Да гісторыі беларускага палітычнага вызваленьня (1935)/VI

V. Ігнат Грынявіцкі і яго беларускае народніцтва VI. „Гомон“ і яго беларускія вызвольныя імкненьні
Гістарычная праца
Аўтар: Адам Станкевіч
1935 год
VII. „Mužyckaja Prauda“ i „Гомон“

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




VI. "Гомон" і яго беларускія вызвольныя імкненьні.

"Гомон" — гэта часопісь беларускіх рэволюцыянэраў. Выдавалася яна шапіраграфскім спосабам, пісана парасейску, фармату больш-менш нармальнага сшытка; гдзе выходзіла — няведама; часопісь гэта, ясная рэч, выходзіла нелегальна, а дзеля гэтага не магла падаваць свайго адрасу. Можна дагадвацца, што выходзіла яна ў Пецяр бурзе, дзе быў галоўны цэнтр беларускай студэнскай моладзі.

Ведамы "Гоману" № 2. Сам розум кажа, што калі быў № 2. дык мусіў быць і першы. Гавора аб гэтым так-жа і № 2, у якім, на пачатку першага артыкулу „Бѣлорусское революционное обозрѣніе" з датай 15 лістапада 1884 г., чытаем даслоўна: "Прошло около года с тѣх пор, как появился первый № "Гомона»; мы вовсе не думали обрекать себя на столь долгое молчаніе, всему причиной независящія от нас обстоятельства", слишком измѣнчивыя в наши дни". Успамінаецца так-жа аб № 1 «Гоману» і ў артыкуле другім гэтай часопісі: "Внутреннее обозрѣніе". З гэтага выглядае, што мусіў быць "Гоману" і нумар першы. Аднак покуль няма сусім пэўных вестак, што ён сапраўды быў, што хоць яго і няма цяпер нідзе, але што нехта яго бачыў, датуль абсалютнай пэўнасьці аб яго выхадзе няма, бож не забываймо, што "Гоман" — часопісь рэволюцыйная, антыдзяржаўная, падпольная, дык надта магчыма, што рэволюцыянэры нашы выдалі адразу нумар другі, а аб першым успомнілі, каб нарабіць больш хлопатаў і загадак паліцыі. 50-лецьце такім чынам "Гоману" у сёлетнім 1934 годзе больш мае падстаў, як бы мела ў мінулым, калі-б мы хацелі гэты юбілей датарнаваць да часу выхаду „Гоману" нумару першага.

Адзін арыгінальны экзэмпляр «Гоману» нумару другога, а так-жа адзін экзэмпляр одпісу з яго знаходзіцца ў Беларускім Музэі ў Вільні. Для гэтай працы карыстаўся я одпісам.

Пасьля гэтых агульных уваг аб „Гомане" прыступім да бліжэйшага разгляду яго паводле таго парадку, у якім разложаны ў ім матарыял.

§ 1. "Бѣлорусское революціонное обозрѣніе".

Гэтак названы першы артыкул „Гоману". Падаём ніжэй галоўны зьмест яго, галоўныя мясцы цытуючы даслоўна парасейску.

— У грамадзкім жыцьці Расейскай Імпэрыі Чытаем у гэным артыкуле — заўважваецца няўхільнае імкненьне да рэвалюцыі. Урад сваім гнётам гэтай рэвалюцыйнасьці толькі памагае. Апазыцыя, да якой належаць групы лібэралаў аж да тэррорыстаў, расьце і разьвіваецца. Адчуваецца патрэба супольнага гэтых груп фронту. Аднак трэба жадаць ня толькі супольнага фронту апазыцыйных да цара груп, але так-жа і самастойнасьці гэтых груп: "...приходится поже лать очень и очень многаго не только в отношеніи совмѣстной борьбы, но и по отношенію к самостоятельному начинанію".

Да апошняга часу, праўду кажучы, сапраўды барацьбу з царызмам праводзіць адна партыя "Народной Воли", а іншыя групы толькі займаюцца гутаркай і крытыкай. Павінны існаваць партыі самастойныя, але яны павінны бароцца толькі разам усе. Дзеля гэтага вітаем присоединеніе поль ской партыі "Пролетаріата" к организаціи «Народнай воли» в их заимных оффиціальных об'ясненіях в 10 № "Народной Воли". Мы соцыялісты-Беларусы імкнемся заняць у гэтай адзінай актыўнай партыі адпаведнае да сілы нашай групы месца, каб бароцца для справы так важнай для самай Беларусі. Апрача нашай помачы «Нар. Воли» для барацьбы з урадам "мы внесем в сознаніе членов этой партій практическую возможность федеративной самостоятельности Бѣлоруссіи в будущем и необходимость подготовки этой самостоятельности в настоящее время".

