Гісторыя ЗША ў дакументах (2014)/XIX—XX стагоддзі/З пракламацыі Ф. Д. Рузвельта

Пракламацыя аб вызваленні нявольнікаў 1863 г. З пракламацыі Ф. Д. Рузвельта аб інтэрніраванні патэнцыяльна небяспечных чужынцаў — японцаў, немцаў і італьянцаў (2525, 2526 і 2527)
Дакумэнт
Аўтар: Франклін Рузвельт
2014 год
Арыгінальная назва: Proclamations 2525, 2526 and 2527 (1941)
Загады 8972 і 9066 Ф. Д. Рузвельта

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




3 Пракламацыі Ф. Д. Рузвельта аб інтэрніраванні патэнцыяльна небяспечных чужынцаў10 – японцаў, немцаў і італьянцаў (2525, 2526 і 2527)

(Proclamations 2525, 2526 and 2527)

ПРЭЗІДЭНТСКАЯ ПРАКЛАМАЦЫЯ

ЧУЖЫНЦЫ

№2526

Патэнцыяльна небяспечныя чужынцы – японцы

ЮРЫДЫЧНАЕ АБГРУНТАВАННЕ

ПАКОЛЬКІ пунктам 21 Раздзела 50 Кодэкса законаў ЗША [11 F. C. A., tit. 50, § 21] прадугледжана наступнае, а менавіта: “Калі аб’яўлена вайна паміж ЗША і нейкай іншай дзяржавай ці калі ажжыццаўляецца спроба агрэсіі супраць тэрыторыі ЗША, ці існуе пагроза такой агрэсіі і Прэзідэнт публічна абвяшчае аб гэтым, усе грамадзяне ці падданыя варожай дзяржавы ва ўзросце ад 14 гадоў, якія будуць знаходзіцца на тэрыторыі ЗША і не будуць на гэты час натуралізаваны, могуць быць арыштаваны, затрыманы, альбо высланы ,як патэнцыяльна небяспечныя чужынцы. Прэзідэнт упаўнаважаны ў такім выпадку выдаць пракламацыю ці нейкі іншы юрыдычны дакумент, які вызначае шэраг неабходных мер, якія дзяржава мусіць ажжыццявіць супраць патэнцыяльна небяспечных чужынцаў, ступень абмежавання іх свабоды і ў якіх выпадках, і ўмовы, на якіх будзе дазволена іх пражыванне ў краіне, а таксама механізм высылкі тых, каму недазволена застацца ў ЗША і хто адмовіўся пакінуць краіну; таксама Прэзідэнт павінен выдаць іншыя неабходныя пастановы дзеля забеспячэння грамадскай бяспекі.”

І ПАКОЛЬКІ пунктамі 22, 23 і 24 раздзела 50 Кодэкса законаў ЗША [11 F. C. A., tit. 50, § § 22 - 24] прадугледжаны шэраг іншых юрыдычных мер адносна патэнцыяльна небяспечных чужынцаў:

ПРАКЛАМАЦЫЯ

ТАКІМ ЧЫНАМ, Я, ФРАНКЛІН Д. РУЗВЕЛЬТ, ПРЭЗІДЭНТ Злучаных Штатаў і Галоўнакамандуючы Арміі і Флоту ЗША, публічна абвяшчаю аб ажжыццяўленні ўзброеннай агрэсіі супраць тэрыторыі ЗША з боку Японскай Імперыі.

ПРАВІЛЫ ПАВОДЗІН, УСКЛАДЗЕНЫЯ НА ПАТЭНЦЫЯЛЬНА НЕБЯСПЕЧНЫХ ЧУЖЫНЦАЎ

На падставе ўлады, ўскладзенай на мяне Канстытуцыяй ЗША і вышэйазначанымі пунктамі Кодэкса законаў ЗША, я абвяшчаю правілы паводзін, якія Злучаныя Штаты ўскладаюць на падданых Японскай Імперыі, ва ўзросце ад 14 год, якія будуць знаходзіцца на тэрыторыі ЗША ці на тэрыторыі, якая знаходзіцца пад юрысдыкцыяй ЗША і не будуць на гэты час натуралізаваны; гэтыя асобы згодна дадзенай Пракламацыяй і вышэйазначаных пунктаў Кодэкса законаў ЗША вызначаюцца як патэнцыяльна небяспечныя чужынцы і яны мусяць

