаргуюцца з імшарамі, а на крайняй поўначы зусім выціскаюцца імі, так што там пануе аднастайная бяз- дрэуная тундра, у якой вечна-мёрзлы грунт перашкаджае узрастаньню дрэў. У іншых месцах пад лесам утварыліся падзольныя грунты, бедныя перагноем, бо у лясох затрымоўваецца вільгаць, якая раскладае і выпаласквае перагной з грунту.

У той час, як на Беларусі славяне былі першымі з вядомых насельнікаў краю, тут, у Паўночнай Маскоўшчыне, спачатку паўсюды жылі розныя фінскія пляменьні. З гэтых пляменьняў складаліся з групы: заходняя або надбалтыцкая, да якой належалі між іншым і продкі сучасных эстонцаў, паўночна-ўсходняя або прыуральская і паўднёвая або паволская.

У ІX в., а можа нават і раней, сюды пачалі надыходзіць славянскія перасяленцы з Беларусі і з Украіны. Стоячы на вышэйшай ступені культуры, славяне пакрысе пачалі аславяньваць тубыльцаў. Тутэйшыя фіны запазычылі с лавянскую мову й культуру і зьліліся з славянамі ў адну вялікарускую нацыю. Толькі ў самых глухіх немярэчах, у балотных пра сторах тайгі ды у тундры засталіся рэшткі першых насельнікаў, якія захавалі фінскую мову і старадаўныя звычаі.

Вялікарусы залажылі ў межах Паўночнай Маскоўшчыны свае княствы, а потым, пасьля татарскай няволі, злучыліся ў адну магутную Маскоўскую дзяржаву. Галоўная рака краю — Волга — паказала маскоўцам дарогу для далейшай колёнізацыі на ўсход і паўднёвы ўсход. Пакрысе вялікарусы заўладалі бязмаль усёй Усходняй Эўролай і Паўночнай Азіяй. Маскоўская або Расійская дзяржава пачала знасіцца з Заходняй Эўропай і зрабілася аднай з найвялікшых дзяржаў сьвету. Аднак далячыня яе ад заходня-эўропэйскіх культурных асяродкаў, слабое разьвіцьцё ў ёй гандлю — затрымаль яе культурны рух, і сярод эўропейскіх дзяржаў Расія заставалася аднай з апошніх паводле становішча асьветы, навукі, гаспадаркі. Толькі каля буйных гарадоў, асабліва каля сталіц, дзе пашырылася фабрычная прамысловасьць, процант няпісьменных параўнаўча невялікі.

Зьяўляючыся пераважна сельска-гаспадарчым краем, Паўночная Маскоўшчына аднак і па становішчы ральніцтва засталася ззаду ня толькі ад заходня-зўропейскіх краін, але таксама адстала і ад суседніх-Беларусі і Украіны. Наагул там пануе сярод спосабаў ральніцтва трохпалёўка, але яшчэ шмат у якіх месцах побач з гэтым захаваўся старасьвецкі лядавы спосаб ральніцтва, які бязмаль-што зусім вывеўся на Беларусі.

З другога боку, кармавых расьлін сеюць тут меней, як на Беларусі; палепшаныя спосабы ральніцтва не пашыраны. Толькі каля самай Масквы гаспадарка стаіць трохі вышэй. Палепшаныя сельска-гаспадарчыя прылады, напрыклад, плуг, які даўно выціснуў на Беларусі старасьвецкую драўляную саху, зьяўляюцца яшчэ рэдкімі ў Паўночнай Маскоўшчыне.

Жорсткі клімат Паўночнай Маскоўшчыны перашкаджае ўзрастаньню шмат якіх расьлін, пашыраных на Беларусі. Пшаніцы там сеюць яшчэ меней, як у нас, проса амаль-што зусім не расьце, таксама і кіяхі. Бульбы там сеюць значна меней, як у нас, і расьце яна там горай. Благія грунты перашкаджаюць засевам каноплі. Табака не пашырана. Галоўнымі карыснымі расьлінамі зьяўляюцца жыта, авëс, лён. Аднак і жытам старонка ня можа задаволіць патрэбы сваіх насельнікаў. Сяляне мусяць шукаць дапаможных заняткаў. Неўраджайныя грунты і недахват збожжа прымусілі тамтэйшых сялян зьвярнуць увагу на лясныя багацьці краю і на саматужныя промыслы. Валка 1 вываз лесу у некаторых мясцовасьцях, Дзе лесу яшчэ многа, даюць болей даходаў сялянству, чым ральніцтва й гадоўля жывёлы. Лес і лён зьяўляюцца галоў. нымі продуктамі, якія Паўночная Маскоўшчына можа вывозіць у Заходнюю Эўропу.

Там, дзе лясы павысяканы, сяляне займаюцца саматужнай (кустарнай) прамысловасьцю, або йдуць на фабрыкі і на іншыя заработкі у гарады. Саматужнікі ў сваёй хаце сваімі ўласнымі прыладамі вырабляюць тавар. на продаж не па заказе, а на невядомага пакупца. (Гэтым саматужнік адразьняецца ад рамесьніка). Асабліва пашырылася ў Паўночнай Маскоўшчыне саматужная апрацоўка дрэва, але ёсьць саматужнікі гарбары, шаўцы, ткачы і г. д.

Адыход на заработкі асабліва пашырыўся каля сталіц. Адны з маскоўцаў ідуць выключна ў гарады працаваць на фабрыках, другія вандруюць па Усходняй Эўропе з рознымі таннымі таварамі, якімі гандлююць, да вёсках і кірмашох.

Вялікарусы Паўночнай Маскоўшчыны прызвычаіліся да вечнага зматаньня з прыродай, прызвычаіліся на кожным кроку перамагаць усялякія перашкоды, цярпець голад. 1 холад, працаваць без адпачынку ў працягу кароткага лета над убогай ральлёй. У зьвязку з гэтым яны адзначаюцца нягрэблівасьцю, задавальняюцца малым, умеюць выкручвацца з цяжкіх абставін, дапасоўвацца да ўсялякіх варункаў жыцьця. У сям'і вялікарус адзначаецца дэспотызмам: бацька зьяўляецца поўным гаспадаром сям'і муж-гаспадаром і ўласьнікам жонкі.

Зямлёй вялікарусы ўладаюць супольна. Падворная земляўласнасьць, пашыраная на Беларусі, сустракаецца рэдка ў Маскоўшчыне. Звычайна зямля належыць да ўсёй вёскі, і час ад часу адбываюцца перадзелы: зямлю разьмяркоўваюць пароўну між усімі працаўнікамі або ўсімі ярунамі вясковай грамады — "абшчыны".

Вёскі складаюцца, як і ў нас, з драўляных хат, выцягнутых удоўж адней даўгой вуліцы. Хаты прастарнейшыя, чым на Беларусь, выходзяць беспасрэдна на вуліцу, рэдка абкружаны садочкамі; на вуліцах і каля хат меней, як у нас, зеляніны.

Паводле асаблівасьцяй прыроды і насельніцтва Паўночную. Маскоўшчыну можна падзяліць на 4 краіны: 1) Волска-Окскае міжарэчча, 2) Вазёрную краіну, 3) Усходня-Эўропэйскую тайгу 1 4) Тундру.

Окска-Волскае міжарэчча часта завуць яшчэ Маскоўскай прамысловай краінай або Сярэдняй Расіяй. Краіна гэтая цягнецца на ўсход ад пачаткаў Дняпра і займае прастору між вышнявінай Волгі і Акой у самай сярэдзіне Ўсходняй Эўропы.

Паводле сваёй прыроды гэтая краіна мае шмат супольнага з Беларусьсю. Гэта таксама пераходны край між паўночнай і паўднёвай палонамі Ўсходняй Эўропы. Як і на поўдні, тут часта сустракаюцца раўчакі, але, як і на поўначы, трапляюцца вазёры ледавіковага пахаджэньня. Ледавіковыя адклады ляжаць тутака досыць тонкім роўным пластом, як і ў нас на Палесьсі або ў Вокаўскім лесе. Амаль-што ўся краіна мае выгляд рауніны бяз узгоркаў і грудоў, пахіленай з захаду на ўсход. На мяжы з Беларусьсю на захадзе краіны цягнецца ад пачаткаў Волгі да пачаткаў Акі так званае Сярэдня-Рускае ўзвышша-вадападзел між Дняпроўскім і Волскім вадазборамі. Рэкі, якія сьцякаюць з гэтага ўзвышша, глыбока ўрэзаліся тут сваімі далінамі ў земную паверхню. На ўсход ад сутокі Ак1 з яе прытокай-Масквой-Сярэдня-Рускае ўзвышша няпрыметна пераходзіць у нізіну, якая пад назовам Вышня-Волскай нізіны абымае большую частку краіны.