У прынцыпе й цяпер гэта партыя стаіць "за федеративность областей Россіи", што яна няраз выказвала; але фактычна на такую самастойнасьць можа разьлічаць "только та из областных груп", каторая будзе рука аб руку ісьці ў барацьбе з дѣйствующей партіей" і мець сваіх прадстаўнікоў дастатачна абзнаёмленых з меснымі патрэбамі. Наколькі мала адно прынцыповае прызнаньне «самостоятельности областей" можа гварантаваць яе на практыцы, гэта паказвае выступленьне Тихомірова ў № 2 "Вѣстника Нар. Воли", гдзе ён гавора аб "неумѣстности" і "искусственности" тварэньня новых нацыянальнасьцяў. Так мала яшчэ сьведамасьці аб практычнай неабходнасьці палітычнай і эканамічнай самастойнасьці «областей», што аўтор гэны не пастараўся нават даказаць гэту "неумѣстность" і "искусственность", загадзя, відаць, разьлічваючы на ціхую згоду чытачоў.

Мы, ведама, за гэта на Тихомірова не наракаем, бо ён у фэдэрацыйных імкненьнях бачыць аслабленьне палітычнай проціцарскай барацьбы ў цэнтры. Тым больш гэта яму можна дараваць, што самы гарачы прапаведнік нацыянальнай Фэдэратыўнасьці Драгоманов апошнім часам многа папра цаваў для пашырэньня гэткага пагляду на фэдэралістых. Але ўсёж-дыкі Тихоміров ня мае падстаў паклікацца на «искусственность», як на доказ непатрэбнасьці стварэньня фэдэрацыяў, бо ўсе формы грамадзкага жыцьця творыць чалавек. Тым больш ня мае рацыі Тихоміров, калі Бакунін, Драгоманов і іншыя, гаворачы аб разьдзеле Расейскай імпэрыі на натуральныя фэдэрацыі, разам з Польшчай і Малороссіей", ставяць так-жа і Беларусь. Нават урад, преслѣдуя идеал казарменнага единообразія, считается с ней (з Беларусяй - А. С.), как с областью своеобразной и существует цѣлый ряд экономических и административных мѣр, касающихся спеціально Бѣлоруссіи. Конечно, в народѣ пока еще нѣт сознательнага стремленія к федеративной независимости в том ея видѣ, как это понимает інтеллигенція, но необходимость этой независимости вытекает из сознанія народом свей розни от сосѣдей, эта самостоятельность вытекает из экономических и климатических условій Бѣлоруссіи, много отличных от условій других областей Россіи, из оригинальности характера самого народа". Расейскі народ так-жа нясьведамы важнасьці палітычнай свабоды і так-жа не разумее вымогаў навучнага соцыялізма, а ня гледзячы на гэта, народавольцы дабіваюцца аднаго і другога пад сьцягам Народнай Волі іменна затым, што глядзяць шырэй на патрэбы народу і разумеюць лепей сродкі іх здаволеньня.

"Но если практическое подготовленіе почвы для федеративной самостоятельности важно для каждой области вообще, то для Бѣлоруссіи эта необходимость является еще болѣе настоятельной и неизбѣжной."

Для Польшчы і Украіны гэта ня столькі патрэбна. Для сваей самастойнасьці яны маюць прыгатаваны грунт. У Беларусі з гэтым дрэнна, "что и заставляет бѣлорусскую интеллигенцію заранѣе позаботиться о приготовленіи условій для самостоятельности страны". Асабліва трэба старацца ўзгадаваць народную інтэлігенцыю, бо цяперашняя наша інтэлігенцыя звычайна выходзіць "из паразитнага класса поляков помѣшчиков или из бюрократіи". Нігдзе, як ведама, няма такой розьніцы між народам і інтэлігенцыяй, як у Беларусі. Вось-жа інтэлігенцыя, якая была б блізкай да паняцьцяў і патрэб народу, аказала-б вялікую услугу пры новых варунках грамадзкага жыцьця, якое наступіць пасьля перавароту.

Ды — й для самай цэнтральнай партыі мясцовыя арганізацыі маюць вялікае значэньне. Пасьля перавароту першай для яе задачай будзе абяспечыць рэформы, патрэбныя для народаў усіх "областей" бяз вынятку. Яна павінна будзе дапасавацца да абычаяў, а так жа да эканамічных і іншых асаблівасьцяў кожнай вобласьці. Паляк, украінец, вялікарус, прымаючы ўчасьце ў цэнтральнай барацьбе з урадам, у пэўнай меры ўжо гэтым самым зьяўляецца прадстаўніком інтарэсаў свайго народу з увагі на сваю рэальную блізкасьць да яго. Тымчасам беларус можа быць прасякнуты народнымі сымпатыямі толькі ідэйна і наўрад ці бяз сьведамай падгатоўкі можа лічыцца пажаданым прадстаўніком сваей бацькаўшчыны і выклікаць да сябе большы давер, як цяперашняе чынавецтва. Ведама, што ўсё ідэйнае толькі тады сапраўды прыгожае і творчае, калі яно зыходзіць на зямлю, калі яно бліжэй да рэальнага зьдзейсьненьня у штодзенным жыцьці. "Адумысловы плян дзеяньня павінен быць дзелам мясцовых арганізаваных групаў, якія зорка сочаць за ўсімі зьменамі і эканамічнымі фактамі" — кажа Лавров. Зусім справядліва і неабходна выбраць для сваей дзейнасьці месца, народ і мову, дзе можна дапусьціцца найменш абмылак і найбольш зрабіць добрага, гэта знача сваю бацькаўшчыну - кажа той-жа Лавров.