10 Тэрмін alien enemy (які літаральна значыць «імігранты-ворагі») было вырашана перакласці “патэнцыяльна небяспечныя чужынцы”, бо ў тэксце гэтых трох пракламацый ідзе гаворка не толькі пра тых, хто ажыццяўляў нейкую дзейнасць супраць грамадства ці ўраду ЗША, але і тых, хто мог яе ажыццяўляць у прынцыпе. дзейнічаць згодна з наступнымі правіламі паводзін:

Усе патэнцыяльна небяспечныя чужынцы павінны прытрымлівацца мірных паводзін у адносінах да ЗША, не ўчыняць злачынстваў супраць грамадскай бяспекі, не парушаць ні федэральных законаў, ні законаў асобных штатаў ці тэрыторый ЗША, не ажыццяўляць варожых дзеянняў ці дапамогі ворагам ЗША інфармацыяй ці нейкім іншым чынам, не ўмешвацца ў справу абароны ЗША, палітычных працэсаў і грамадскай думкі краіны ні словам, ні ўчынкам; і строга выконваць усе пастановы Прэзідэнта, як гэтую, так і тыя, што яшчэ могуць быць выдадзены.

Усе патэнцыяльна небяспечныя чужынцы падлягаюць абмежаванню свабоды, затрыманню ці дэпартацыі з тэрыторыі ЗША згодна з чынам, прадугледжаным пунктамі 23 і 24 раздзела 50 Кодэкса законаў ЗША і згодна з пастановамі, якія пэўным чынам абвешчаны Прэзідэнтам.

АБАВЯЗКІ МІНІСТРА ЮСТЫЦЫІ І ВАЕННАГА МІНІСТРА

На падставе ўскладзенай на мяне ўлады я загадваю міністру юстыцыі выканаць ўсе гэтыя пастановы адносна правілаў паводзін патэнцыяльна небяспечных чужынцаў на тэрыторыі кантынентальнай частцы ЗША, Пуэрта Рыка, Віргінскіх астравоў і Аляскі, а ваеннаму міністру загадваю выканаць ўсе гэтыя пастановы адносна правілаў паводзін патэнцыяльна небяспечных чужынцаў на тэрыторыі Зоны Панамскага канала, Гавайскіх астравоў і Філіпінскіх астравоў. Кожны з іх ўпаўнаважаны затрымліваць патэнцыяльна небяспечных чужынцаў дзеля вызначэння неабходнасці пазбавіць іх свабоды ці выслаць з тэрыторыі краіны згодна з пэўнымі пастановамі. Для правядзення ў жыцце гэтых пастаноў на тэрыторыі кантынентальнай частцы ЗША, Пуэрта Рыка, Віргінскіх астравоў і Аляскі міністр юстыцыі ўпаўнаважаны карыстацца паслугамі адпаведных дзяржаўных структур, як на федэральным, так і на мясцовым узроўні, згодна з яго ўласным выбарам. Падобным чынам, ваенны міністр, выконваючы гэтыя пастановы ў Зоне Канала, на Гаваях і Філіпінах, ўпаўнаважаны карыстацца паслугамі адпаведных структур, як на федэральным, так і на мясцовым узроўні, згодна з яго ўласным выбарам. Усе гэтыя дзяржаўныя структуры надзяляюцца ўсімі неабходнымі паўнамоцтвамі для выканання вышэй азначаных пастаноў згодна з распараджэннямі міністра юстыцыі ці ваеннага міністра.

ПАСТАНОВЫ

На падставе ўскладзенай на мяне ўлады я абвяшчаю наступныя пастановы, якія знаходжу неабходнымі для захаваня грамадскай бяспекі:

(1) Ніхто з патэнцыяльна небяспечных чужынцаў ня можа знаходзіцца на тэрыторыі Зоны Канала і ніхто з іх ня можа ні прыехаць на Гавайскія ці Філіпінскія а-вы ні пакінуць іх без адпаведнай пастановы мінстра юстыцыі. Пры парушэнні гэтага абмежавання патэнцыяльна небяспечным чужынцам ці пры знаходжанні такога чужынца ў забароненай мясцовым ваенным камандаваннем для наведвання зоне ў Зоне Канала, на Гаваях і Філіпінах, патэнцыяльна небяспечны чужынец падлягае затрыманню уладай мясцовага ваеннага губернатара ці непасрэдна ваеннага міністра, і такі чужынец будзе ўтрымлівацца пакуль распараджэннем ваеннага міністра не будзе вызначана, ці ўтрымліваць яго ў зняволенні далей, ці вызваліць, ці вызваліць пад заклад, згодна з абставінамі.

