Гэрой працы Акцябрыны
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1930 год
Векапомныя паходы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Акцябрыны (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АКЦЯБРЫНЫ

Галаву сваю вечар павесіў,
заскрыпела адлігай зіма…
А за працаю гучна і весела, —
нудлівасьці ў працы няма…

Сёньня Максім з Кацярынай
з фабрыкі „Ўдарны Фронт“
справілі баль-акцябрыны —
Новае нашых дзён.

Піонэр ад рабочых падросткаў
гальштук чырвоны паднёс,
прамовай гарачай папросту
пажадаў, каб вялікі рос.

Комсамолец з радасьцю кінуў:
— паслухай, таварыш Максім —
нас з табой парадніла — машына,
а з сынам — імя яго — КІМ.

Піонэр — комуніст — комсамолец
разгортвайце „Ўдарны Фронт“ —
Наша праца няспынна ніколі,
як жыцьцё палымнее, як горн!..

Радасьць працоўных усьпенена
радасьць шчаслівых хвілін.
Думкі бясьмертнага Леніна
звонкія песьні машын.