Зусім ясна такім чынам, што стараннае пазнаньне мясцовых асаблівасьцяў Беларусі, зразуменьне практычных інтарэсаў народу будзе карысна ня толькі для Беларусі, але і для цэнтральнай партыі, з якой беларуская інтэлігенцыя будзе арганічна зьвязана пры помачы арганізацыі.

Мы знаем некулькі спробаў з боку цэнтральнай партыі арганізаваць у многіх гарадох Беларусі свае мясцовыя групы і нават друкарні. Пры гэткай пастаноўцы справы ўсе знаёмствы, усе зьвязкі цэнтральнай партыі павінны перайсьці пад загад мясцовай беларускай партыі. Дзеля лепшага знаёмства з мясцовымі варункамі, функцыі мясцовых арганізацыяў цэнтральнай партыі будуць выконвацца лепш, бо мясцовая інтэлігенцыя, апрача плянаў цэнтральнай партыі, будзе ажыўлена сьведамасьцяй інтарэсаў Беларусі і дзякуючы адзыўчывасьці беларускай арганізацыі ні адзін месны рух, ні адзін удар пульсу народнага жыцьця ня згіне дарма для барацьбы. Гэткая пастаноўка дзейнасьці беларускай групы тым больш зьяўляецца магчымай, што цэнтральная група партыі "Народнай Волі" дае месным арганізацыям поўную самадзейнасьць у галіне дзеяньня гэтай групы, насколькі яна не перашкаджае свабоднай дзейнасьці ў цэнтры.

Адгэтуль аднак не вынікае, каб усе сілы беларускай арганізацыі кіраваць выключна дзеля працы ў Беларусь. Тут зважаць трэба з аднаго боку на здольнасьці самых сяброў арганізацыі, а з другога - на патрэбы барацьбы ў цэнтры.

Само сабой зразумела, што тыя людзі, якія дастатачныя пусьцілі карэньні ў Беларусі і дзеля тых ці іншых прычын ня могуць прыняць беспасрэднага ўчасьця ў цэнтральнай барацьбе, астануцца на бацькаўшчыне, дзе ў меру сваіх сіл будуць падгатаўляць грунт для грамадзкага абнаўленьня краю, а не здавольвацца, злажыўшы рукі, адным толькі спагадам, як гэта было дагэтуль.

"Вот основные пункты нашей програмы, деталичныя подробности которой не замедлят появиться в особом изданіи. В послѣднее время возникло много своеобразных и произвольных толкованій нашей програмы; кромѣ того среди самой бѣлорусской интеллигенціи образовалось много круж ков, а вмѣстѣ с тѣм столько-же практических рѣшеній бѣлорусского вопроса. Радуясь такому возбужденію вниманія к участіи родины, мы тѣм не менѣе должны заявить, во избѣжаніе всяких недоразумѣній, что всѣ они пока имѣют мало общаго с нами. Вслѣдствіе этаго мы просили бы не судить о нашей програмѣ на основаніи толков лиц, не принадлежащих к нашей организации. Мы отвѣчаем лишь за то, что будет появляться в нашем органѣ, или в особом изданіи от групы "Гомона". то же касается наших отношеній к бѣлорусским кружкам, образовавшимся, как нам извѣстно, в нѣкоторых университетских центрах среди молодежи, то они опредѣляются нашей програмой. Так как главной задачей бѣлоруссов является пропаганда федеративной самостоятельности Бѣлоруссіи, то, полагая, что лучшая часть этих кружков неизбѣжно должна будет примкнуть к нашей постановкѣ дѣла, мы постараемся завести самыя тѣсныя сношенія для болѣе близкаго знакомства з нашей программой.

В заключеніе скажем, что наша задача представляет для своего существованія много трудностей, которыя нам предстоят как со стороны инертности бѣлорусской интеллигенціи, так и со стороны косности ходячих понятій і мнѣній о федерализмѣ. Но как бы не велики были эти трудности, мы, насколько это будет в наших силах, положим первый камень для фундамента федеративной самостоятельности, Бѣлоруссии.