Параўнаўча з беларускім, тутэйшы клімат досыць жорсткі, значна: сушэйшы. Зімы тут марозныя, трывалыя, лета цяплейшае, як на Беларусі. а ліпень можа, лічыцца нават сьпякотным, занадта гарачым. Анадкі, як і у нас, выпадаюць пераважна ўлетку, узімку іх меней, але з прычыны адсутнасьці адліг сьнег трымаецца праз усю зіму і зьбіраецца да вясны грубейшым, як у нас, пластом.

У асяродку краіны у гор. Маскве сярэдняя тэмпэратура году +3,9°, сярэдняя студзеня -11°, ліленя +18,9°.

Чым далей на ўсход, тым халаднейшы клімат, тым лазьней пачынаецца вясна. З гэтай прычыны галоўныя рэкі краіны, якія цякуць з 31хаду на ўсход (Волга, Ака, Масква, Клязьма), узьнімаюцца раней за ўсё у сваіх пачатках. Крыга вышнявіны даходзіць да пакрытай яшчэ лёдам. часткі ракі, набіваецца пад лёд і ўтварае так званыя лёдавыя заторы. Вада не знаходзіць сабе дарогі, выходзіць з берагоў і залівае даліну. Такім чынам веснавыя разводзьдзі тут бываюць асабліва вялікімі.

Расьліннасьць Окска-Волскага міжарэчча складаецца, як і на Беларусі, з мяшаных лясоў. Дуб і ліпа сустракаюцца тут побач з елкай і хвояй. Але тут па лясох ужо нідзе не расьце граб, а самых лясоў засталося значна меней, як у нас; большую частку іх даўно павысякалі. Як і на Беларусі, тут пераважваюць лясныя дзярнова-падзольныя грунты, але, дзякуючы халаднейшаму клімату, ураджа збожжа тут яшчэ горшыя, як у нас.

Даўныя насельнікі краïны-фінскія пляменьні паволскай групы: мурожа (па Ацэ) і мера (па Волзе) і літоўскае племя голядзь (на захад ад Масквы) — тут зусім разышліся ў грамадзе славянскіх перасяленцаў, якія прышлі сюды з захаду і з паўднёвага захаду. Увабраўшы ў сябе фінскую кроў, славяне стварылі тут вялікарускую нацыю, якая хутка падпала яшчэ пад уплывы татараў, але вызвалілася з-пад татарскага ярма, узмацнілася, склала магутную Маскоўскую дзяржаву, колёнізавала землі, што ляжаць на ўсход па Волзе, Урал і Сібір, злучыла нарэшце пад сваёй уладай усю Усходня-Эўропейскую раўніну і бязьмежныя абшары Паўночнай Азіі.

Окска-Волскае міжарэчча зьяўляецца асяродкам вялікарускага краю і калыскай вялікарасійскай дзяржаўнасьці. Ад даўных тубыльцаў краіны ― фінаў ― тут не засталося нават і рэштак. Сучасныя насельнікі лічацца самымі тыповымі прадстаўнікамі вялікарусаў, а мова іх зрабілася агульнавялікарускай пісьменнай мовай. Тут, каля Масквы, пачалося аб'яднаньне дауных вялікарускіх княстваў у адну Маскоўскую дзяржаву, так званае "зьбіраньне зямлі Рускай.

Для вялікарусаў характэрным зьяўляецца ўсходні ўплыў у сямейным, грамадзянскім і рэлігійным жыцьці. У рэлігійных пытаньнях вялікарусы выяўляюць чыста ўсходні фанатызм. Пры гэтым яны найвялікшую вагу дадаюць ня сутнасьці веры, а паказному яе боку, абрадам. Нідзе сярод славянаў няма такой вялікай колькасьці рэлігійных сэкт, як сярод маскоўцаў.
Можна сказаць, што кожнае здарэньне ў політычным жыцьці Маскоўшчыны выклікала ўтварэньне новых рэлігійных сэкт, новых рэлігійных суполак. Пасьля выпраўленьня даўных кніг патрыархам Ніканам утварыліся стараверы рознага закону, якія абвясьцілі "ніканіанцаў" гэрэтыкам, богаадступнікамі; пасьля рэформаў Пётры І зноў аддзялілася ад праваслаўнай веры некалькі сэкт, якія абвясьцілі Пётру І антыхрыстам. На чужаверцаў маскоўцы глядзяць з пагардай і ўнікаюць іх. У іх няма тэй рэлігійнай талерантнасьці, якой адзначаюцца беларусы і ўкраінцы. Гэтым тлумачацца надзвычайныя разьмеры рэлігійных змаганьняў паміж сэктамі, змаганьняў, якія загналі фанатычных старавераў у лушчы далёкай поўначы, у пустыні далёкага ўсходу, за межы Маскоўшчыны, змаганьняў, якія выклікалі нават самаспаленьне стараверай на вогнішчах.

Дзякуючы палажэньню ў асяродку Усходняй Эўропы, у Окска-Волскім міжарэччы крыжуюцца галоўныя ўсходня-эўропэйскія чыгункі, галоўныя гандлёвыя шляхі. Лежачы на мяжы паўднёвага бязьлеснага земляробскага пасу і паўночнага пасу, багатага дрэвам, краіна зрабілася пасярэдніцай у гандлі гэтых пасаў. Пашырэньню гандлю у краіне дапамагала і адсутнасьць ураджайных грунтоў, бо прымушала насельнікаў шукаць дапаможных заняткаў апрача ральніцтва, якое не давала тут вялікай карысьці.

Ральніцтва стаіць у краіне нявысока. Толькі ў апошнія гады перад вайной каля сталіцы пачалі завадзіць канюшыну; у рэшце краіны рашуча пануе трохпалёўка, і галоўнымі расьлінамі зьяўляюцца жыта і авёс. Свайго збожжа тут не хапае.

Лепей стаіць гародніцтва. На поўначы краіны каля возера Неро (Растоускага) нават цэлыя вёскі залюднены выключна гароднічымі. Гарох, цыбуля, часнок, цыкорыя вырабляюцца там на вываз, а тамтэйшыя сяляне адыходзяць на заработкі ў гарады і ў суседнія краіны, дзе іх з ахвотай наймаюць, як найлепшых гароднічых-спэцыялістых. З кожным годам пашыраецца ў краіне і садоўніцтва, саджаньне яблынь і игруш, але далёка ня мае тэй вагі, як у нас на Беларусі. Сьліва тут зусім не расьце, вішня расьце вельмі дрэнна.

Затое нідзе не пашырана гэтак, як тут, саматужная прамысловасьць. Некалькі мільёнаў сялян зусім кінулі земляробства і займаюцца тут выключна саматужным вырабам на продаж розных драўляных, скураных, мэталічных, баваўняных, ільняных і іншых рэчаў хатняга ўжытку.

У гэтай працы прымаюць удзел і жанчыны і дзеці поплеч з мужчынамі, занятымі толькі самай цяжкай часткай гэтай работы. З дрэва вырабляюць мэблю, калёсы, колы, сані, цацкі, лыжкі і г. д. З гліны гатуюць добрую пасудзіну, парцалянавую і паўпарцалянавую (асабліва каля мястэчка Гжэль Маскоўскай губ., дзе знаходзяць паклады найлепшага белагліньня); з жалеза вырабляюць замочкі, нажы, відэльці, нажнічкі і г. д. (асабліва каля сутокі Акі з Клязьмай). Месцам саматужнікі шыюць на продаж боты (па Вышняй Волзе, асабліва каля места Кімры), месцам малююць абразы для цэркваў і веруючых (па нізавіне Клязьмы). Саматужныя вырабы прадаюцца звычайна дробным вандроуным гандляром, якія або самі разносяць і развозяць гэтыя тавары, або перапрадаюць іх буйным гарадзкім гандляром. Даўней сярод саматужных промыслаў пачэснае месца займала ткацтва, але ў апошнія гады саматужнае ткацтва выціснулася мануфактурнымі і фабрычнымі вырабамі.

