Дзіва (1927)/I/Скацілася сінічка

Па-над рэчкай чароты Скацілася сінічка
Верш
Аўтар: Нічыпар Чарнушэвіч
1927 год
Вецер заснуў у бяздоньні

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Скацілася сінічка, скацілася
ды галоўкаю аб пень асінавы.
Нешта горкае ў сэрцы маім радзілася,
рукі ў суме апалі бясьсіла.
Вось-жа пела нядаўна сінічанька
гімн куколям на полі ячменным —
радасьць ціхая цешыла ніванькі
і лілася ў сівую бязьмежнасьць.
Ўсё цьвіло пад цьвітучым паднябесьсем.
Ўспомніць сьмерць — то здалося-б злачыннасьцю.
А каса яе здаўна занесена
над вясёлай галоўкай птушынаю.
Во… і палкай дзіцё разагналася —
абарваўся ўвесь сьвет на поўтоне…
Эх, жыцьцё, даць табе наганяй трэба,
эх-жа цяжка, як радасьць растоптана.

1925 г.