Был-бы сдѣлан первый шаг, для продолженія же дѣла выступят, несомнѣнно, новыя силы с большей энергией и увѣнчают дѣло успѣхом". —

Гэтак выглядае зьмест першага артыкулу "Гомана." Далей будзем знаёміцца з артыкуламі наступнымі.

§ 2. „Внутреннее обозрѣніе".

Наступны артыкул „Гоману“ - „Внутреннее обозрѣніе" пасьвячаны, як сам загаловак яго кажа, агляду ўнутранай царскай палітыкі ў Беларусі і так-жа для нас дужа цікавы. Гаворыцца ў ім аб тэй шалёнай русыфікацыі нашага краю, якую праводзілі ў нас розныя так званыя начальнікі краю — віленскія генэрал-губэрнатары.

Агульны зьмест гэтага артыкулу выражаны ясна ў падзагалоўку: "Новый начальник края. Искорѣненіе полонизма. Пробужденіе народнаго сознанія. Безцеремонность продажнаго писаки и новые всходы". Бліжэй зьмест выглядае ў скарочаньні гэтак.

— Тотлебен[1] з свайго становішча аткліканы. І добра. У сваей тупой стараннасьці ён ня ведаў, што і як "искоренят". Прыехаў новы. Сказаў мову, якіх у нас за апошніх 20 гадоў гаварылася многа. Усе яны прыракалі выкараняць у краі нашым польскасьць і насаджаць расейскасьць. Мэты аднак сваей гэныя начальнікі краю не дапіналі, бо рабілі гэта пераважна грубой сілай. Асабліва ў гэтым адзначаўся Тотлебен, аб якога дзейнасьці "нѣкоторое понятіе может дать хотя бы корреспонденція из Вильны, помѣщенная в № 1 нашего органа". Пасьля Тотлебена прышоў Коханов, які так-жа сказаў праграмную мову, каторая, дышет солдатским жаром" і так жа прыракае праводзіць русыфікацыю краю. Мова Каханова дае нам прадусім паняцьце аб ступені ўлады,,какой пользуются начальники Западнаго Края". З гэтай мовы мы бачым, што ў Беларусі для вышэйшага начальства "закон не писан".

Гэткім спосабам русыфікацыя ў нас адбываецца ўжо 20 гадоў, але вынікі яе нэгатыўныя. Ськіраваная проціў полёнізма, яна яго ня толькі ня выкараніла, "но напротив, дала еще большій толчек его развітію. Католичество в этом отношеніи обнаружило необыкновенную живучость и упорность". Не давяла да пажаданых мэтаў ані русыфікацыйная палітыка замельная, ані школьная. Агулам да чаго датыкалася рука абрусіцеляў, тое ставалася няжывым і такім чынам усе спробы русыфікацыі Беларусі на кожным шагу цярпелі няўдачы, не знаходзячы для сябе адпаведнага грунту. Ясная рэч, што ўся культурная барацьба, якая вядзецца ў нашым краі, датыча прадусім інтэлігенцыі; народная-ж гушча, замкнуўшыся сама ў сабе, астаецца бадай роўнадушнай і глухой да тых спроб, якія над ей хочуць даканаць абедзьве староны, што вядуць векавую барацьбу за панаваньне над гэтай гушчай. "Народ не воспринимает всего того, что ему навязывают, а ревниво оберегает от чужих вліяній основныя черты своего быта, ожидая того момента, когда откроется возможность для широкаго развитія всѣх начал его жизни". Але гэта можа наступіць толькі тады, калі перастане барацьба верхних слаёў і будзе магчымасьць шырокага развою народнага жыцьця. Тымчасам урад да народу тасуе толькі сілу. Гэткае палажэньне зачынае выводзіць з цярпеньня сялян-беларусаў, каторыя гэтулькі працярпелі ў працягу ўсяго свайго гістарычнага жыцьця.

Праўда, зямельная рэформа 1863 г., а так-жа абяцанкі розных палёгкаў і прывілеяў праз некаторы час у народзе падтрымоўвалі надзею на расейскі ўрад, але пасьля таго, калі ні адно з прырачэньняў урадавых ня было споўнена і калі беззямельным бедняком прышлося ўміраць з голаду, аб ранейшай сваей пашане да ўладаў народ стаў забывацца і адносіны яго да гэтых уладаў сталі штораз больш завастрацца. Доказам гэтага служаць сялянскія спраціўленьні проціў улады ў розных мясцох Беларусі. Да цара народ адносіцца так-жа няпрыхільна. Урад-жа на ўсё мае адно лякарства — ўціск, якім яшчэ больш павялічвае цяжкое палажэньне народу,

Бяручы гэта ўсё пад увагу, няможна ня цешыцца з выступленьняў тых людзей, што імкнуцца сказаць слова праўды аб Беларусі. Такім напр. ёсьць "Первое письмо о Бѣлоруссіи" у заграничным "Вѣстникѣ Народной Воли". Да гэткіх выступаў можна залічыць нядаўна паявіўшаеся "Посланіе к Землякам Бѣлоруссам", у якім дужа ўдатна апісаны здарэньні нашых дзён. Але ўсё гэта толькі спробы. Больш акуратна гэта зробіць наш орган, які сябе пасьвяціў выясьненьню крычачых патрэб нашага няшчаснага краю. —

Далей у "Гомане" йдзе аддзел карэспандэнцыяў, з якімі хоць коратка належа нам так жа пазнаёміцца.