Кіруючы гандлем Усходняй Эўропы, Маскоўская прамысловая краіна Высока паставіла ў сябе і фабрычную прамысловасьць. З усіх кутоў Расійскай дзяржавы сюды прывозяць розную сырыну і усè патрэбнае для яе апрацоўкі, перарабляюць на тутэйшых фабрыках і зноў развозяць. фабрычныя вырабы па ўскрайках дзяржавы. Асабліва многа тут ткацкіх фабрык. 3 Туркестану, з Закаўказьзя, з Кітаю, нават з Амэрыкі прывозілі сюды баваўняную сырыну і выраблялі тут з яе баваўнянку розных гатункаў. Шмат якія фабрыкі апрацоўваюць тут ільняніну, всўну і шоўк. Вялікую вагу мае і апрацоўка мэталаў, асабліва ў тых мясцовасьцях, дзетрапляюцца значныя паклады жалезнай руды, як па рэчцы Жыздры (Прасачы па карце, куды яна ўліваецца) і па Ніжняй Ацэ. Шкляныя гуты, цагельні, бравары і паравыя млыны таксама даюць заработкі тысячам насельнікаў краіны. Зразумела, што прамысловасьць краіны ня можа йсьuі ў параўнаньне з прамысловасьцю каменна-вугальных акруг, бо тут не хапае свайго мясцовага апалу і яго трэба прывозіць з далёкай Данеччыны, але ўва Усходняй Эўропе гэта-адна з найболей прамысловых краін.

Дзякуючы высокаму становішчу гандлю і прамысловасьці, Окска-Волскае міжарэчча адзначаецца, параўнаўча з суседнімі краінамі, досыць высокай гушчынёю залюдненьня. (На квадратны кілёмэтр тутака прыпадае болей за 42 чал., у той час, як на Беларусі толькі каля 35; у Вазёрным краі яшчэ меней). Значная частка сялянскага люду не знаходзіць сабе працы ані на фабрыках, ані ў саматужніцтве і шукае заработкаў за межамі ў Украіне і Сібіры, па Ніжняй Волзе і г. д. Адыход на заработкі тут мае вельмі вялікую вагу, асабліва каля Масквы, дзе значная частка сялянства йдзе ў сталіцу. Часамі на вёсках застаюцца толькі бабы, дзеці ды старыкі, бо ўсе працаздольныя мужчыны адыходзяць у гарады. Амаль-што па усёй Усходняй Эўропе працуюць калускія грабары, цесьляры, пячнікі, ніжагародзкія грузчыкі; паўсюды вандруюць яраслаўскія ды ўладзімірскія гандляры (офені, коробейнікі), твярскія хурманы і г. д.

Вёскі тутэйшых сялян складаюцца з аднапаверхавых драўляных хат і маюць шэры убогі выгляд. Затое шмат якія вёскі, насельнікі якіх займаюцца саматужнымі промысламі, пабагацелі, адбудаваліся на гарадзкі узор, вырасьлі і перавярнуліся ў запраўдныя гарады. Замест нашых мястэчак там сустракаюцца, як у старавераў Беларускага лесастэпу, яшчэ так званыя "пасады", якія зьяўляюцца часта запраўднымі гарадамі з буйной прамысловасьцю і бойкім гандлем. Наагул паселішчы гарадзкога тыпу тут сустракаюцца часьцей, як у іншых мясцовасьцях Усходняй Эўропы. Тутэйшыя гарады адзначаюцца вялікай колькасьцю цэркваў і кляштараў. Часта месты з 2-3 тысячамі насельнікаў маюць болей цэркваў, як самыя вялікія гарады Беларусі. Часта па сярэднярасійскіх гарадох захаваліся й так званыя "крэмлі", крэпасьці ў асяродку гарадоў з руінамі старасьвецкіх муроў, веж і г. д.

Званіцы цэркваў і кляштараў побач з комінамі фабрык, вежы старасьвецкага крамля поруч з сучаснымі многапаверхавымі камяніцамі кідаюцца перш за ўсё ў вочы і ў сталіцы Вялікарусі, у галоўным горадзе краіны-у Маскве. Горад гэты ляжыць, можна сказаць, у самым асяродку. Усходняй Эўропы, прыблізна ў роўнай адлегласьці ад Белага і Чорнага мораў, ад Польшчы і ад Уралу, ад Касьпійскіх стэпаў і ад прыстань Балтыцкага мора. Першым горадам Усходняй Эўропы Масква магла зрабіцца толькі тады, як уся Ўсходняя Эўропа была ўжо больш-менш роўна залюднена і ўся больш-менш запазычыла агульна-эўропейскую культуру.

Заложаная яшчэ ў XІІ веку, Масква хутка зрабілася сталіцай Маскоўскага вялікага княства, а потым Маскоўскага царства, і праз увесь час існаваньня Маскоўскай дзяржавы павялічвалася, узмацнялася, багацела. Нават перанясеньне сталіцы ў Ленінград ня зьнішчыла вялікай вагі гэтага гораду. Масква заставалася месцам, багатым гістарычнымі ўспамінамі, асяродкам вялікарускай самабытнай культуры.

Асяродкавае палажэньне Масквы прымушала пракладаць праз яе галоўныя чыгункі Расійскай дзяржавы, і яна зрабілася галоўным вузлом дарог Усходняй Эўропы. У той час, калі Ленінград быў асяродкам замежнага гандлю Вялікарусі, Масква была асяродкам гандлю ўнутранога. (Гандлёвыя абароты яе да вайны перавышалі 2 мільярды рублёў золатам). Калі-ж Ленінград пасьля вайны страціў сваю вагу з прычыны спыну замежнага гандлю Расіі, Масква, зрабілася першым горадам Усходняй Эўропы, а усьлед за тым яе зноў зрабілі сталіцай Расійскай дзяржавы.

Як старасьвецкая сталіца Маскоўскага царства, Масква зьмяшчае шмат цікавых і прыгожых помнікаў мінуўшчыны. Перш за ўсё такім помнікам трэба лічыць Крэмль, старасьвецкую крэпасьць, якая ляжыць у асяродку сталіцы на беразе ракі Масквы. З усіх бакоў гэтую даўную крэпасьць атачаюць мураваныя сьцены з прыгожымі вежамі, а ў сярэдзіне яе знаходзяцца таксама вельмі старыя кляштары і саборы, палацы цароў, палаты" (Грановітая і Оружейная), якія зьяўляюцца запраўднымі музэямі царскіх даўнасьцяй. Каля крамлёўскіх муроў ляжыць так званы Белы горад, найболей эўропейская частка Масквы.

Прамысловую, фабрычную частку сталіцы становяць яе многалічныя ускрайкі, у якіх побач з харошымі паркамі і прытульнымі дачамі пабудованы вялізныя фабрыкі, на якіх вырабляюцца крамніна розных гатункаў, скураныя тавары, мэталёвыя прылады, папера, прадметы раскошы і г. д., якія адгэтуль вывозіліся ня толькі ўва ўсе куты даўнай Расійскай імпэрыі, але нават у Кітай, Пэрсію, Афганістан і Манголію. (Продукцыя маскоўскіх фабрык дасягала да вайны 200 мільёнаў рублёў золатам). Як культурны асяродак Вялікарусі, Масква мае шмат вышэйшых школ (у тым ліку найстарэйшы і найлюднейшы унівэрсытэт Расіі, сельска-гаспадарчую акадэмію, шэраг асаблівых тэхнічных вышэйшых школ і г. д.). слынных музэяў („Третьяковская галлерея", "Румянцевский музей"), зимат бібліотек, навуковых і іншых культурных устаноў.

Перад вайной Масква была восьмым горадам у сьвеце паводле сваёй велічыні. Ува Усходняй Эўропе толькі Ленінград перавышаў яе па колькасьці насельнікаў. У 1917 г. тут было болей за 2 мільёны насельнікаў. Аднак ад гэтага часу ў зьвязку з агульным заняпадам гарадоў Расіі насяленьне Масквы пачало зьмяншацца. У 1920 г. тут засталося толькі 1028000 насельнікаў; Масква перагнала Ленінград, але сярод гарадоў сьвету апынулася толькі на 18 месцы. Затым горад зноў пачаў адраджацца, і цяпер налічвае ўжо каля 1500000 насельнікаў.

Навокала Масквы ляжыць шмат другарадных гарадоў, якія складаюць падмаскоўны прамысловы раëн. Сюды належаць Падольск (13000 насельн.), Багародзк (25000 к.) з буйным вырабам крамніны, Арэхава-Зуева (44000 н.), якое лічылася вёскай аж да рэволюцыі, хаця фактычна было важным і багатым прамысловым местам. Фабрыкі падмаскоўнага прамысловага раёну будуць у будучыне карыстацца замест апалу электрычнай энэргіяй, якую будзе вырабляць электрычная станцыя ў Ягор'еўску. Гэтая станцыя будзе працаваць, карыстаючыся, як апалам, мясцовым торфам.

Такі самы прамысловы раён, як пад Масквой, ёсьць і на паўночным усходзе краіны. Асяродкам гэтага раёну зьяўляецца горад Іванава-Вазьнясенск (72000 н.), які лічыцца галоўным асяродкам расійскай баваўнянай прамысловасьці, і з гэтай прычыны завецца расійскім Манчэстэрам. У хуткім часе тут мусіць пабудавацца вялікая электрычная станцыя, якая заменіць апал на мясцовых фабрыках электрычнай энэргіяй. Сама гэтая станцыя будзе карыстацца, як апалам, ваколічнымі запасамі торфу.