(2) Улада вызначаць тэрыторыі, абмежаваныя для наведвання, і затрымліваць патэнцыяльна небяспечных чужынцаў на тэрыторыі Зоны Канала, Гавайскіх астравоў ці Філіпінскіх астравоў знаходзіцца ў юрысдыкцыі мясцовага ваеннага кіраўніцтва, якое мусіць дзейнічаць ў згодзе з вышэйазначанымі пастановамі пад кіраўніцтвам ваеннага міністра.

(3) Ніхто з патэнцыяльна небяспечных чужынцаў не можа прыехаць на Аляску, у Пуэрта Рыка ці на Віргінскія астравы альбо пакінуць іх без адпаведнай пастановы мінстра юстыцыі. Пры парушэнні гэтага абмежавання патэнцыяльна небяспечным чужынцам ці пры знаходжанні такога чужынца ў забароненай мясцовым камандаваннем арміі і флоту для наведвання зоне ў Алясцы, Пуэрта Рыка і на Філіпінах, патэнцыяльна небяспечны чужынец падлягае затрыманню уладай міністра юстыцыі, які будзе ажыццяўляць сваю ўладу ў супрацоўніцтве з федэральным атарнэям, і такі чужынец будзе ўтрымлівацца пакуль распараджэннем ваеннага міністра не будзе вызначана, ці ўтрымліваць яго ў зняволенні далей, ці вызваліць, ці вызваліць пад заклад, згодна з абставінамі.

(4) Ваеннае камандаванне Аляскі і Пуэрта Рыка, а таксама камандванне флоту Віргінскіх астравоў маюць права вызначаць тэррыторыі, абмежаваныя для наведвання.

(5) Ніхто з патэнцыяльна небяспечных чужынцаў ня можа ніколі і нідзе валодаць ці карыстацца наступнымі рэчамі:

а. Агнястрэльнай зброяй.

б. Іншымі відамі ваеннай зброі, ці дэталямі да пэўнага віду ваеннай зброі.

в. Баяпрыпасамі.

г.Бомбамі

д. Выбуховымі рэчывамі ці матэрыяламі, з якіх магчыма рабіць выбуховыя рэчывы.

е. Кароткахвалевымі радыёпрыемнікамі.

ж. Радыёперадатчыкамі.

з. Сігнальнымі прыборамі.

і. Кодамі альбо шыфрамі.

к. Фотаапаратамі.

л. Дакументамі, матэрыяламі ці кнігамі, у якіх могуць знаходзіцца нябачныя надпісы; фатаграфіі, эскізы, замалеўкі, карты, ці графічныя выявы пэўнага ваенных ці ваенна-марскіх прыбораў, абсталявання, зброі, баяпрыпасаў і іншых рэчаў, якімі карыстаюцца армія і флот ЗША падчас правядзення баявых дзеянняў, на баявых пастах і ў ваісковым распалажэнні.

Калі нешта з вышэйазначаных рэчаў будзе знойдзена ў патэнцыяльна небяспечных чужынцаў, яно павінна быць канфіскавана.

(6) Ніхто з патэнцыяльна небяспечных чужынцаў не можа карыстацца самалетам ці паветранным шарам, знаходзячымся ва ўласнасці дзяржавы, камерцыйнай структуры альбо прыватнай асобы без спецыяльнага дазволу (адпаведна на тэрыторыі за якую кожны з іх нясе адказнасць) ці іх прадстаўнікоў.