§ 3 "Корреспонденціи".

Аддзел карэспандэнцыяў "Гомана", зразумелая рэч менш цікавы. Аднак для поўнасьці нашага з гэтай часопі сяй знаёмства, збольшага пазнаёмімся і з іх зьместам.

З Дзісенскага пав. Завастраюцца адносіны зямельныя ня толькі між абшарнікамі, але і духавенствам. Так напр. сяляне арэндатары царкоўнай зямлі ў Друі, ня гледзячы, што срок аренды скончыўся яшчэ ў 1882 г., зямлі не пакінулі, сілай аставаліся ў фальварку, карысталіся ім далей і дамагаліся бяссрочнай арэнды. Знача, "понятіе о собственности в народѣ еще не выдѣлилось окончательно из понятія владѣнія и что право по земельной собственности еще до нынѣ у нас не кристализировалось и не отвердѣло в опредѣленных формах[2].

3 Слуцкага пав. Сяляне в. Затур'е вялі спор з Радзівілам за пасьбішча. Суд прысудзіў у карысьць Радзівіла. Калі ж прышло да разгранічэньня, сяляне сілай да гэтага не дапускалі. Прыехала рознае начальства, а сяляне стаялі пры сваём. У выніку было чал. 20 арыштаваных. Сяляне ўрэшце ўступілі.

3 Менску. Народ распраўляецца з сваімі эксплататарамі. У сяле Залядзе, Слуцкага пав., багацела коштам сялян сям'я Александровічаў, прыблудаў. Дзеля сваіх мэтаў карысталіся яны крадзежай, ашуканствам, разбоем і грозьбамі. Дастаўшы, так-жа грозьбай, ад абшарніцы лесу, Александровічы сталі гнаць сялян на работу дзеля дастаўкі дрэва. Сяляне ўзбурыліся, акружылі дом Александровічаў і разбурылі яго, а трох Александровічаў забілі. Будзе суд. Пэўне лагодны, бо - між іншым - сяляне прасілі ўлады, выселіць ад іх Александровічаў, але дарэмна.

3 Пецярбургу. Вышэйшае начальства з скуры лезе, каб "предупредить развитие "крамолы" і "вольнодумства", але яму гэта не ўдаецца. Рэвалюцыйнасьць разьвіваецца. Усьцяж адбываюцца арышты, часта без разбору правых ці левых. З палітычнымі вязьнямі абходзяцца дужа дрэнна. Газэты і журналы закрываюцца. З грамадзкай думкай улады ня лічацца. Бібліятэкі і чытальні абавязваюць падпіскай не выдаваць кніжак некалькі сот лепшых і найбольш попупулярных аўтараў. Гэта родзіць вялікую патрэбнасьць літаратуры нелегальнай. Астаецца толькі пажадаць, каб паявіліся Гэрцэны, каб сталі выдавацца такія популярныя органы, якім быў "Колокол". У верасьні вышаў нелегальна № 10 "Народнай Воли", у якім варта адзначыць адказ Выканаўчага К ту партыі, народавольцаў" польскім соцыялістам, рэвалюцыйнай партыі "Пролетарыят“. „В этом отвѣтѣ с большою опредѣленностью высказвается взгляд исполнительнаго К-та на національную независимость, при чем этот послѣдній вовсе не находит в самостоятельном существовании революціонных партій отдѣльных народностей бесполезнаго дробленія и несовместимости с найбольшей интенсивностью борьбы против общаго врага: обезпеченіем этой интенсивности должен служить тѣсный союз между партіями, который, но словам Исп. Комитета, в интерессах революціи столь же необходим, кас і точная іх самостоятельность".

Урад робіць сваю работу, а рэволюцыянэры сваю. Прыдзе час, калі няволі настане канец. —

Пасьля корэспандэнцыяў ідзе вялікі незаглаўлены артыкул, які так-жа прыносіць нам шмат чаго цікавага і з якім так жа мусімо пазнаёміцца.

§ 4. Неазаглаўлены артыкул аб нацыянальным пытаньні.

Рэдакцыя "Гоману" пасьля карэспандэнцыяў памяшчае безназоўны артыкул, зьмест якога, як убачым, пасьвячаны нацыянальнаму пытаньню, які папярэджваюць наступныя рэдакцыйныя ўвагі.