Аднак самыя важныя пасьля Масквы гандлёвыя гарады краіны ляжаць на Волзе, як на галоўным гандлёвым шляху ўсёй Вялікарусі. На вышнявіне Волгі на межах з Беларусьсю ляжыць старое крывіцкае места. Ржева (27000 н.). Там існуюць значныя фабрыкі з вырабам ільняніны. Ніжэй супроць вусьця Твярцы, злучанай Вышнявалоцкіх каналам з Мстой. якая належыць ужо да Балтыцкага вадазбору, ляжыць губэрскі гандлёва-прамысловы горад Твер (83000 н.). Гэта ― пачатковы пункт параходнага руху па Волзе і важная станцыя на чыгунцы з Масквы ў Ленінград. Яшчэ большую гандлёвую вагу мае Рыбінск (19000 н.), волская прыстань, якая ляжыць проціў вусьця Шаксны, злучанай каналамі і рэкамі з Онескім возерам. Тут тавары, што прывозяцца з Ніжняй Волгі, перагружаюцца з параходаў на баркі, у якіх іх вязуць па Шаксьне і далей у Ленінград. Увясну і ўлетку сюды на працу зьбіраюцца дзесяткі тысяч асначоў з усёй краіны.

Ніжэй па Волзе ляжаць губэрскія гарады, важныя гандлёва-прамысповыя асяродкі: Яраслаў (90 тыс. насельн.) і Кострома (59 тыс. нас.). Першы з іх ляжыць на чыгунцы з Масквы ў Архангельск і вырабляе ільняніну і баваўнянку. Другі таксама мае шмат фабрык, вырабляючых крамніну, асабліва ільняніну.

Нарэшце, на крайнім усходзе краіны, каля сутокі Волгі і Акі, знаходзіцца багаты гандлёвы горад Ніжні-Ноўгарад (134 тыс. насельн.), слынны сваім кірмашом, які адбываецца што-год з 15 ліпеня па 25 жніўня. У час кірмашу тутака зьбіраюцца дзесяткі й сотні тысяч гандляроу з усіх куткоў Усходняй Эўропы, Паўночнай і Заходняй Азіі.

Гэта самы вялікі кірмаш усяго сьвету, на які прывозяць тавараў што-год коштам на 150 мільёнаў рублёў. З Сібіру сюды вязуць хутры, мяса й масла, з Уралу-жалеза, з Масквы, а даўней яшчэ і з Польшчы і Нямеччыны, вязьлі крамніну, з Каўказу ― газу, з Астрахані ― рыбу. з поўначы-лес, з Туркестану ― баваўну, з Украіны ― пшаніцу. Блізка ад Ніжняга-Ноўгараду каля места Балахны на Волзе будуецца моцная электрычная станцыя, якая будзе карыстацца, як апалам, запасамі ляволскіх пакладаў торфу. Гэтая станцыя будзе падаваць на ніжагародзкія Фабрыкі электрычную энэргію, якая заменіць там апал. Дзякуючы гэтаму Ніжні-Ноўгарад у будучыне можа зрабіцца вялікім прамысловым асяродкам.

Па Ацэ пабудаваліся значна меншыя гарады, як па Волзе. Там ніжэй вусьця р. Вугры ляжыць,напрыклад, Калуга (43000 нас.), ціхі губэрскі горад з слаба разьвітай прамысловасьцю. Большую прамысловую вагу маюць месты, што ляжаць ніжэй па Ацэ ў суседзтве з сталіцай: Серпухаў (36 тыс. насельн.) з ткацкімі фабрыкамі і гарбарнямі, і Каломна (25 тыс. насельн.). Ля сутокі Акі з Масквой-ракой, з вялікай вагона-будавальнай фабрыкай. З 1922 г. для гэтай фабрыкі пабудавана Кашырская электрычная станцыя, якая замяняе для Каломны апал электрычнай энэргіяй.

Ніжэй па Ацэ мала прамысловых гарадоў, і толькі на нізавіне яе, каля самага Ніжняга-Ноўгараду, дзе знаходзяць жалезную руду, пабудован горад Паўлава, які да рэволюцыі лічыўся сялом. У ваколіцах гэтага места вырабляюць замкі, нажы, відэльцы, нажнічкі і іншыя рэчы з жалеза і з сталі.

Вазёрная краіна ляжыць на паўночны захад ад Волскай вышнявіны і проста на поўнач ад Беларусі. З захаду лагчына Чудзкага возера і р. Наровы аддзяляе гэтую краіну ад Эстоніі, а на поўначы западзіна вялікіх вазёр (якіх?) і рэк, што злучаюць гэтыя вазёры паміж сабой і з Фінскай затокай (як завуцца гэтыя рэкі?), становіць мяжу між Вазёрнай краінай і Карэліяй.

На поўдні і паўднёвым усходзе краіна мае выгляд значнага ўзгор'я, якое атрымала назоў Валдайскіх гор і зьяўляецца самай паўночнай часткай Сярэдня-Рускага узвышша. На поўнач паверхня пакрысе зьніжаецца. і краіна пераходзіць у нізіну, роўную або ледзь хвалістую, балотную, аднастайную. На поўначы, над западзінай вялікіх вазёр, гэтая раўніна раптам абрываецца прыступкай так званага глінту (глядзі агляд Эстоніі), які зьяўляецца берагам даўнага мора, што злучала калісь Фінскую затоку праз Ладаскае і Онескае вазёры з Белым морам. Рэкі, якія сьцякаюць з глінту ў Ладаскае возера (Волхаў. Сясь) або ў Няву, утвараюць тут парагі або вадаспады (напрыклад, Гасьцінапольскія парагі на р. Волкаў).

Краявід Вазёрнай краіны вельмі тыповы для краëу, пакрытых ледавіковым навалам. На поўдні краіна мае бязмаль-што горны выгляд. Высокія, а часамі стромкія ўзгоркі, нібы засеяныя ледавіковым каменьнем, зьмяняюцца далінамі рэк і многалічным вазёрнымі катлінамі.

У той час, як у Маскоўскай прамысловай краіне ад часу вялікага зьледзяненьня прайшло многа тысячагодзьдзяў, і рэкі пасьпелі глыбока урэзацца ў грунты, тут сьляды ледавіковага пэрыоду сьвяжэйшыя, рэкі яшчэ не пасьпелі стварыць паўсюды глыбокіх далін і часта маюць выгляд праток паміж назёрамі. Вазёры мала дзе пасьпелі перавярнуцца ў балоты і зарасьці травой і мохам, і паўсюды зьяўляюцца тыповай адзнакай краявіду. Апрача вялікіх вазёр: Чудзкага, Ладаскага і Онескага, лежачых на ўскрайках краіны, у жыцьці гэтай краіны вялікую ролю грае няглыбокае возера ільмень, што ляжыць у самым асяродку яе і зьбірае ваду многіx рэк, якія сюды ўліваюцца з захаду (Шалонь), з паўдня (Ловаць) і з усходу (Мста). З Ільменя ў Ладагу цячэ магутны Волхаў, так што галоўныя рэкі краіны выносяць сваю ваду ў мора за дапамогай стоку Ладагі ― Нявы. (Пералічы азначаныя на карце рэкі і вазëры краіны. Дзе знаходзяцца пачаткі Волгі?). Вазёры і балоты упарадкоўваюць колькасьць вады ў рэках, так што ўлетку гэныя рэкі не мялеюць гэтак моцна, як у Окска-Волскай краіне, або тым барджэй у Паўднёвай Маскоўшчыне.

Блізкасьць Балтыцкага мора робіць клімат Вазёрнай краіны крыху мякчэйшым, як у Сярэдняй Расіі. Ня гледзячы на вышэйшую географічную шырыню, сярэдняя тэмпэратура году тутака бязмаль такая самая, але зима значна цяплейшая, а ўлетку ня бывае такой сьпякоты, як там.

Ленінград мае сярэднюю тэмпэратуру году +3,7°, студзеня -9,3°, ліценя-17,7°. Параўнай з адпаведнымі лічбамі для Масквы.

Увясну тут часьцей бываюць ранічныя маразы, ад якіх вельмі церпіць збожжа і садовіна. Недахват летняй цяплыні і сьвятла адбіваецца на асаблівасьцях расьлінных згуртаваньняў. Праўда, і тут побач з хвоямі і елкамі расьце дуб, ясень, вяз, ліпа, але наагул лясы горшыя, як на Беларусі або у Сярэдняй Расі. Балоты займаюць тутака большы процант паверхні, як там.

