Жан-Жак Руссо і Белавежская пушча

Беларусы ў Усх. Прусыі Жан-Жак Руссо і Белавежская пушча
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 2, ліпень 1923 г., б. 50-51
Дзеячы вялікай францускай рэволюцыі аб нацыянальным пытаньні

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Жан-Жак Руссо і Белавежская пушча. Жан-Жак Руссо па просьбе польскага магната Веліогорскага, каля 1770 году, напісаў праект дзяржаўнага устройства для рэчыпаспалітай польскай ў склад якой, як фэдэральныя часьці ўходзілі беларускія і літоўскія землі.

З гэтай мэтай Руссо азнаёміўся з гісторыяй рэчыпасполітай і стараўся дасьледаваць яе абычаі і права; у часе гэтай працы ён вырабіў сабе добрае паняцьце аб паляках і высказаўся, што хутчэй згодзіўбыся жыць ў рэчыпасполітай нячым у Парыжы. Антон Тызэнгауз, падскарбі В. Кн. Літоўскага, пачуўшы аб гэтым жаданьні, здумаў, ў часе бытнасьці сваей у Парыжы, у 1778 гаду, угаварыць Жэнэўскага філосафа пераехаць у горадзеншчыну. Ведаючы аб яго нянавісьці да публічнага жыцьця і любоў да адзінотнага жыцьця, падскарбі прапанаваў да будучага прабываньня філосафа—Белавежскую пушчу, як самае бязлюднае месца ў Эўропе. Тызэнгаўз абявязываўся пабудаваць у пушчы дом, паводле пляну, які ўложыць Руссо. Даваў яму ўсе выгоды штодзеннага жыцьця: службу, павозку, для праездаў,—ўсё без ніякіх забавязаньняў са стараны філосафа. Спачатку прапанова гэта падабалася парыжскаму пустэльніку; здавалася, што ён ахвотна ўжо гатоў быў прыняць яе, як раптам адно нечаканае здарэньне разбурыла ўсе пляны і старэньні Тызэнгаўза.

У Парыжы зьявіўся нейкі паляк, Вязьневіч, які, пастанавіўшы скарыстацца дзівацтвамі Руссо, пазнаёміўся з ім, і выклікаўшы у яго спагадлівасьць да сябе выдуманым няшчасьцем, пасьля, ашукаў яго ў самы нахрапны спосаб.

Руссо, знэрваваўшыся тым, што ашукаў яго, паляк, зазлаваў, разам з тым і на ўсіх, хто быў з граніц рэчыпасполітай ды саўсім закінуў мысьль аб перасяленьні ў Белавежскую пушчу. Гэтым і закончыліся адносіны Руссо да Тызэнгаўза і горадзеншчыны (Balinski, Starožytna Polska III, 780. Аксаковскій—„День“ 1864 г. № 44. Историческій Вѣстник 1883 г. VI, 606).

З усяго гэтага трэба зрабіць вывад, што ўсё-ж такі Руссо ня знаў гісторыі рэчыпасполігай, калі гродзеншчыну мяшаў з Польшай.

О. У.