Гудкі (1930)/Першамайская

Векапомныя паходы Першамайская
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1930 год
Чырвонаармейская
Іншыя публікацыі гэтага твора: Першамайская (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕРШАМАЙСКАЯ

(Колектыўная дэклямацыя)

Разам
Дзень Першамая —
заводаў і фабрык!
Дзень Першамая —
колгасных палёў!
Сьвята вялікае!
Сонечнай фарбай
сьцелецца радасьць,
уздым змагароў!

1-шы
Дэмонстрацыя
сонцам авіта.

2-гі
Сонца — лёзунг!

3-ці
Вясна — плякат!

Разам
На сьвяточны зьбіраюцца мітынг
колёны рабочых брыгад.

1-шы
Май шчасьлівы, май зялёны
колькі радасьці стазвоннай

2-гі
Ты прынёс сям‘і рабочай.

3-ці
Ты, як сьветач, цёмнай ноччу
шлях паказваеш мільёнам!

Разам
Новых дзён жыцьцё будуем!
Радасьць нашая — крыляй!

1-шы
Слухай!

2-гі
Песьню!

3-ці
Баявую!

Разам
Пролетарскі Першы май!