Першапачатковая люднасьць Вазёрнай краіны, як і ў іншых краінах Маскоўшчыны, складалася з розных фінскіх пляменьняў надбалтыцкай галіны (водзь, весь, іжора, чудзь), аднак сюды вельмі даўно надышлі славянскія перасяленцы, галоўным чынам крывічы з Паўночнай Беларусі. Як у межах Маскоўскай прамысловай краіны, гэтак і тут славяне мяшаліся з пачатковымі насельнікамі, прышчаплялі ім сваю культуру і мову, так што няма нічога дзіўнага, што нарэшце й тут утварыўся такі самы вялікарускі люд як і там. Аднак у той час, як там прыродныя варункі былі досыць выгоднымі для гаспадаркі, тут славянскія перасяленцы знайшлі густыя лясы, непраходныя балоты, убогую глебу і няпрыветлівы клімат. З гэтай прычыны залюдненьне Вазёрнай краіны адбывалася марудней, пашырэньне земляробства і наагул славянскай культуры пасоўвалася наперад павольна. так што аж да цяперашняга часу ня ўсе тутэйшыя фіны пасьпелі авялікарусіцца, і некалькі дзесяткаў тысяч людзей ужываюць яшчэ фінскую мову.

Як у Сярэдняй Маскоўшчыне асяродкам славянскай колёнізацыі была з даўных часоў Масква, так і тут яшчэ раней утварыўся вялікарускі асяродак-Ноўгарад, які згуртаваў каля сябе вялікарусаў Вазёрнай краіны і зрабіўся магутнай самастойнай дзяржавай, якая панавала над гандлем па вялікай вадзяной дарозе з Вараг у Грэкі".
Аддзелены ад Маскоўскага княства непралазнымі імшарамі і высокімі Валдайскімі ўзгоркамі, Ноўгарад жыў самастойным культурным і політычным жыцьцём, быў цесна злучаны з ганзэйскім хаўрусам нямецкіх гарадоў, гандляваў, багацеў і пашыраў славянскую культуру на крайняй поўначы Усходняй Эўропы ў глухой тайзе. Толькі ў ХV в. Масква заўладала Вялікім Ноугарадам; непакорных ноугародцаў сілком перасялілі ў Сярэднюю Маскоўшчыну, а на іх месцы асадзілі падмаскоўных вялікарусаў. Вазёрная краіна пазбавілася сваёй самастойнасьці, сваёй гандлёвай вагі і свайго багацьця. У канцы XVІІ і ў пачатку XVІІІ в. маскоўцы зьвярнулі ўвагу на Вазёрную краіну, пабудавалі нарэшце каля вусьцяў Нявы новую гандлёвую прыставьсучасны Ленінград, які хутка зрабіўся новым асяродкам экономічнага і культурнага жыцьця краіны.
У XVІІІ веку праз Вазёрную краіну пралажылі важныя вадзяныя дарогі-каналы, якімі злучылі вадазбор галоўнай ракі Маскоўшчыны ― Волгі ― з вадазборам Балтыцкага мора.
Вышнявалоцкі канал злучыў Волгу з Нявой цераз Твярцу, Мсту, Волхаў і Ладаскае возера; Ціхаінскі шлях злучыў тыя-ж Волгу з нявой цераз Малогу, Чагадошчу, Ціхвінку, Сясь і тое-ж Ладаскае возера; нарэшце Марыінскі вадзяны шлях, цяпер самы важны, цягнецца па Шаксьне, Белым возеры, Выцегры, Онескім возеры, Сьвіры і Ладазе.

З дапамогай каналаў рэкі Вазёрнага краю злучаны ў адзіную сець вадзяных дарог з рэкамі рэшты Вялікарусі. Такім чынам краіна алынулася на галоўнай дарозе, па якой вывозіцца паволскае збожжа і тайговы лес у Заходнюю Эўролу. Гандаль маскоўскімі таварамі зьяўляецца асновай дабрабыту Вазёрнай краіны. З сваіх уласных тавараў краіна вывозіць лён, лес і драўляныя вырабы, бо лясоў тут захавалася яшчэ шмат. Па берагох рэк і вазёр часамі ўся дарослая люднасьць ваколічных вёсак займаецца валкай, перавозкай і сплавам лесу.

Ральніцтва у краіне стаіць горай, як на Беларусі або ў Сярэдняй Маскоўшчыне. Трохпалёўка тут таксама пераважвае над іншымі спосабамі ральніцтва, але тут яшчэ вельмі пашыраны лядавы спосаб гаспадаркі (што гэта за спосаб?). Жыта тут яшчэ пануе над іншымі гатункамі збож. жа, але расьце горай, як у нас, дрэнная тамака й бульба. Затое авëс, які не вымагае трывалага лета, не патрабуе шмат цяплыні, набывае тут большую вагу. Таксама вялікую карысьць селяніну дае лён. Лёнам засяваюць найлепшыя землі, яго вывозяць і за межы за дапамогай вандроўных гандляроў, купляючых ільняніну ад сялян. Асабліва многа лёну вырабляюць Пскоўская і Ноўгародзкая губэрні. Пасьля вайны плошча засевай лёну значна зьменшылася.

Многалічныя вазёры краіны слынуць сваімі рыбнымі багацьцямі, між іншым корушкай, сігамі, сьняткамі і ласоскамі, лоў якіх дае важны даход ваколічным насельнікам.

Саматужная прамысловасьць тутака ня мае тэй вагі, як у Маскоўскай прамысловай краіне. (Толькі па Валдайскіх узгорках карыстаецца славай выраб мядзяных званочкау ды ў пачатках Волгі саматугам вырабляюць на продаж боты). Затое адыход на працу ў гарады, асабліва ў Ленінград, адцягвае шмат працоўных рук ад ральніцтва. Шмат у якіх месцах краіны знаходзяць жалезную руду (вазёрную і балотную), а каля места Баравічаў трапляецца і буры вугаль, але фабрычная прамысловасьць карыстаецца прывозным апалам, пераважна ангельскім вугалем, і гуртуецца каля Ленінграду, куды гэты апал лягчэй за ўсё прывезьці. Толькі пільні і фабрыкі сернічак распаўсюджыліся блізка-што па ўсёй краіне.

Як і паўсюды ўва Усходняй Эўропе, вясковая люднасьць у Вазёрнай краіне пераважвае над гарадзкой. Вёскі тут маленькія, але чысьцейшыя, як у Сярэдняй Маскоўшчыне, часта па іх сустракаюцца и двохпаверхавыя хаты. Гарады тут маюць болей заходня-эўропэйскіх адзнак, чым гарады Маскоўскай прамысловай краіны.

Ленінград, як асяродак Вазёрнай краіны, якая заўсёды бойка гандлявала з Заходняй Эўропай, мае выгляд чыста эўропэйскага, сучаснага гораду. Тут няма тэй самабытнасьці, якой адзначаецца Масква. Сярод насельнікаў Ленінграду спатыкаюцца прадстаўнікі ўсіх народаў Эўропы, асабліва Усходняй. Апрача маскоўцаў, украінцаў, беларусоў, жыдоў і палякой тут жыве многа немцаў, Фінляндцаў, эстонцаў, латышоў, татараў, швэдаў і г. д. Абапал простых, шырокіх, добра брукаваных вуліц тут цягнуцца аднастайныя, як кашары, пераважна трох-чатырох паверхавыя будынкі. Аднак і тут ёсьць шмат прыгожых саборау (Ісакаўскі, Казанскі, Васкрасенскі), помнікаў (Петру Першаму), даўнацарскіх палацаў (Зімовы, Мармуровы, Анічкін), тэатрау, будынкаў, вышэйшых культурных і асьветных устаноў і г. д. Акрасай гораду зьяўляецца Нява, у вусьці якой, на астравох дэльты ён пабудаваўся. Вялізныя харошыя масты, гранітныя надбярэжжы, параходны рух дадаюць шмат хараства былай сталіцы Расійскай дзяржавы. На так званым Ленінградзкім востраве ("баку"), які зьяўляецца найдаўнейшай часткай гораду, ёсьць шмат старасьвецкіх будынкаў ХVІІІ веку, у тым ліку Петрапаўлаўская крэпасьць і шэраг іншых. Культурныя ўстановы (Унівэрсытэт, Горны інстытут, Акадэмія Мастацтваў) гуртуюцца на Васілеўскім востраве. Драбнейшыя аст. равы зьяуляюцца прыгожымі паркамі або былымі дачнымі прадмесьцямі. Ленінградзкая прыстань на фінскай затоцы ёсьць найбліжэйшай морскай прыстаньню для усёй сярэдняй Маскоўшчыны. З гэтай прычыны Ленінград зрабіўся найважнейшым асяродкам замежнага гандлю для усёй Маскоўшчыны. (Перад вайной гандлёвы абарот Ленінградзкай прыстані перавышау 265 мільёнаў рублёу золатам. Параўнай з Лёндонам, Гамбургам, Лівэрпулем, Рыгай і г. д.).