(7) Тыя патэнцыяльна небяспечныя чужынцы, якіх міністр юстыцыі ці ваенны міністр лічаць небяспечнымі для грамадства павінны быць арыштаваны. Арышты маюць ажжыццяўляцца ў кантынентальнай частцы ЗША, на Алясцы, ў Пуэрта Рыка і на Віргінскіх астравах прызначанымі для гэтага служачымі дэпартамента юстыцыі адпаведна з загадам міністра юстыцыі. У Зоне Канала, на Гавайскіх і Філіпінскіх астравах такія арышты маюць ажжыццяўляцца мясцовым ваенным камандаваннем кожнай тэрыторыі адпаведна з загадам ваеннага губернатара гэтай тэрыторыі ці, пры адстутнасці ваеннага губернатара ў пэунай тэрыторыі, непасрэдна ваеннага міністра. Арыштаваных патэнцыяльна небяспечных чужынцаў трэба ўтрымліваць у месцы зняволення, спецыяльна азначанным згодна рашэнню служачага, які адказаны за выкананне дадзеных загадаў, альбо міністра юстыцыі на тэрыторыі кантынентальнай частцы ЗША, Аляскі, Пуэрта Рыка і Віргінскіх астравоў альбо ваеннага міністра ў Зоне Канала, на Гавайскіх і Філіпінскіх астравах; патэнцыяльна небяспечныя чужынцы будуць утрымлівацца там да распараджэння ваеннага мінстра ці міністра юстыцыі.

(8) Патэнцыяльна небяспечныя чужынцы могуць прыехаць у ЗША толькі згодна з працэдурай прадугледжанай Пракламацыяй Прэзідэнта ад 14 лістапада 1941 г. і іншымі заканадаўчымі актамі, якія могуць яшчэ быць выдадзены.

(9) Калі міністр юстыцыі ЗША ў кантынентальнай частцы ЗША, на Алясцы, ў Пуэрта Рыка і на Віргінскіх астравах ці ваенны міністр у Зоне Канала, на Гавайскіх і Філіпінскіх астравах знойдуць неабходным для забеспячэння грамадскай бяспекі выслаць патэнцыяльна небяспечных чужынцаў з пэўнай тэрыторыі вакол умацаваных фортаў, ваенных лагероў, арсеналаў, аэрапартоў, узлётна-пасадачных палос, авіяцыйных баз, электрастанцый ці іншых энергаўсталяванняў, дамб ГЭС, дзяржаўных навігацыйных суднаў, ваенных верфяў, пірсаў, докаў, сухіх докаў, альбо фабрыкі, завода, майстэрні, складской пляцоўкі ці складскога памяшкання, звязаных з вырабам баяпрыпасаў, зброі і іншых рэчаў, якімі могуць карыстацца Армія і Флот ЗША, ці краіны-хаўрусніцы ЗША, ці краіны, маючыя нейкае дачыненне да нацыянальнай бяспекі ЗША. Таксама, калі будзе прынята рашэнне, што пражыванне патэнцыяльна небяспечных чужынцаў на тэрыторыі ля пэўнага канала, прыстані, пірса, доку, сухога доку, якімі карыстаюцца гандлёвыя караблі вызначанага танажу, складу, элеватару чыгуначным дэпо ці іншым аб'ектам размяшкання ці перавозкі пагражае грамадскай бяспекі, то патэнцыяльна небяспечным чужынцам будзе забаронена знаходзіцца на тэрыторыі такіх аб'ектаў і ў непасрэднай блізкасці да іх. Кожны патэнцыяльна небяспечны чужынец, якога знойдуць на тэрыторыі такіх аб'ектаў, вызначаных распараджэннем міністра юстыцыі ці ваеннага міністра, ці ў непасрэднай блізкасці да іх, будзе адказваць за парушэнне гэтых пастаноў згодна з вышэйапісанымі распараджэннямі.

(10) На тэрыторыі кантынентальнай частцы ЗША, Аляскі, Пуэрта Рыка і Віргінскіх астравоў патэнцыяльна небяспечны чужынец можа змяніць месца жыхарства, род заняткаў ці яшчэ з нейкай мэтай ездіць па гэтай тэрыторыі толькі пры адпаведным дазволе міністра юстыцыі, які ўпаўнаважаны кантраляваць перамяшканне патэнцыяльна небяспечных чужынцаў у кантынентальнай частцы ЗША, на Алясцы, ў Пуэрта Рыка і на Віргінскіх астравах для забеспячэння грамадскай бяспекі.

(11) На тэрыторыі Зоны Канала, на Гавайскіх і Філіпінскіх астравах патэнцыяльна небяспечны чужынец можа змяніць месца жыхарства, род заняткаў ці яшчэ з нейкай мэтай ездіць па гэтай тэрыторыі толькі пры адпаведным дазволе ваеннага міністра, які ўпаўнаважаны кантраляваць перамяшканне патэнцыяльна небяспечных чужынцаў у Зоне Канала, на Гавайскіх і Філіпінскіх астравах для забеспячэння грамадскай бяспекі.

