Газэтчык Вясна ідзе
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1930 год
Новы год
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вясна ідзе (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЯСНА ІДЗЕ

Дзень чаканы,
дзень румяны,
дзень праменных струн,
дзень вясеньніх
лятуценьняў
к нам нясецца ўгрунь.
На спатканьне
звонкім раньнем
выйду ў сьвет-прастор.
Гляну, гляну,
дзень вясьняны
выплыве з-за гор.
Цёмнасіняй
злоснай плыняй
мчыцца-рвецца лёд.
Сонца спаліць
і бяз жалю
срэбраны сумёт.
Дзень вясеньніх
лятуценьняў
к нам нясецца ўгрунь!
Выйду, гляну:
дзень жаданы,
дзень праменных струн!..