Выгоднае палажэньне вусьцяў Нявы зьвярнула на сябе ўвагу Пётры І, які й залажыў Ленінград у 1712 годзе. Спачатку расійскі урад сілком зганяў сюды працаўнікоў, гандляроў і рамесьнікаў з усіх кутоў Маскоўшчыны; потым народ і сам зразумеў выгоды жыцьця ў гэтым горадзе, і люднасьць яго пачала хутка узрастаць. У 1869 г. тут было ужо 667000 насельнікаў, у 1897-ужо 1267000, а ў 1914 гэты лік дасягнуў 2300000, Так што Ленінград па колькасьці насельнікаў займаў 7-ае месца ў сьвеце. Вайна спыніла замежны гандаль Расіі і выклікала, заняпад Ленінграду. У 1920 г. тут заставалася ўжо толькі 906000 нас. Але цяпер іх лік зноў перавысіў мільён.

Да рэволюцыі Ленінград быў адміністрацыйным асяродкам, сталіцай Расійскай дзяржавы; самая рэволюцыя тут распачалася і адгэтуль залила сваімі хвалямі ўсю Усходнюю Эўропу.

Як прамысловы асяродак, Ленинград мае шмат фабрык, на якіх перад вайной працавала 150000 чалавек. Тут апрацоўвалася баваўна, воўна, ільняніна; тут існавала шмат гісэрань, машына-будавальных, табачных фабрык, паперань, цукраварань, фабрык сьвечак, мылаварань і г. д. Каля Ленінграду будуецца цяпер вялікая электрычная станцыя, якая будзе карыстацца, як апалам, пакладамі торфу і будзе перадаваць па дроце электрычную энэртію замест апалу на ленінградзкія фабрыкі.

Як у культурным асяродку, тутака згуртаваліся розныя вышэйшыя навуковыя ўстановы (Акадэмія Навук), музэі, вышэйшыя школы (Унівэрсытэт і асабліва тэхнічныя вышэйшыя школы), бібліотэкі. (Публічная бібліотека .Ленінграду мае больш за мільён тамоў кніг і лічыцца 3.яй у Эўропе).

Як у ваколіцах Масквы, гэтак і навокала Ленінграду пабудаваліся дачныя месты з прыгожымі паркамі, чароўнымі фонтанамі і вялізнымі палацамі: Дзецкае сяло (даўней Царскае, 15000 насельн.), Пэтэргоф, Паўлаўск (цяпер Слуцк), Гатчына (цяпер Троцк, 12249 н.). Ораніенбаум і г. д. У прадмесьці Пулкаве знаходзіцца слынная обсерваторыя, у Колпіне (12000 нас.) буйныя машына-будавальныя фабрыкі. На фінскай затоцы на востраве Котліне ляжыць Кронштат (30000 нас.), важная морская крэпасьць, якая засланяе Ленінград ад наступу з мора.

Старадаўны Ноўгарад (28000 нас.), лежачы каля выйсьця р. Волхаву з ільменскага возера, меў у сярэднія вякі каля 400000 насельнікаў. Цяпер гэта ціхі губэрскі гарадок. Толькі руіны старой крэпасьці дзяцінца“, старасьвецкі Софійскі сабор ды іншыя помнікі сьведчаць ас мінулай магутнасьцыі гэтай сталіцы сярэднявяковай славянскай рэспублікі. На поўдзень ад İльменя ляжыць Старая-Руса, здароўніца з салонымі крыніцамі, якія скарыстаны для лекарскіх мэт.

Пскоў (37000 насельн.), як і Ноўгарад, у сярэднія вякі быў незалежнай рэспублікай, а цяпер зьяўляецца асяродкам гандлю ільнянінай. Як і ў Ноўгарадзе, тут захавалася шмат старасьвецкіх будынкаў і руіны "дзяцінца".

Каля ст. Званка, Паўночн. чыгунак, згодна пляну электрыфікацыі СССР будзе пабудована вялізная электрычная станцыя, якая будзе закест апалу карыстацца сілай падаючай вады ракі Волхаў. Такія-ж станцыі павінны пабудавацца на рацэ Сьвір каля парогаў гэтай ракі. Усе гэтыя станцыі мусяць зусім забясьпечыць Ленінградзкі край таннай энэргіяй, дзякуючы якой фабрыкі гэтага краю будуць абыходзіцца без замежнага вугалю. Гэтыя станцыі апроч таго зьменяць варункі дастаўкі лесу і іншых тавараў па Марыінскім вадзяным шляху Ленінград, бо мэханізуюць працу на перавалачных пунктах гэтай дарогі.

Усходня-Эўропейская тайга ляжыць у вадазборы Паўночнай Дзьвіны і паўночных прытокаў Волгі. Крайна гэтая адзначаецца роўнасьцю паверхні, і нават на вадападзеле між Волскім і Беламорскім вадазборамі знаходзяцца толькі нізкія ўзгоркі, якія атрымалі назоў Паўночных грудоў (увалаў). Як на поўнач, гэтак і на поўдзень ад гэтых грудой паверхня зьніжаецца вельмі павольна, ледзь прыметна, на паверхні ляжаць мяккія морзнавыя адклады, а на поўнач ад прытокі Паўночнай Дзьвіны — Вычагды — іх замяняюць адклады Ледаватага мора, якое пакрывала калісь крайнюю поўнач Усходняй Эўропы.

Клімат Усходня-Эўропэйскай тайгі параўнаўча халодны, жорсткі, сухі. Праўда, улетку яшчэ хапае цяплыні нават для дасьпяваньня збожжа, але затое зіма паўсюды вельмі халодная, марозная. Сьнегавы насьціл пакрывае краіну у працягу 5-6 месяцаў. Халодная пара году цягнецца каля 6 месяцаў, а часам і болей.

Места Вусьць-Сысольск, на ўсходзе краіны, мае сярэднюю тэмпэратуру году +0,3°, сярэднюю студзеня −15,2°, ліпеня +16,6° на поўначы Архангельск мае такую самую сярэднюю тэмпэратуру году, але дзякуючы суседзтву Белага мора, там лета халаднейшае (Ліпень +15,8°), а зіма не такая марозная (студзень −13,7°).

У час кароткага лета не пасьпяваюць адкрасаваць і прынесьці плады звычайныя ліставыя дрэвы; з ліставых дрэў толькі бяроза, дзе-ні-дзе вольха ды кволая рабіна могуць вытрымаць тутэйшы клімат. Галоўнымі расьлінамі краю зьяўляюцца ігластыя дрэвы: хвоя, елка, сібірская мадрына, на ўсходзе яшчэ сібірская ельніца, а на крайнім усходзе сібірская кядровая хвоя, ядобнае насеньне якой пад назовам кядровых арэшкаў паўсюды прадаецца па крамах і рынках. Ня вельмі высокія, рэдкія й кволыя, пакрытыя лішаямі дрэвы тайгі нібы згарбелі, выстараліся без пары. Паўсюды сярод лясоў сустракаюцца імшары, шмат ёсьць такіх непралазных немярэчаў, па якіх ня ступала чалавечая нага. Лясы пакрываюць большую частку краіны і зьяўляюцца галоўным багаццем яе.

Па глухіх пушчах і немярэчах да цяперашняга часу жыве яшчэ шмат рознастайных жывёл: ласёў, мядзьведзяў, ваўкоў, лісаў, рысяў, куніц, гарнастаяў і расамах. Асабліва-ж многа вавёрак і лясных птушак: глушцоў, цецярукоў, рабкоў.

Затое чалавек у тайзе прымае меншы ўдзел у краявідзе, чымся ў тых краінах, якія ляжаць на поўдзень адсюль. На ўсходзе краіны на кожнага чалавека прыпадае квадратовы кілёмэтр, або сто й нават болей дзесяцін зямлі. Балотныя, няпрыступныя вадападзелы залюднены вельмі рэдка або й зусім не залюднены. Крышку гусьцей жывуць людзі каля рэк, якія граюць вельмі важную ролю у жыцьці краіны. Поплавы каля рэк даюць найлепшую спажыву дамовай жывёле; рыбныя багацьці даюць яду чалавеку; як узімку, гэтак і ўлетку рэкі зьяўляюцца найлепшымі дарогамі; па рэках адбывалася колёнізацыя тайгі славянамі; па рэках і цяпер вывозяць за межы галоўнае багацьце краіны ― лес.