— Артыкул гэты ўжо даволі даўно хадзіў у рукапісе ў Пецярбурзе сярод беларусаў. Уважаючы пытаньні, закранутыя аўтарам, цікавымі і важнымі, а так-жа лічачы пастаноўку іх гармонізуючай у многім з уласнымі нашымі паглядамі, зьмяшчаем гэны артыкул у нашым органе, жадаючы такім чынам зрабіць яго больш даступным для шырэйшага кругу чытачоў. —

Далей ідзе гэны артыкул, якога зьмест у скарочаньні ніжэй падаём.

— Нацыянальнае пытаньне, распрацавана ўжо дастатачна тэорэтычна і знайшоўшае ўжо самастойнасьць сярод іншых грамадзкіх пытаньняў, паявілася ня так даўно. Практычны яго зародак адносіцца да самай глыбокай старадаўнасьці, калі асобныя плямёны варожа спатыкаліся між сабой за панаваньне адно над другім. Бачым мы яго і пазьней у Грэкаў і Рымлян, каторыя ў імя перавагі, "сваей пароды" дапускаліся жудасных гвалтаў пад рознымі "барбарамі", лічачы іх пароду ніжэйшай і народжаных для нявольніцтва. У выніку гэткага пагляду была няволя, тыранія і сьмерць многіх нават вялікіх народаў. У барацьбе гэтай нацыянальнай сьведамасьці яшчэ няма. Гэта ёсьць натуральная барацьба за існаваньне. Мы тут бяром за пачатак нацыянальнага пытаньня той мамэнт, калі ён паявіўся, як важны "общественный вопрос, уже испытавшій на себѣ попытку критики. Вопрос этот в нашем смыслѣ был выдвинут той самой вел. франц. революціей, которая претендовала на самую широкую космополитичность и которая желала облагодѣтельствовать все человѣчество невиданной свободой, выросшей на французской почвѣ". Француская нацыя першая прычынілася да паўстаньня сучаснага нацыянальнага пытаньня, якое ў найвялікшага нямецкага патрыёта Фіхте атрымала і тэорэтычную формулу. Ня гледзечы на гэта, нац. пытаньне дагэтуль мае ў сабе шмат аднастароннасьці і нам беларусам трэба раз назаўсёды выказацца аб ім, каб ухіліцца ад усякіх непаразуменьняў і абвінавачаньня нас у вузкім сэпаратызме.

Аднастароннасьць і вузкасьць разуменьня нац. пытаньня ў тым, што ў паняцьце нацыянальнасьці заўсёды ўносілася тэндэнцыя гвалту аднэй нацыі над другой і замкнёнасьць нацыяў у сваіх асабістых часта адсталых інтэрэсах. Лічачы чужыя нацыі, ніжэйшай расай", кожная нацыя звычайна гавора толькі аб сваей уласнай дасканальнасьці: немцы аб "нямецкім духу", палякі аб,,польскім духу", вялікаросы аб "рускім духу" і г. д. А гвалт называецца ўласным імем толькі тады, калі ён датыча ўласнай нацыі. Гэткае разуменьне нац. пытаньня змусіла соцыялізм да яго адносіцца адмоўна. Крытыкуючы сучасны эканамічны і палітычны строй, соцыялізм лёгічна дайшоў да пярэчаньня нац. пытаньня, вырасшага на грунце буржуазнай свабоды: "зачѣм политическая свобода, когда ею пользуются тѣ, кто угнетает націю? Зачѣм національный патріотизм, когда им пользуются для лучшей эксплотацій народных масс... Зачѣм во имя патріотизма эта нація будет уничтожать другую, когда в результатѣ борьбы пострадает та или другая в лицѣ простого народа?" З адказу на гэтыя пытаньні соцыялізм дайшоў да поўнай нэгацыі нацыянальнага пытаньня.

Асаблівасьць аднак характару кожнага народу, яго эканамічнага і палітычнага палажэньня, кліматычныя і этнографічныя асаблівасьці краю змусілі соцыялізм значна зьмяніць сваю нацыянальную праграму. Нават сам Бакунін, сьпярша крайны вораг нац. пытаньня, у канцы канцоў прызнаваў у некаторай меры права нацыі. "Всякій народ, точно также, как всякое лицо, есть поневолѣ то, что он есть и имѣет несомнѣнное право быть самим собою. В этом заключается все так наз. національное право". Нацыянальнасьць — гэта адзін з элемэнтаў разьвіцьця чалавецтва, насколькі адна нацыя не няволіць другой нацыі і насколькі разьвіцьцё гена служыць матар'яльным і духовым патрэбам дадзенай нацыі і яе свабодзе. Бяз сьведамасьці сваей асобы ў кожнага чалавека народ быў-бы стадай, бяз сьведамасьці сваіх асаблівасьцяў у кожнага народу такой стадай было б усё чалавецтва.