(12) Патэнцыяльна небяспечны чужынец ня мае права знаходзіцца на магістралі водным, падземным і паветранным шляху, чыгунцы, будынку ці іншым аб'екце, забароненым для наведвання пабочных.

(13) Патэнцыяльна небяспечны чужынец ня мае права належыць да арганізацый, шэраг якіх вызначаецца міністрам юстыцыі, ці супрацоўнічаць з імі; таксама патэнцыяльна небяспечным чужынцам забаронена абараняць і падтрымліваць ідэі і дзеянні такіх арганізацый і наведваць іх сходы, мець ці распаўсюджваць іх літаратуру і агітацыйныя альбо іншыя матэрыялы.

Гэтая пракламацыя і ўсе пастановы, якія знаходзяцца ў ей маюць юрыдычную сілу над усімі тэрыторыямі, што знаходзяцца пад юрысдыкцыяй ЗША. ПАДЦВЯРДЖАЮ гэты дакумент уласным подпісам і дзяржаўнай пячаццю Злучаных Штатаў.

Складзена ў горадзе Вашынгтоне, у сёмы дзень снежня ў годзе ад нараджэння нашага Госпада адна тысяча дзевяцьсот сорак першым, а ад абвяшчэння Незалежнасці Злучаных Штатаў Амерыкі сто шэсцьдзясят шостым.

ФРАНКЛІН Д. РУЗВЕЛЬТ

На беларускую мову перакладалі:

Бацяноўская Г.

Варакса А.

Галеява В.

Дуброўскі У.

Емельянчык Т.

Іванова А.

Леановіч Г.

Лыпава А.

Шымко А.

ПРЭЗІДЭНТСКАЯ ПРАКЛАМАЦЫЯ

ЧУЖЫНЦЫ

№2526

Патэнцыяльна небяспечныя чужынцы – немцы

Юрыдычнае абгрунтаванне

ПАКОЛЬКІ пунктам 21 Раздзела 50 Кодэкса законаў ЗША [11 F. C. A., tit. 50, § 21] прадугледжана наступнае, а менавіта: “Калі аб’яўлена вайна паміж ЗША і нейкай іншай дзяржавай ці калі ажжыццаўляецца спроба агрэсіі супраць тэрыторыі ЗША, ці існуе пагроза такой агрэсіі і Прэзідэнт публічна абвяшчае аб гэтым, усе грамадзяне ці падданыя варожай дзяржавы ва ўзросце ад 14 год, якія будуць знаходзіцца на тэрыторыі ЗША і не будуць на гэты час натуралізаваны могуць падлягаць арышту, затрыманню, альбо высылкі ,як патэнцыяльна небяспечныя чужынцы. Прэзідэнт упаўнаважаны ў такім выпадку выдаць пракламацыю ці нейкі іншы юрыдычны дакумент, які вызначае шэраг неабходных мер, якія дзяржава мусіць ажжыццявіць супраць патэнцыяльна небяспечных чужынцаў, ступень абмежавання іх свабоды і ў якіх выпадках, і ўмовы, на якіх будзе дазволена іх пражыванне ў краіне, а таксама механізм высылкі тых, каму недазволена застацца ў ЗША і хто адмовіўся пакінуць краіну; таксама Прэзідэнт павінен выдаць іншыя неабходныя пастановыдзеля забеспячэння грамадскай бяспекі.”

І ПАКОЛЬКІ пунктамі 22, 23 і 24 раздзела 50 Кодэкса законаў ЗША [11 F. C. A., tit. 50, § § 22 to 24] прадугледжаны шэраг іншых юрыдычных мер адносна патэнцыяльна небяспечных чужынцаў:

ПРАКЛАМАЦЫЯ

ТАКІМ ЧЫНАМ, Я, ФРАНКЛІН Д. РУЗВЕЛЬТ, ПРЭЗІДЭНТ Злучаных Штатаў і Галоўнакамандуючы Арміі і Флоту ЗША, публічна абвяшчаю аб пагрозе ўзброеннай агрэсіі супраць тэрыторыі ЗША з боку Германіі.