Ня гледзячы на малую колькасьць ападкаў, выпадаючых у краіне, рэкі тутэйшыя вельмі поўнаводныя, шырокія, глыбокія. Замярзаюць яны на 5-6 і болей месяцаў; увясну, дзякуючы вялікай колькасьці раптам раставаючага сьнегу і лěдавым заторам, яны вельмі шырока разьліваюцца, але ня вельмі мялеюць і ўлетку, бо выпарэньне вады тут малое, а балоты пакрысе жывяць рэкі сваёй вадой у працягу ўсёй навігацыі. Апрача таго, лясы, якіх тут вельмі многа, рэгулююць колькасьць вады ў рэках, бо дапамагаюць павольнаму прасякненьню сьнегавой і дажджавой вады грунт.

Галоўная рака краіны ― Паўночная Дзьвіна-складаецца з дзьвëх рэк: Сухоны, якая выцякае з Кубенскага возера, і Югу з прытокай Лузай. Ніжэй сутокі Сухоны й Югу Паўночная Дзьвіна прымае яшчэ прытоку Вычагду і робіцца магутнай ракой болей за вярсту ушыркі. У сваёй нізавіне, прыняўшы яшчэ некалькі буйных прытокаў, Паўночная Дзьвіна дасягае ўшыркі 3-5-7 і болей вёрст і нарэшце ўліваецца ў Дзьвінскую затоку (т. зв. губу) Белага мора. Для тайгі Паўночнай Маскоўшчыны Паўночная Дзьвіна мае такую-ж вагу, як Волга для Сярэдняй і Паўднёвай Маскоўшчыны. Па ёй праз Архангельск вывозіцца за межы лес, па ёй адбываюцца зносіны паміж асобнымі часткамі краіны. Суднаходны канал злучае Сухону з Шаксной, і такім спосабам злучае яе з Волскім вадазборам і рэчнай сецьцю Вазёрнай краіны (бо Шаксна злучана з Онескім возерам). Вышнявіны Югу і Лузы блізка падыходзяць да пачаткаў рэк Волскага вадазбору (Унжы, Вятлугі), а прытокі Вычагды толькі нізкім надападзелам аддзелены ад прытокаў Камы і Вяткі.

Ужо ў даўныя часы цераз гэтыя вадападзелы або волакі, як іх тады звалі, перацягвалі тавары даўныя гандляры, што разьяжджалі ў сваіх чаўнох па Паўночнай Дзьвіне і па Волскіх прытоках. Сухона была галоўнай дарогай, на якой у тайгу пранікалі перасяленцы-славяне з Вялікага Ноўгаралу. Шукаючы нечапаных лясоў, багатых на хутровага зьвера, ноўгародзкія зьвералоўцы плылі на ўсход па Сухоне, потым або на поўдзень па Югу і Лузе, па вятцы і Каме, або на поўнач па Паўночнай дзьвіне да берагоў Белага мора.
За зьвералоўцамі ішлі земляробы, якія пабудавалі там свае вёскі і гарады, зваявалі першапачатковых насельнікаў і далучылі усю краіну да уладаньняў Вялікага Ноўгараду. У ХV в. тайга пераходзіць пад уладу Масквы, але сувязь яе з Масквой спачатку была вельмі слабая, і толькі ў XVІІ в. сюды, у бязьлюдныя лясныя нетры, пачалі перасяляцца стараверы, якія хаваліся тут ад прасьледаваньняў і ўціску на іх веру з боку маскоўскага ўраду. Нават каля самай Волгі па берагох яе левых прытокаў аж у XІX в. трымаліся патаемныя кляштары старавераў, потым разбураныя расійскім урадам.

Сярод сучасных насельнікаў тайгі пераважваюць расійцы, якія або зьмяшаліся з першапачатковымі тубыльцамі, або адціснулі іх у глухія лясы і тундры на поўнач і ўсход. Тутэйшыя вялікарусы трохі адразьняюцца ад сярэдніх і паўднёвых маскоўцаў. Яны захавалі болей старасьветчыны ў сваіх поглядах і звычаях, гаворка іх адзначаецца "оканьнем", выразным вымаўленьнем безнаціскнога "о". (Паўднёвыя вялікарусы, як і беларусы, гавораць у такіх выпадках "а", напр., "Масква“, а не "Москва").

На захадзе краіны ў надазборы Паўночнай Дзьвіны мясцовыя вялікарусы адзначаюцца высокім ростам, моцным целаскладам, самапэўнасьцю, рухавасьцю, прыгожасьцю. На паўднёвым усходзе па Вятцы жывуць вялікарусы ніжэйшага росту, слабыя, хваравітыя на выгляд. Хаты вялікарусаў у вадазборы Дзьвіны вялікія, адмыслова акрашаныя разьбой; у сярэдзіне хаты чыста, прыгожа, бязмаль гарадзкая абстаноўка. У вяцкіх вялікарусаў хаты брудныя, маленькія, крытыя саломай; у пакоях цемра, убоства, гразь. Адсталасьць і беднасьць вяцічаў тлумачаць большым пашырэньнем прыгону ў іх землях, а ніжэйшы рост іх ставяць у залежнасьць ад большай падмешкі фінскай крыві.

Побач з вяцкімі вялікарусамі яшчэ й цяпер жыве шмат дауных насельнікаў краю ― фінаў-вацякоў, якія вельмі падобны па абліччы да сваіх вялікарускіх суседзяў, але адразьняюцца ад іх галоўным чынам сваёй вацяцкай мовай фінскага кораню. Яны таксама нізкія, пахілыя, маўклівыя, жывуць бедна, у цемры і брудзе. Паводле веры яны лічацца праваслаўнымі, але захавалі шмат паганскіх звычаяў і поглядаў.

Поўную процілежнасьць ім становяць зыране, другі фінскі народ, як да гэтага часу складае большасьць насяленьня ў вадазборы Вычагды. Яны сярэдняга або й высокага росту, здаровыя, здольныя, падобныя да вялікарусаў Дзьвінскага вадазбору. Зыране жывуць у чыстых, іншы раз двохпаверхавых хатах, любяць мыцца і каля хаты заўсёды будуюць асобную лазьню. Зыране добрыя паляўнічыя, лоўкія гандляры, але кепскія земляробы. Паводле мовы як зыране, гэтак і вацякі належаць да прыуральскай галіны фінскага племя.

Як зыране, гэтак і вацякі атрымалі цяпер самаурад. Залюдненыя імі землі складаюць самаурадныя рэспублікі воцкую (29 тыс. кв. клм, 705 тыс. насельн.) і Зыранскую (275 тыс. кв. клм., 203 тыс. насельнікаў).

Усе часткі Ўсходня-Эўропэйскай тайгі вывозяць лес і продукты лясной гаспадаркі: дзёгаць, смалу, шпігінар. Аднак вялікая адлегласьць гэтай краіны ад краін, патрабуючых дрэва, перашкаджае лясному гандлю. У Заходняй Эўропе болей куплялі лясных матар'ялаў з Беларусі і фінска-Скандынаўскага масыву, бо прывозіць лес з тайгі праз Архангельск і Ледаватае мора было нявыгодна: дарога каштавала болей, як самы матар'ял. Аднак у апошнія часы зьнішчэньне лясоў Сярэдняй Эўропы прымусіла зьвярнуць болей увагі на лясы далёкай тайгі. Цяпер лясныя промыслы могуць лічыцца галоўным заняткам люднасьці тайгі. Ральніцтва тут адыходзіць на другое месца. На поўначы, на нізавіне Дзьаіны, і на ўсходзе, у вадазборы Вычагды, збожжа зусім дрэнна расьце і часта не дасьпявае. На паўднёвым захадзе сеюць жыта, авëс, бульбу, лён, як і ў Вазёрнай краіне, але маюць ад гэтага мала карысьці, і калі сяляне жывуць досыць заможна, дык дзякуючы іншым гал нам гаспадаркі (лясным заняткам, малачарству і г. д.). Найвялікшую вагу мае ральніцтва на паўднёвым усходзе, бо там найлепшыя грукты і найцяплейшае лета. З гэтай прычыны там можна сеяць, апрача жыта і аўсу, нават пшаніцу і мець збожжа ў дастатку, тады як у рэшце краіны свайго збожжа не хапае. Трохпалёўка на паўднёвым усходзе, у вадазборы Вяткі, пануе над іншымі спосабамі ральніцтва, у іншых месцах пераважвае лядавы спосаб.

Там дзе не хапае збожжа, асабліва на Сухоне і па нізавіне Паўночнай Дзьвіны, па багатых поплавах пасьвяць найлепшае малочнае быдла. Вялікай славай карыстаецца, напрыклад, халмагорскае быдла каля вусьця Паўночнай дзьвіны. Масла і сыр вывозяцца ў Ленінград і Маскву.