Дзяржаўная цэнтралізацыя, што хоць і штучна зьвязала ўсе дробныя плямёны, аддаляючы такім чынам дужа шкодную для чалавецтва барацьбу гэтых плямён, адслужыла гістарычную службу і ў сваім часе мела сваё апраўданьне. Цяпер-жа, калі плямёны зжыліся між сабой да больш-менш сьведамай салідарнасьці, калі паўсталі нацыі ў сучасным разуменьні, яны ўжо, як асобы, вышлі з пад апекі пут цэнтралізацыі і стараюцца заняць у грамадзкім жыцьці адпаведнае месца, усестаронна і свабодна разьвіваючы сваю індывідуальнасьць. "Всякая нація, как и всякая личность, не только имѣет право, но и обязана защищать свою самостоятельность во всем, что не противорѣчить развитію человѣчества вообще и каждой чужой націи в частности. Всякая поэтому нація, как бы она слаба не была, заслуживает полнаго признанія ея самостоятельности"... Дык няслушна цьвердзяць вузкія нацыяналісты, што народ, які ня можа абараніць сваю самастойнасьць, павінна праглынуць іншая нацыя сільнейшая. А мы думаем, што такую нацыю трэба паддзяржаць і даць ёй магчымасьць стаць на ногі дзеля таго, каб свабодна праявіць сябе. Трымаючыся гэткага пагляду, мы "считаем необходимым энергично защищать Бѣлоруссію, как от польскаго, так и от великороссійскаго насилія..." Наша бацькаўшчына мае ўсе арыгінальныя асаблівасьці, якія прыдаюць ёй характэрную фізіономію і самым натуральным спосабам высоўваюць яе, як асобную галіну славянскага племя. Яна рэзка рожніцца ад сваіх суседзяў — Вялікарусаў, Палякоў і Маларусаў. Беларускі народ на працягу доўгіх вякоў, зносячы горкі свой лёс ад Палякоў і Вялікарусаў, чуе сваю арганічную лучнасьць і адрожнівае свае інтарэсы ад інтарэсаў польскіх і вялікарасейскіх.

Да ўсяго гэтага трэба прыбавіць, што Беларусь мае сваю асобную мову, якая паводле думкі дазнаных філёлёгаў, мае ў сабе шмат чаго цікавага. "Развитіе языка, конечно, дѣло будущаго, когда сама Бѣлоруссія воспрянет духом, а это главным образом будет зависѣть от ея экономическаго улучшенія. Заботу о нем мы оставляем любителям бѣлоруссам.

Всѣ эти особенности Бѣлоруссіи дают право на автономную, федеративную самостоятельность в семьѣ других народностей Россіи в будущем..."

Кажуць, што Беларусі, як і іншым народам, для гэтага трэба мець свае гістарычныя традыцыі. Вось-жа Беларусь і гэткія мае, а калі ня гэтулькі і яны не такія слаўныя, як у іншых народаў, дык не бяда. "В Бѣлоруссіи нѣт исторических традицій славнаго прошлага и ей не приходится рядиться и прикрываться лохмотьями старины — она заживет во имя славнаго будущего и в этом ея преимущество. Народ сгрупируется около той интеллигенціи, которая будет стоять за его насущные интересы, интересы прежде всего экономическіе и на этой почвѣ приходится интеллигенціи заложить фундамент новых традицій, традицій благотворных".

Але можа народ так забіты, што і не патрапіць і не захоча бараніць сваіх інтарэсаў і карыстацца ў будучай Фэдэрацыі аўтономіяй? І гэта не. Беларусы няраз падымаліся ў абарону сваей рэлігіі і проціў гнёту шляхецтва. Пры Аляксандры І яны пры помачы масавага руху ў Віцебскай губ. і у інш. прабавалі асвабадзіцца ад паншчыны. Гэта ж самае яны рабілі пры Мікалаю I; пры надзеле зямлёй яны трэбавалі больш справядлівасьці, былі бунты і экзэкуцыі. Сяньня беларусы так-жа энэргічную вядуць аграрную барацьбу з панамі. А гэная вонкавая прыбітасьць і незараднасьць беларуса - гэта ў яго толькі спосаб, каб скрыць свае думкі. "Всякій бѣлорусс всегда старается показаться простяком и дураком только для того, чтобы вѣрнѣе угадать „тайное" намѣреніе собесѣдника".

Пераходзячы да беларускай інтэлігенцыі трэба сказаць, што яна, як прадстаўніца народных інтарэсаў, знаходзіцца "в потенціи" і што шмат прыдзецца працаваць, каб яна праявілася. Але яна паявіцца з тых слаёў, што стаяць блізка да народу. Гэная бел.-нар. інтэлігенцыя будзе больш іншых здольная узвысіцца да сучасных здабыч агульна-людзкога поступу. Правда, у нея не будет того безсознательно узкаго націонализма, который называется обыкновенно «духом», — у нея не будет „бѣлорусскаго духа", — но за то она будет проникнута сознательным народничеством... Насколько бѣлорусская інтеллигенція, при всей своей инертности, заключает в себѣ дѣвственной силы, может служить доказательством огромный процент участников в общественной борьбѣ за лучшіе идеалы интеллигенции в Россіи (Судзиловскій, Ковалик, Исаев, Гриневицкий и масса менѣе извѣстныхъ в борьбѣ партій "Народной Воли").