ПРАВІЛЫ ПАВОДЗІН, УСКЛАДЗЕНЫЯ НА ПАТЭНЦЫЯЛЬНА НЕБЯСПЕЧНЫХ ЧУЖЫНЦАЎ

На падставе ўлады, ўскладзенай на мяне Канстытуцыяй ЗША і вышэйазначанымі пунктамі Кодэкса законаў ЗША, я абвяшчаю правілы паводзін, якія Злучаныя Штаты ўскладаюць на грамадзян Германіі, ва ўзросце ад 14 год, якія будуць знаходзіцца на тэрыторыі ЗША ці на тэрыторыі, якая знаходзіцца пад юрысдыкцыяй ЗША і не будуць на гэты час натуралізаваны; гэтыя асобы данай Пракламацыяй і вышэй азначанымі пунктамі Кодэкса законаў ЗША вызначаюцца як патэнцыяльна небяспечныя чужынцы і яны мусяць дзейнічаць згодна з наступнымі правіламі паводзін:

Усе патэнцыяльна небяспечныя чужынцы павінны прытрымлівацца мірных паводзін у адносінах да ЗША, не ўчыняць злачынстваў супраць грамадскай бяспекі, не парушаць ні федэральных законаў, ні законаў асобных штатаў ці тэрыторый ЗША, не ажыццяўляць варожых дзеянняў ці дапамогі ворагам ЗША інфармацыяй ці нейкім іншым чынам, не ўмешвацца ў справу абароны ЗША, палітычных працэсаў і грамадскай думкі краіны ні словам, ні ўчынкам; і строга выконваць усе пастановы Прэзідэнта, як гэтую, так і тыя, што яшчэ могуць быць выдадзены. Усе патэнцыяльна небяспечныя чужынцы падлягаюць абмежаванню свабоды, затрыманню ці дэпартацыі з тэрыторыі ЗША згодна з чынам, прадугледжаным пунктамі 23 і 24 раздзела 50 Кодэкса законаў ЗША і згодна з пастановамі, якія пэўным чынам абвешчаны Прэзідэнтам.

АБАВЯЗКІ МІНІСТРА ЮСТЫЦЫІ І ВАЕННАГА МІНІСТРА

На падставе ўскладзенай на мяне ўлады я загадваю міністру юстыцыі выканаць ўсе гэтыя пастановы адносна правілаў паводзін патэнцыяльна небяспечных чужынцаў на тэрыторыі кантынентальнай частцы ЗША, Пуэрта Рыка, Віргінскіх астравоў і Аляскі, а ваеннаму міністру загадваю выканаць ўсе гэтыя пастановы адносна правілаў паводзін патэнцыяльна небяспечных чужынцаў на тэрыторыі Зоны Панамскага канала, Гавайскіх астравоў і Філіпінскіх астравоў. Кожны з іх ўпаўнаважаны затрымліваць патэнцыяльна небяспечных чужынцаў дзеля вызначэння неабходнасці пазбавіць іх свабоды ці дэпартаваць з тэрыторыі краіны згодна з пэўнымі пастановамі. Для правядзення ў жыццё гэтых пастаноў на тэрыторыі кантынентальнай частцы ЗША, Пуэрта Рыка, Віргінскіх астравоў і Аляскі міністр юстыцыі ўпаўнаважаны карыстацца паслугамі адпаведных дзяржаўных структур, як на федэральным, так і на мясцовым узроўні, згодна з яго ўласным выбарам. Падобным чынам, ваенны міністр, здзяйсняючы гэтыя пастановы ў Зоне Канала, на Гаваях і Філіпінах, ўпаўнаважаны карыстацца паслугамі адпаведных структур, як на федэральным, так і на мясцовым узроўні, згодна з яго ўласным выбарам. Усе гэтыя дзяржаўныя структуры надзяляюцца усімі неабходнымі паўнамоцтвамі для выканання вышэй азначаных пастаноў згодна з распараджэннямі міністра юстыцыі ці ваеннага міністра.

ПАСТАНОВЫ

Пастановы, якія азначаны ў пракламацыі №2525 ад 7 снежня 1941 адносна падданых Японіі трэба лічыць ўключанымі ў склад гэтай пракламацыі, і іх дзеянне распаўсюджваецца на тых, хто гэтай пракламацыяй вызначаны як патэнцыяльна небяспечныя чужынцы.