У Зыранскай тайзе, у вадазборы Вычагды, галоўным заняткам можна лічыць паляваньне. Ледзь пачнуцца маразы, як зыране, згуртаваўшыся ў маленькія суполкі, пакідаюць свае вёскі і йдуць у лясы, дзе будуюць сабе часовыя хаты і па некалькі месяцаў займаюцца выключна ловам вавёрак. лісаў, кун, расамах і мядзьведзяў. На вёсках часта застаюцца толькі жанчыны ды дзеці.

На узьбярэжжы Белага мора і на нізавіне Паўночнай дзьвіны, дзе жывуць так званыя паморы, тыповыя паўночныя вялікарусы, вельмі важным заняткам зьяўляецца рыбацтва. Паўночная Дзьвіна багата навагай і сёмгай, а ў Белым моры вельмі многа селядцоў. Паморы з дзіцячых гадоў прызвычаіліся да рыбнага лову. Яны сьмела выяжджаюць і ў адкрытае мора, две б’юць маржакоў, нэрп дзеля іх лою і скуры, бялугу (жывёлу, падобную да дэльфінаў) і г. д. Часта паморы ганяюцца за кітамі па Ледаватым моры, забіраюцца на скалаватыя астравочкі гэтага мора, палююць там морскіх птушак, у тым ліку на гаг, качак, гусей (дзе яшчэ ловяць гаг?).

Адным з галоўных асяродкаў рыбацтва на Белым моры зьяўляюцца Салавецкія астравы, залюдненыя чарняцамі Салавецкага кляштару. У час рэлігійных змаганьняў на Маскоўшчыне стараверы 8 гадоў баранілі гэты кляштар ад урадовага войска.

Галоўнай прыстаньню краіны ёсьць Архангельск (54 тыс. насельн.), што ляжыць у вусьці Паўночнай Дзьвіны. Праз гэты горад з тайгі вязуць дрэва, смалу, дзёгаць, шпігінар, з Сухоны лён, з-пад Вяткі збожжа і г. д. Тут існуе шмат пільняў і некалькі іншых фабрык. Асабліва вялікую вагу набываў Архангельск у часы заняпаду Балтыцкіх прыстань у часы войн, калі Маскоўшчына магла вывозіць свае тавары толькі праз Белае мора. Так было ў XVI, XVIII в., калі яшчэ ня было Ленінграду, тое-ж было у часы Наполеонаўскіх войн і ў час мінулай сусьветнай вайны.

На паўднёвым захадзе ў вадазборы Сухоны ляжыць на скрыжаваньні чыгунак Масква-Архагельск і Ленінград-Вятка-Перм Вологда (53 т. насельн.), асяродак унутранага гандлю краіны, а на паўднёвым усходзе на аднаназоўнай рацэ пабудавалася Вятка (52 тыс. насельн.), старадаўная колёнія Вялікага Ноўгараду, цяпер галоўны пункт загатоўкі збожжа для архангельскіх рыбакоў.

Тундра крайняга паўночнага усходу Эўропы, у вадазборы рэк Пячоры і Мезені, у канцы ледавіковага пэрыоду была дном Ледаватага мора. Мяккія гляістыя і пескавыя адклады гэтага мора роўным паземным пластом адклаліся ў гэтай надзвычайна роўнай нізіне. Толькі па сярэдзіне краіны з паўночнага захаду на паўднёвы усход на пячорска-Мезенскім вадападзеле цягнецца шэраг нявысокіх узгоркаў, так званы Тыманскі груд. Гэта старадаўны ланцуг зморшчавых гор, адгор’е Уральскіх гор, моцна размытае вадой і разьедзенае выпятрэньнем. У ледавіковы пэрыод гэты груд быў востравам або ланцугом астравоў, пакрытым грубым пластом лёду, як і ўсё сухазем’е Пауночнай Эўропы. Яшчэ й цяпер самы далёкі паўночна-заходні аддзел Тыманскага груду ― паўвостраў Канін ― аддзяляецца ад галоўнай часткі груду морскай затокай (Чэскай губой). Паўвостраў Канін даўней быў востравам. Пярэсмык, які злучае яго з контынентам, зьяўляецца нізінай і пакрыт морскімі адкладамі. Гадоў 100 назад на гэтым пярэсмыку яшчэ была апошняя рэштка мора ― возера, з якога рэкі адначасна выцякалі на захад у Белае мора і на ўсход у Чэскую губу, так што навокала Каніна можна было скрозь праехаць вадой. (Які кавалак сухазем’я да цяперашняга часу застаўся востравам Ледаватага мора каля берагоў тундры на захад ад вусьцяў Пячоры і на ўсход ад Каніна?).

Клімат Усходня-Эўропейскай тундры халодны, хмуры, няпрыемны. Нават і лета тутака халоднае, вельмі кароткае, нават і улетку здараюцца маразы. Зіма нязвычайна сьцюдзёная; сьнегавы насьціл трымаецца болей за 6 месяцаў, рэкі скуты лёдам каля 7 месяцаў; каля берагу і Ледаватае мора, як і Белае, на паўгода пакрываецца лёдам.

Сярэдняя тэмпература году паўсюды ніжэй за 0°, а каля вусьцяў Пячоры ніжэй за -6°. Самы цёплы месяц мае ў сярэднім +6, +8°, а самы халодны -14°, -22°.

Ападкаў у тундры выпадае мала (меней за 300 мілім.), але параваньне такое малое, што вільгаці заўсёды болей, як трэба. Вільгацьцю паўсюды насякнены грунты і на мяккіх грунтох скрозь утварыліся вялізныя, бязьмежныя балоты. Грунты прамярзаюць на многа аршын глыбіні, а ўлетку пасьпяваюць адтаваць толькі на самайпаверхні. На глыбіні 1030 вяршкоў ляжыць вечнамёрзлы грунт, які перашкаджае пранікаць у зямлю карэньню дрэўных расьлін. З гэтай прычыны лясоў тут няма, а галоўным расьлінным згуртаваньнем зьяўляюцца імшары, пакрытыя тарфяным мохам, журавінамі, расіцай. Характэрная пау ночная ягада пабоч з журавінай―марошка. Прухнучы мох пакрысе ператвараецца ў торф, з якога склаліся цэлыя гарбавінкі так званай "бугрыстай тундры". Найлепшымі куточкамі тундры зьяўляюцца засланёныя ўзгоркамі сухія схілы, пакрытыя пярэстым дываном красак і траў, падобным да альпійскіх лугоў. Як і ў Лапаршчыне, тут захавалася яшчэ шмат падканцавосных жывёл: лемінгаў, блакітных лісаў, сьнежных соў, пардваў або белых курапат. Улетку сюды прылятаюць з выраю мільёны качак, гусей, лебядзей і іншых балотных і вадзяных птушак. Мошкі і камары становяць кару насельнікаў тундры, мучаць жывёлу і не даюць адпачынку чалавеку. Рэкі краіны бататы рыбай, і рыбацтва дае галоўныя сродкі да жыцьця. З гэтай прычыны і насяленьне гуртуецца каля рэк, тым барджэй, што рэкі зьяўляюцца адзіным надзейным шляхам для зносін улетку. На вадападзелах насельнікі гадуюць паўночных аленяў, якія, на жаль, часта сотнямі мруць ад пошасных хвароб. З скуры аленяў вырабляюць замшу, лепшыя гатункі якой вывозяць у Сярэднюю Расію.

Першапачатковыя насельнікі тундры ― самаеды, фінскага племя ― нізкага росту, вузкавокія, жорсткавалосыя, з нізкім лобам, плескаватым носам і жоўтай скурай. Яны жывуць у так званых "чумах", складзеных з простых кіеў, убітых у зямлю, зьвязаных наверсе канцамі і абцягнутых скурай аленяу. З аленевых скур робяць самаеды і вопратку: кашулю хутрам унутр і „маліцу" ― кашулю з нагавіцамі і хутрам знадворку.

Самаеды вядуць бадзяжны спосаб жыцьця, вандруюць з аленямі па тундры, жывяцца мясам і малаком гэтых аленяў. Па веры самаеды лічацца праваслаўнымі, але трымаюцца паганскіх паглядаў і побач з крыжам косяць на сабе фігуры паганскіх бажкоў. Гультаяватыя, бедныя, цёмныя, брудныя, прыхільныя да п'янства, самаеды, як іх алеві, патроху выміраюць ад пошасных хвароб. Патрохуніх выціскаюць зыране, якія заўладалі ў вышнявіне Пячоры блізка-што ўсімі аленямі, і расійцы-стараверы, якія захапілі ўсе рыбныя промыслы на Пячоры.

Гарадоў у тундры мала, і яны маюць характар дробных бедных мястэчак. (Глядзі мал. 101).