Гісторыя ЗША ў дакументах (2014)/XIX—XX стагоддзі/Пракламацыя аб вызваленні нявольнікаў 1863 г.

Артыкулы Канфедэрацыі і Вечнага саюза Пракламацыя аб вызваленні нявольнікаў 1863 г.
Дакумэнт
Аўтар: Аўраам Лінкальн
2014 год
Арыгінальная назва: The Emancipation Proclamation (1863)
З пракламацыі Ф. Д. Рузвельта аб інтэрніраванні патэнцыяльна небяспечных чужынцаў — японцаў, немцаў і італьянцаў (2525, 2526 і 2527)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ХІХ-ХХ стагоддзі

Прэзідэнцкія акты і пракламацыі

18

Пракламацыя аб вызваленні нявольнікаў 1863 г.

(The Emancipation Proclamation, 1863)

Паколькі ў дваццаць другі дзень верасня, у годзе ад нараджэння нашага Госпада адна тысяча васемсот шесцьдзясят другім Прэзідэнт выдаў пракламацыю, у якой, акрамя іншага, было наступнае, а менавіта:

“Што ў першы дзень студзеня у год ад нараджэння нашага Госпада адна тысяча васемсот шесцьдзясят трэцім усе асобы, якіх утрымліваюць у якасці нявольнікаў у любым Штаце ці пэўнай частцы Штату, дзе насельніцтва будзе знаходзіцца ў стане паўстання супраць Злучаных Штатаў, павінны быць з гэтага часу і назаўжды свабоднымі; а Выканаўчы Ўрад Злучаных Штатаў, уключаючы кіраўніцтва узброеных сіл і флоту, прызнае і абароніць свабоду такіх асоб і не будзе прадпрымаць аніякіх дзеянняў супраць намаганняў такіх асоб, якія яны могуць рабіць каб тая свабода ажжыццявілася.

Што Ўрад, у першы дзень студзеня вышэй азаначанага пракламацыяй года, вызначыць Штаты і часткі Штатаў, ў якіх людзі будуць знаходзіцца ў стане паўстання супраць Злучаных Штатаў, пры факце, што пэўны Штат ці яго жыхары будуць на гэты дзень, сумленным чынам, прадстаўлены ў Кангрэсе Злучаных Штатаў членамі, абранымі большасцю прызначаных выбаршчыкаў такога Штату, і што не будзе прадстаўлена грунтовага доказу супраць гэтага Штату, будзе лічыць дастатковым сведчаннем , што гэты Штат і яго насельніцтва не ўдзельнічаюць у паўстанні супраць Злучаных Штатаў.”

Цяпер, такім чынам, я Аўраам Лінкальн, Прэзідэнт Злучаных Штатаў на падставе ўскладзенай на мяне улады Галоўнакамандуючага Арміі і Флоту Злучаных Штатаў у час узброенага паўстання супраць улады Злучаных Штатаў і як адпаведную і неабходную меру ваеннага часу для падушэння гэтага паўстання, у першы дзень студзеня, ў годзе нашага Госпада адна тысяча васемсот шесцьдзясят трэцім, у згодзе з маей мэтай загадваю абвясціць аб гэтым публічна на працягу ста дзён, пачынаючы з першага вышэй азначанага дня, вызначыць Штаты і часткі Штатаў дзе людзі будуць знаходзіцца ў стане паўстання супраць Злучаных Штатаў, а менавіта:

Арканзас, Тэхас, Луізіана (акрамя акруг Сейнт. Бернард, Плэкмаінз, Джэферсан, Сейнт Джон, Сейнт Чарлз, Сейнт Джеймс Эсешн, Эсампшн, Тэрбан, Лафурш, Сейнт Мэры, Сейнт Марцін і Арлеан, уключая Новы Арлеан), Місісіпі, Алабама, Фларыда, Джорджыя, Паўднёвая Караліна, Паўночная Караліна і Вірджынія (акрамя сарака дзевяці графств, азначаных як Заходняя Вірджынія, а таксама графств Берклі, Экомэк, Нортхэмптан, Элізабэт Сіці, Ёрк, Прынсэсс Энн і Норфалк, уключая гарады Норфалк і Портсмут [)], -- на гэтыя асобна вылучаныя часткі пакуль не распаўсюджвалася дзеянне гэтай пракламацыі.

І, на падставе сваей ўлады, а таксама дзеля дасягнення вышэй азаначанай мэты, я абвяшчаю ўсіх асоб, якіх утрымліваюць у якасці нявольнікаў на тэрыторыі азначаных Штатаў і частак Штатаў, з гэтага часу вольнымі, а Выканаўчаму Ўраду Злучаных Штатаў, у тым ліку кіраўніцтву Арміі і Флоту загадваю прызнаваць і абараняць свабоду гэтых асоб. Пры гэтым я загадваю асобам, якіх я аб’явіў свабоднымі, устрымлівацца ад усіх форм насілля, за выключэннем неабходнай самаабароны; і я рэкамендую ім ва ўсіх абставінах, калі ім дазволяць, сумленна працаваць за дапушчальную аплату.

І яшчэ я аб’яўляю, што тыя з гэтых асоб, якія адпавядаюць неабходным умовам, будуць прыняты да узброенай армейскай службы на карысць Злучаных Штатаў ва ўмацаваных гарнізонах, вайсковых размяшчэннях, на баявых пастах і ў іншых мястах, а таксама на

19 20 вайсковых водных транспартных сродках.

А на гэты акт, які можна шчыра лічыць актам правасуддзя, які падцвярджаецца Канстытуцыяй і выкліканы неабходнасцю ваеннага становішча, я заклікаю разважлівае меркаванне чалавецтва і літасць Усемагутнага Бога.

Падцвярджаю гэты дакумент уласным подпісам і дзяржаўнай пячаццю Злучаных Штатаў.

Складзена ў горадзе Вашынгтоне, у першы дзень студзеня у годзе ад нараджэння нашага Госпада адна тысяча васемсот шесцьдзясят трэцім, а ад абвяшчэння Незалежнасці Злучаных Штатаў Амерыкі восемдзясят сёмым.

Прэзідэнт: АЎРААМ ЛІНКАЛЬН

УІЛЛ’ЯМ Х С’ЮАРД, дзяржаўны сакратар