Гэтая пракламацыя і ўсе пастановы, якія знаходзяцца ў ей маюць юрыдычную сілу над усімі тэрыторыямі, што знаходзяцца пад юрысдыкцыяй ЗША. ПАДЦВЯРДЖАЮ гэты дакумент уласным подпісам і дзяржаўнай пячаццю Злучаных Штатаў.

Складзена ў горадзе Вашынгтоне, ў восьмы дзень снежня ў годзе ад нараджэння нашага Госпада адна тысяча дзевяцьсот сорак першым, а ад абвяшчэння Незалежнасці Злучаных Штатаў Амерыкі сто шэсцьдзясят шостым.

ФРАНКЛІН Д. РУЗВЕЛЬТ

На беларускую мову перакладалі:

Гоза А.

Лемяшэўская М.

Музыра С.

Пятрашко Ю.

Сенькавец А.

Цыганкова К.

Чарнейка В.

ПРЭЗІДЭНТСКАЯ ПРАКЛАМАЦЫЯ

ЧУЖЫНЦЫ

№2527

Патэнцыяльна небяспечныя чужынцы – італьянцы

Юрыдычнае абгрунтаванне

ПАКОЛЬКІ пунктам 21 Раздзела 50 Кодэкса законаў ЗША [11 F. C. A., tit. 50, § 21] прадугледжана наступнае, а менавіта: “Калі аб’яўлена вайна паміж ЗША і нейкай іншай дзяржавай ці калі ажжыццаўляецца спроба агрэсіі супраць тэрыторыі ЗША, ці існуе пагроза такой агрэсіі і Прэзідэнт публічна абвяшчае аб гэтым, усе грамадзяне ці падданыя варожай дзяржавы ва ўзросце ад 14 год, якія будуць знаходзіцца на тэрыторыі ЗША і не будуць на гэты час натуралізаваны могуць падлягаць арышту, затрыманню, альбо высылкі ,як патэнцыяльна небяспечныя чужынцы. Прэзідэнт упаўнаважаны ў такім выпадку выдаць пракламацыю ці нейкі іншы юрыдычны дакумент, які вызначае шэраг неабходных мер, якія дзяржава мусіць ажжыццявіць супраць патэнцыяльна небяспечных чужынцаў, ступень абмежавання іх свабоды і ў якіх выпадках, і ўмовы, на якіх будзе дазволена іх пражыванне ў краіне, а таксама механізм высылкі тых, каму недазволена застацца ў ЗША і хто адмовіўся пакінуць краіну; таксама Прэзідэнт павінен выдаць іншыя неабходныя пастановыдзеля забеспячэння грамадскай бяспекі.”

І ПАКОЛЬКІ пунктамі 22, 23 і 24 раздзела 50 Кодэкса законаў ЗША [11 F. C. A., tit. 50, § § 22 to 24] прадугледжаны шэраг іншых юрыдычных мер адносна патэнцыяльна небяспечных чужынцаў:

ПРАКЛАМАЦЫЯ

ТАКІМ ЧЫНАМ, Я, ФРАНКЛІН Д. РУЗВЕЛЬТ, ПРЭЗІДЭНТ Злучаных Штатаў і Галоўнакамандуючы Арміі і Флоту ЗША, публічна абвяшчаю аб пагрозе ўзброеннай агрэсіі супраць тэрыторыі ЗША з боку Італіі.

ПРАВІЛЫ ПАВОДЗІН, УСКЛАДЗЕНЫЯ НА ПАТЭНЦЫЯЛЬНА НЕБЯСПЕЧНЫХ ЧУЖЫНЦАЎ

На падставе ўлады, ўскладзенай на мяне Канстытуцыяй ЗША і вышэй азначанымі пунктамі Кодэкса законаў ЗША, я абвяшчаю правілы паводзін, якія Злучаныя Штаты ўскладаюць на падданых Італіі, ва ўзросце ад 14 год, якія будуць знаходзіцца на тэрыторыі ЗША ці на тэрыторыі, якая знаходзіцца пад юрысдыкцыяй ЗША і не будуць на гэты час натуралізаваны; гэтыя асобы данай Пракламацыяй і вышэй азначанымі пунктамі Кодэкса ЗША вызначаюцца як патэнцыяльна небяспечныя чужынцы і яны мусяць дзейнічаць згодна з наступнымі правіламі паводзін:

Усе патэнцыяльна небяспечныя чужынцы павінны прытрымлівацца мірных паводзін у адносінах да ЗША, не ўчыняць злачынстваў супраць грамадскай бяспекі, не парушаць ні федэральных законаў, ні законаў асобных штатаў ці тэрыторый ЗША, не ажыццяўляць варожых дзеянняў ці дапамогі ворагам ЗША інфармацыяй ці нейкім іншым чынам, не ўмешвацца ў справу абароны ЗША, палітычных працэсаў і грамадскай думкі краіны ні словам, ні ўчынкам; і строга выконваць усе пастановы Прэзідэнта, як гэтую, так і тыя, што яшчэ могуць быць выдадзены.

