Дзеячы вялікай францускай рэволюцыі аб нацыянальным пытаньні

Жан-Жак Руссо і Белавежская пушча Дзеячы вялікай францускай рэволюцыі аб нацыянальным пытаньні
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 2, ліпень 1923 г., б. 51
Манэта з выабражэньнем цэнтаўра

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Дзеячы вялікай францускай рэволюцыі аб нацыянальным пытаньні. У 1795 г. на адным з апошніх засяданьняў: канвэнту, аббат Грэгуар прачытаў зложаную ім дэклярацыю міжнароднага права, ў якой сказана што „народы незалежны і сувэрэнны, які-бы ня быў лік індывідумаў складаючых іх, а такжа абшар тэрыторыі займаны імі: гэта сувэрэннасьць недатычна. Кожды народ мае права арганізаваць і зьмяняць формы свайго ураду. Народ ня мае права ўмешывацца ў упраўленьне другіх народаў. Прэдпрыемствы ськіраваныя супроць свабоды якога народу, ёсьць праступак супроць ўсіх другіх народаў“. Гл. Andree Cochut: „Des nationalites a propos de la guerre de 1769“, ў „Revue des deux mondes“ з 1-га жніўня 1866 г. стр. 694).

Падобны-ж. погляд на істоту міжнародных стасункаў высказаны ў славах Робэспьера, сказаных ім на паседжаньні канвэнту. Слаўны трыбун сказаў, што: „прыгнятаючый адну нацыю, зьяўляецца ворагам ўсіх нацый“— „Ваюючыя з народам каб спыніць развіцьцё свабоды і зьнішчыць правы чалавека, павінны быць прасьледаваны ўсімі, і, прыгэтым, не як звычайныя ворагі, а як убіўцы і збунтаваныя разбойнікі, (Даневскій: „Системы политического равновѣсія и легитимизма и начало національности. СПБ. 1882, стр. 262).

О. У.