Зорным шляхам (1932)/Напевы і думы/Груганы

Спацэр Груганы
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
⁂ (Вучуся холаду у сьцен…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ГРУГАНЫ.

Ня кружыцеся вораны чорныя,
Вы ня бійце крыльлём у вакно…
Весткі вашыя мо‘ й верагодныя —
Не паверу я ім ні за што.

Не паверу, што цем безпрасьветная
Будзе вечна акутываць даль…
Прыдзе, прыдзе вясна шумна-сьветлая —
І зьвініць мая песьня, як сталь.

1927.