Вясна ідзе Новы год
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1930 год
Іншыя публікацыі гэтага твора: Новы год (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НОВЫ ГОД

І з году ў год
і кожны год
крыстальным стыжам
слаўся лёд.

Як з году ў год,
як кожны год
прышоў на лыжах
Новы год

Мінае ноч,
прасьнецца дзень.
За працай, глянеш, —
градам пот.

Было адно,
як млявы цень
ішоў хістаньнем
Новы Год.

Як цень ішоў,
пад лязг зубоў
лілася кроў
над кручаю.

Была журба
і галыцьба
і барацьба
гаручая.

Мо‘ хто й ня рад —
на новы лад
вядзем мы
дні і ночы.

Ня ў першы год
к нам Новы Год
ідзе
чорнарабочым!

Імчыцца ўгрунь
жыцьця разьбег,
як сьнег
далінай-
вольніцай.

Як з году ў год,
Як кожны год,
народ.
за працай
клоніцца!