Усе патэнцыяльна небяспечныя чужынцы падлягаюць абмежаванню свабоды, затрыманню ці дэпартацыі з тэрыторыі ЗША згодна з чынам, прадугледжаным пунктамі 23 і 24 раздзела 50 Кодэкса законаў ЗША і згодна з пастановамі, якія пэўным чынам абвешчаны Прэзідэнтам.

АБАВЯЗКІ МІНІСТРА ЮСТЫЦЫІ І ВАЕННАГА МІНІСТРА

На падставе ускладзенай на мяне ўлады я загадваю міністру юстыцыі выканаць усе гэтыя пастановы адносна правілаў паводзін патэнцыяльна небяспечных чужынцаў на тэрыторыі кантынентальнай часткі ЗША, Пуэрта Рыка, Віргінскіх астравоў і Аляскі, а ваеннаму міністру загадваю выканаць усе гэтыя пастановы адносна правілаў паводзін патэнцыяльна небяспечных чужынцаў на тэрыторыі Зоны Панамскага канала, Гавайскіх астравоў і Філіпінскіх астравоў. Кожны з іх ўпаўнаважаны затрымліваць патэнцыяльна небяспечных чужынцаў дзеля вызначэння неабходнасці пазбавіць іх свабоды ці дэпартаваць з тэрыторыі краіны згодна з пэўнымі пастановамі. Для правядзення ў жыцце гэтых пастаноў на тэрыторыі кантынентальнай часткі ЗША, Пуэрта Рыка, Віргінскіх астравоў і Аляскі міністр юстыцыі ўпаўнаважаны карыстацца паслугамі адпаведных дзяржаўных структур, як на федэральным, так і на мясцовым узроўні, згодна з яго ўласным выбарам. Падобным чынам, ваенны міністр, здзяйсняючы гэтыя пастановы ў Зоне Канала, на Гаваях і Філіпінах, упаўнаважаны карыстацца паслугамі адпаведных структур, як на федэральным, так і на мясцовым узроўні, згодна з яго ўласным выбарам. Усе гэтыя дзяржаўныя структуры надзяляюцца ўсімі неабходнымі паўнамоцтвамі для выканання вышэй азначаных пастаноў згодна з распараджэннямі міністра юстыцыі ці ваеннага міністра.

ПАСТАНОВЫ

Пастановы, якія азначаны ў пракламацыі №2525 ад 7 снежня 1941 адносна падданых Японіі, трэба лічыць уключанымі ў склад гэтай пракламацыі, і іх дзеянне распаўсюджваецца на тых, хто гэтай пракламацыяй вызначаны як патэнцыяльна небяспечныя чужынцы.

Гэтая пракламацыя і ўсе пастановы, якія знаходзяцца ў ей, маюць юрыдычную сілу над усімі тэрыторыямі, што знаходзяцца пад юрысдыкцыяй ЗША.

ПАДЦВЯРДЖАЮ гэты дакумент уласным подпісам і дзяржаўнай пячаццю Злучаных Штатаў.

Складзена ў горадзе Вашынгтоне, у восьмы дзень снежня ў годзе ад нараджэння нашага Госпада адна тысяча дзевяцьсот сорак першым, а ад абвяшчэння Незалежнасці Злучаных Штатаў Амерыкі сто шэсцьдзясят шостым.

ФРАНКЛІН Д. РУЗВЕЛЬТ

На беларускую мову перакладалі:

Верашчака Т.

Ерамеева Г.

Зайцева Ю.

Карэнецкая А.

Працэнка К.

Унучко Д.

Шчукіна А.

Пад навуковай рэдакцыяй А. Берстоўскага

Пераклад ажжыццяўлен у лістападзе 2009 г.