Гудкі (1930)/Чырвонаармейская

Першамайская Чырвонаармейская
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1930 год
Панскі падарунак
Іншыя публікацыі гэтага твора: Чырвонаармейская (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЧЫРВОНААРМЕЙСКАЯ

Сьмела ўперад
дружным сьпевам!..
Раз! Два! Левай!

Шлем, шынэль,
штык, патроны…
Дружна ўперад,
полк чырвоны!

Ўзвод за ўзводам,
крок за крокам,
сьмела ўперад!
Фронт шырокі!

Гэй, разгонны,
полк чырвоны,
час прышоў!
Раўняй калёны!

Гэй-жа, левай!
Рушым!.. Дружна!
Хто супроць нас —
хутка здужым!

Сьмела ўперад
дружным сьпевам!..
Раз! Два! Левай!