Бліжэйшыя-ж задачы бел. інтэлігенцыі наступныя: яна павінна разьвівацца ўсестаронна, тэорэтычна і практычна. Трэба працаваць для народу і ведаць у якім кірунку. Вялікая розьніца ў тым, ці народнік інтэлігент зьверне ўсю сваю увагу на развитіе бѣлорусскаго языка и на развитіе бѣлорусской народной гордости и сепаратизма, или он выставит на первый план экономическое улучшеніе и политическое развитіе страны... И так, теорія и практика, практика и теорія — обѣ параллельно, обѣ рука об руку.

"При такой постановкѣ бѣлорусскаго вопроса, Бѣлоруссов нельзя было бы назвать сепаратистами, да и самыя условія борьбы настолько сближают Бѣлоруссов с соседями и настолько препятствуют какой бы-то не было замкнутости, что всякія сепаратистическія стремленія становятся рѣшительно немыслимы.

"И так, мы Бѣлоруссы, так-как мы должны бороться во имя мѣстных интересов бѣл. народа и федеративной автономіи страны: мы революціонеры, потому, что, раздѣляя программу борьбы "Народной Воли", считаем необходимым принять участіе в этой борьбѣ; (с "Нар. Волей" мы уже связаны традиціами: Гриневицкій, бомбой катораго казнен Александр II, был одним из горячых основателей бѣл. мѣстной фракцій); мы соціалисты, потому что нашей главной цѣлью является экономическое улучшеніе страны на началах научнаго соціализма.

"Вот основныя положенія программы, которыя ясно могли бы опредѣлить отдаленныя цѣли и ближайшую практическую дѣятельность Бѣлоруссов.

"Нынешній исторический момент является найболѣе удобным для пробужденія Бѣлоруссіи, которая при дружной работѣ и борьбѣ нашей интеллигенцій переродится для новой самостоятельной жизни и займет почетное мѣсто среди других федерацій Россіи на началах свободнаго соглашенія с ними".

Гэта-ж усё асягнецца барацьбой рука аб руку з «Нар. Воляй», каб не драбіць рэвалюцыйных сіл і ня шкодзіць як для вызваленьня Расеі, так і Беларусі. Беларусы павінны з агульным ворагам змагацца — паводле сваіх здольнасьцяў - хто ў цэнтры, а хто па сёлах Беларусі. —

Гэтак выглядае агульна галоўны зьмест гэнага бязіменнага артыкулу.

Канчаюць "Гоман" рэдакцыйныя ўвагі: — а) праф. Кояловіч цікавіцца „Гоманам": дзе ён выходзіць і хто ў ім працуе. Хто з ім спатыкаецца — павінен быць асьцярожным.

б) Многія артыкулы і кореспондэнцыі не ўвашлі ў гэты нумар "Гоману", бо або ўстарэлі, або проста да рэдакцыі не дайшлі. Рэдакцыя просіць сваіх супрацоўнікаў пісаць, а асабліва даваць весткі з розных канцоў нашай бацькаўшчыны.

в) Абвестка: прымаюцца ахвяры на пашырэньне выдавецтва "Гоману" і арганізаваньне друкарні. —

Гэтым і канчаецца другі нумар "Гоману“, аб якім тут вядзецца гутарка.[3]


  1. Віленскі генэрал-губернатар, +1884.
  2. Аўтар гэтак цьвердзячы мыляўся, бо сяляне не затым на чужой зямлі сядзелі, што ня мелі пачуцьця ўласнасьці, а іменна затым. што такое пачуцьцё мелі і што такое іх пачуцьцё было часта і груба крыўджана і гвалчана. А. С.
  3. Аб "Гомане" удалося мне яшчэ даведацца наступнае: А. Цьвікевіч некалькі гадоў таму ў Менску меў шмат аб "Гомане" сабраўшы матар'ялу. Між іншым А. Цьвікевіч цьвердзіць, што ёсьць "Гоману" так-жай № 1 у Інстытуце Леніна у Маскве, якога ён бачыў орыгінал. Фатаграфію 3 орыгіналу бачыў у тым-жа Інстытуце Л. Мэнке. А. Цьвікевіч, на ладставе сабраных ім матар'ялаў, дагадваецца, што „Гоман" выходзіў у Менску. Гэтыя весткі падаў мне Л. Мэнке, якому тут за гэта выражаю сваю падзяку. (А. С.).